Заслуженные, народные и образцовые коллективы Гродненского района
ЗАСЛУЖАНЫЯ АМАТАРСКІЯ КАЛЕКТЫВЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль танца “Лялечкі” Абухаўскага цэнтра культуры
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль танца “Лялечкі” створаны ў 1977 годзе на базе Абухаўскага цэнтра культуры філіяла дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”. Стваральнікам і нязменным кіраўніком калектыву з’яўляецца Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Урукіна Надзея Іванаўна. У 1982 годзе калектыву было прысвоена ганаровае найменне “узорны аматарскі калектыў”, у 2006 годзе – “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Сёння ў ансамблі працуе таленавіты творчы балетмайстар Урбановіч Таццяна Алегаўна – аўтар вядучых пастановак ансамбля. Прафесійна рыхтуе фанаграмы акампаніятар Мірошнікава Таццяна Мікалаеўна.
У складзе калектыву 57 удзельнікаў ва ўзросце ад пяці да сямнаццацi гадоў. У ансамблі падтрымліваецца ініцыятыўнасць і самастойнасць, практыкуецца самакіраванне.
У творчым багажы калектыву больш 50-ці харэаграфічных пастановак, разнастайных па характару і зместу. Год ад года расце майстэрства ўдзельнікаў, удасканальваецца рэпертуар, які адрозніваецца арыгінальнасцю і непаўторнасцю харэаграфічных вобразаў. У 2016-2021 гг. створаны пастаноўкі танцаў “Озорные чудики”, “Вальс цветов”, “Барбарики”, “Пеппи Длинныйчулок”, “Мы пачынаем свой шлях”, “Мышиный переполох”, мюзiкл “Муха-Цокотуха”, харэаграфiчныя замалёукi “Лягушачьи шалости” i “Детство”. У працэсе фарміравання рэпертуару кіраўнік калектыву звяртаецца да гродзенскіх кампазітараў, якiя ствараюць музыкальныя творы для спецыяльна задуманых пастановак. Так, у свой час з’явіліся міні-балет “Дюймовочка” (музыка Дз. Мазітавай), харэаграфічная кампазіцыя “Залатыя каласы” (музыка Я. Петрашэвіча), харэаграфічная сюіта “Гуканне вясны (музыка А. Лойкі), харэаграфічная замалёўка “Мядова-яблычны Спас” (музыка А. Аўрукевіча), харэаграфiчная замалёука “Сельскія замалёўкі” (музыка Д. Лойкі) і інш.
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль танца “Лялечкі” з’яўляецца стыпендыятам і двойчы ўладальнікам вялікага Гранта спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, прызёрам V Міжнародных Дэльфійскіх гульняў, лаўрэатам прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызму ў сферы культуры і мастацтва. Імя калектыву занесена ў Беларускую нацыянальную энцыклапедыю (18 том). Ансамбль танца “Лялечкі” – лаўрэат і ўладальнiк Гран-пры шматлікіх мiжнародных, рэспубліканскіх i абласных конкурсаў і фестываляў дзіцячай творчасці.
Не аднойчы калектыў прадстаўляў аматарскае мастацтва Рэспублікі Беларусь за мяжой: Германія (г. Міндэн), Турцыя (г. Стамбул), Балгарыя (г. Кюстэндзіл, г. Слівен), Сербія (г. Белград, г. Нові-Сад, г. Зрэнянін), Катар (г. Доха), Рэспубліка Польшча (г. Варшава, г. Беласток, г. Вроцлаў, г. Гданьск, г.Сакулка), Літоўская Рэспубліка (г. Вільнюс, г. Каўнас, г. Друскенінкай, г. Вейсеяй, г. Лаздзіяй, г. Паневежыс), Латвійская Рэспубліка (г. Рыга, г. Алайн), Расія (г. Масква, г. Калінінград, г. Феадосія), Украіна (г. Кіеў, г. Сумы).
Выступленні ансамбля адрозніваюцца высокім узроўнем выканання, артыстызмам, яскравымі сцэнічнымі вобразамі і таленавітым увасабленнем. У харэаграфічных пастаноўках калектыву праглядаецца эмацыйная выразнасць, яркасць вобразаў, незвычайнае пабудова нумароў, выдатна падабранае музычнае суправаджэнне. Нягледзячы на вялікую колькасць творчых работ, танцы не падобныя адзін на аднаго і адрозніваюцца своеасаблівасцю. Кіраўнік і балетмайстар ансамбля пастаянна знаходзяць новыя шляхі развіцця калектыву, яго творчага росту і ўдасканалення. Займаючыся пастаноўкай нумароў, імкнуцца даць магчымасць яго ўдзельнікам творча раскрывацца. І гэта, у сваю чаргу, дае магчымасць ісці ў нагу з часам, займаць прызавыя месцы на конкурсах і фестывалях.
