“Жанчына і будучыня вёскі”
3 сакавіка ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праходзіць форум “Жанчына і будучыня вёскі”, у рамках якога майстрамі народных мастацкіх рамёстваў Гродзенскага раёна ладзіцца выстаўка “Сіла традыцый, сіла творчасці”. Для ўдзельнікаў форуму народным майстрам Рэспублікі Беларусь Ірынай Шавельскай арганізаваны майстар-клас па вырабе саламянага бусліка.