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль танца “Лялечкі” – творчы, згуртаваны калектыў, які дасягнуў значных поспехаў у сваёй творчасці. Яго дзейнасць аказвае ўплыў на развіццё харэаграфічнага мастацтва ў раёне і вобласці. Ансамбль з’яўляецца прыкладам музычнага і эстэтычнага выхавання, развіцця гарманічна развітай асобы, а таксама граматнай прафесійнай работы кіраўніка.
Абухаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Абухава, вул. Цэнтральная, 8
Кіраўнік – Урукіна Надзея Іванаўна, Андрушэўская Таццяна Алегаўна
Кантактны тэлефон: +375 (152) 47-39-19
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” Верцялішкаўскага цэнтра культуры
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” – старэйшы калектыў мастацкай творчасці Гродзенскага раёна і вобласці. Яго заснавальнікам і першым кіраўніком быў заслужаны работнік культуры БССР Вячаслаў Іванавіч Пакумейка. Сваю творчую біяграфію калектыў пачаў у верасні 1972 года. За выканальніцкае майстэрства і дасягнутыя творчыя поспехі, актыўную канцэртную дзейнасць у 1976 годзе ансамблю было прысвоена найменне “народны”, а ў жніўні 2015 года – за ўклад у развіццё нацыянальнай культуры – званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.
За гады існавання калектыву былі створаны яскравыя і знакавыя для ансамбля вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі: “Залатыя каласы” (на музыку гродзенскага кампазітара Я. Петрашэвіча ў пастаноўцы заслужанага работніка культуры БССР Л. Ляшэнкі), “Дажынкі” (апрацоўка М. Сіраты), вакальна-харэаграфічная кампазіцыя “Весялуха” (апрацоўка І. Макавецкага, пастаноўка С. Марозава).
З 2004 года кіраўніком ансамбля з’яўляецца Ларыса Уладзіміраўна Прасвірніна. Менавіта пад яе кіраўніцтвам адбылося адраджэнне калектыву: зроблены набор новых удзельнікаў, запрошаны на працу кваліфікаваныя, ініцыятыўныя спецыялісты. На дадзены момант у склад ансамбля ўваходзяць 34 чалавека – гэта людзі самых розных прафесій: настаўнікі, работнікі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Прагрэс-Верцялішкі”, студэнты.
Песенная мова ансамбля напоўнена фальклорнымі інтанацыямі. У песнях, танцах, вакальна-харэаграфічных кампазіцыях перадаюцца традыцыі, абрады Прынёманскага краю, раскрываецца сутнасць нацыянальнага характару, яго самабытнасць. Усё гэта – вынік вялікай карпатлівай работы па зборы этнаграфічнага матэрыялу.
З цягам часу дынаміка і насычанасць праграм, сінтэз музыкі, песні і танца стварылі новае непаўторнае аблічча калектыву. Ансамбль адыгрывае значную ролю ў эстэтычным выхаванні насельніцтва, папулярызуе беларускую народную музыку і песню.
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” з’яўляецца пастаянным удзельнікам фестываляў і конкурсаў. Калектыў неаднаразова прадстаўляў аматарскае мастацтва Рэспублікі Беларусь за мяжой: Грэцыя (востраў Корфу), Літоўская Рэспубліка (г. Алітус, г. Лаздзіяй), Латвійская Рэспубліка (г. Вентспілс г. Елгава), Рэспубліка Польшча (г. Элк, г. Паляніца-Здруй).
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” прайшоў доўгі творчы шлях. Яго гісторыя – гэта сотні канцэртаў і фестываляў. Калектыў застаецца крыніцай радасці, натхнення, энергіі і творчасці. Выканальніцкае майстэрства і высокая сцэнічная культура, няспынны творчы пошук, шматлікія выступленні, беражлівыя адносіны да беларускага музычнага, песеннага і харэаграфічнага мастацтва з’яўляюцца характэрнымі асаблівасцямі калектыву.
Верцялішкаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Верцялішкі, вул. Юбілейная, 1А
Кіраўнік – Прасвірніна Ларыса Уладзіміраўна
Кантактны тэлефон: +375 (152) 60-56-24
НАРОДНЫЯ АМАТАРСКІЯ КАЛЕКТЫВЫ
Народная эстрадная студыя “Раніца” Верцялішкаўскага цэнтра культуры
Вакальна-інструментальны ансамбль “Раніца” быў створаны ў 1973 годзе. Заснавальнік ансамбля – Валерый Барысавіч Іофэ. З цягам часу мяняўся склад калектыву, рэпертуар, расло майстэрства ўдзельнікаў і ў 1987 годзе ВІА “Раніца” было прысвоена ганаровае найменне“народны”. У 1998 годзе ансамбль быў перайменаваны ў народную эстрадную студыю “Раніца”.З 1994 года кіраўніком ансамбля быў Юрый Барысавіч Іофэ, на сённяшні дзень – Багдановіч Алена Аляксандраўна.
Творчая дзейнасць “Раніцы” – багатая і разнастайная. Калектыў выступае перад працаўнікамі СВК “Прагрэс-Верцялішкі”, з’яўляецца удзельнікам усіх мерапрыемстваў цэнтра культуры, раённых святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня жанчын, Дня сталых людзей, свята горада Скідзеля і іншых, а таксама жаданым госцем на сцэнічных пляцоўках вобласці.
Народная эстрадная студыя “Раніца” – пастаянны ўдзельнік раённага агляду-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытага рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”. Студыя адзначана дыпломамі за ўдзел у раённым фестывалі фальклору “Вяртанне да вытокаў”, Свяце Млынароў і свяце “Адэльскі фэст”.
Палітра рэпертуару студыі разнастайная. Гэта песні беларускіх, расійскіх кампазітараў і аўтарскія песні. У апошнія гады народная эстрадная студыя “Раніца” стала школай падрыхтоўкі маладых выканаўцаў. Пры ёй дзейнічае дзіцячая вакальная група “Ранічка”. Удзельнікі калектыву займаюцца аранжыроўкай твораў, запісам фанаграм.
Верцялішкаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Верцялішкі, вул. Юбілейная,1А
Кіраўнік – Багдановіч Алена Аляксандраўна
Кантактны тэлефон: +375 (152) 60-56-24
Народная тэатральная студыя “Гратэск” Верцялішкаўскага цэнтра культуры
Тэатральная студыя “Гратэск” была створана ў верасні 1980 года пад кіраўніцтвам Халікава Аляксея Магамедавіча. Калектыў аб’яднаў каля 20 удзельнікаў. Тэатральныя пастаноўкі і спектаклі адразу знайшлі сваіх прыхільнікаў і гледачоў. “Гратэск” з’яўляўся неаднаразовым пераможцам раённых аглядаў-конкурсаў сярод калектываў тэатральнага жанру. У 2003 годзе студыя атрымала ганаровае званне “народны аматарскі калектыў”. Сёння кіраўніком студыі з’яўляецца Аскірка Святаслаў Ігаравіч.
Дзейнасць калектыву будуецца па плану студыйнай працы. З удзельнікамі праводзяцца заняткі па ўсім асноўным дысцыплінам акцёрскага майстэрства: сцэнічная мова, майстэрства акцёра, сцэнічны рух і танец, грым, фехтаванне, гісторыя і тэорыя тэатру і рэжысура.
У рэпертуары калектыву звыш 20 твораў: аднаактовак, пьес, урыўкаў са спектакляў, інсцэніровак і кампазіцый. Асноўнае месца ў рэпертуары калектыву займаюць творы айчыннай класікі і сучаснай драматургіі.
У тэатральнай студыі існуюць свае традыцыі. Кіраўніком калектыву створана атмасфера ўзаемаразумення і даверу паміж удзельнікамі, каб захапленне тэатрам дапамагала ім праяўляць свае творчыя здольнасці. У калектыў прыцягваюцца цяжкія і праблемныя падлеткі.
Добра наладжана выхаваўчая праца. Захапляюча і цікава праходзяць сустрэчы з пісьменнікамі, артыстамі, рэжысёрамі, творчымі людзьмі. Вялікую працу праводзіць калектыў па эстэтычнаму выхаванню дзяцей і моладзі. Шмат мерапрыемстваў ДУА “Верцялішкаўская сярэдняя школа” праходзіць з удзелам студыі, у якой з цікавасцю займаюцца дарослыя. Сярод іх студэнты, рабочыя, работнікі сельскагаспадарчага кааператыву “Прагрэсс-Верцялішкі”, пенсіянеры.
За час творчай дзейнасці тэатральнай студыяй пастаўлена звыш 90 спектакляў і прадстаўленняў. Лепшыя з іх: “Адвечная песня” Я.Купалы, “Про Федота-стрельца – удалого молодца” Л.Філатава, “Збянтэжаны Саўка” Л.Радзевіча, сцэнічныя кампазіцыі “А зори здесь тихие” Б.Васільева, “На углу улиц Чехова і Зощенко” па творах Чэхава і Зошчанкі, “Мауглі” Р.Кіплінга і інш.
Народная тэатральная студыя “Гратэск” з’яўляецца удзельнікам штогадовых раённых аглядаў-конкурсаў: калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, тэматычных праграм “Разам супраць СНІДу”, анімацыйных праграм “Парк забаў”. Калектыў адзначаны дыпломамі абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытыга рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, абласнога Свята млынароў, раённага фестывалю фальклору “Вяртанне да вытокаў”.
Удзельнікі тэатральнай студыі прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў цэнтра культуры. Найбольш буйныя з іх: Зажынкі, Дажынкі, Свята дзяцінства, Купалле, фестываль “Танцавальная кругаверць”, мерапрыемствы да Раства Хрыстова, Вялікадня, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, Дня работнікаў культуры, Дня маці, і інш.
Народная тэатральная студыя “Гратэск” мае вялікі творчы патэнцыял. Выступленні калектыву адрозніваюцца высокім узроўнем выканання, артыстызмам, яркімі сцэнічнымі вобразамі, таленавітым увасабленнем. Сёння ўдзельнікі студыі поўны творчых сіл і працягваюць здзіўляць гледачоў сваімі пастаноўкамі, актыўна прапагандуючы тэатральнае мастацтва сярод жыхароў аграгарадка і раёна.
Верцялішкаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Верцялішкі, вул. Юбілейная,1А
Кіраўнік – Аскірка Святаслаў Ігаравіч
Кантактны тэлефон: +375 (152) 60-56-24
Народны хор Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці
Хор у Квасоўскім цэнтры культуры быў створаны ў 1965 годзе. Гэта адзін з самых старэйшых самадзейных калектываў Гродзенскага раена. Заснавальнікам і мастацкім кіраўніком хора на працягу многіх гадоў была Звалінская Станіслава Вацлаваўна, канцэртмайстарам – Пятроўскі Аляксандр Аляксандравіч.
З 1997 па 2013 год калектывам кіравала Кароль Наталля Валянцінаўна, з жніўня 2013 года – Міклашэўская Анастасія Сяргееўна, а з жніўня 2016 года народным хорам кіруе Чудзілоўская Святлана Сяргееўна.
За дасягнутыя творчыя поспехі і актыўную работу па эстэтычнаму выхаванню насельніцтва ў 1978 годзе хору прысвоена ганаровае найменне “народны”.
Натхненне, памножанае на любоў да народнай песні, уменне данесці яе да слухачоў дапамагло хору стаць лаўрэатам I і II ступені Усесаюзных фестываляў народнай творчасці, дыпламантам Рэспубліканскага агляда сельскай мастацкай самадзейнасці. За ўсю сваю творчую дзейнасць калектыў даў болей за 600 канцэртаў.
На цяперашні час у складзе хора пяюць людзі розных прафесій: рабочыя, настаўнікі сярэдняй школы і школы мастацтваў, працаўнікі культуры, але ўсіх іх аб’ядноўвае любоў да песні.
За гады існавання ў калектыве выхаваліся многія музыканты і спевакі, якія, далучыўшыся да сумеснай творчасці, змаглі ярка раскрыць свае прыродныя і прафесійныя здольнасці. Кожны ўдзельнік валодае яскравым сваеасаблівым талентам, а ўсе разам яны складаюць сабою працаздольны творчы калектыў, які папаўняецца новымі ўдзельнікамі.
Яркія і эмацыянальныя выступленні ўдзельнікаў калектыва набылі любоў і ўдзячнасць шматлікіх гледачоў.
У рэпертуары хора налічваецца больш за 70 беларускіх і рускіх народных песень, ён пастаянна абнаўляецца. Калектыў – пастаянны ўдзельнік святочных мерапрыемстваў і канцэртаў цэнтра культуры да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, Дня маці, Дня сталых людзей, святаў аграгарадка Квасоўка, весак Баранава і Наваселкі.
Народны хор – пастаянны ўдзельнік раённага агляду-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, прымаў удзел у рэгіянальным свяце народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў” (2017, 2018, 2019 гг.), удзельничаў у раённым фестывале фальклору “Вяртанне да вытокаў” і іншых мерапрыемствах. У 2018 годзе народны хор атрымаў дыплом лаўрэата II ступені ў VI абласным фестывале народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам”, у 2019 годзе прымаў удзел у канцэрце ў рамках раённага агляду-конкурсу вакальна-харавога жанраў “Спяваем разам сябры”, у канцэрце да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі “Мы разам!”, у свяце аг. Квасоўка “Няма мілей зямлі маёй”, у канцэрце ў рамках акцыі “Дорогами освободителей” “Последние взрывы войны”, у свяце Дажынкі “Хвала рукам, что пахнут хлебом”, у канцэрце прымеркаваным 75-годдзю Гродзенскай вобласці “Майстры Гродзеншчыны з паклонам да роднай зямлі”. У 2020 годзе прымаў удзел у канцэртнай праграме ў рамках раённага конкурсу вакальна-харавога жанраў “Квасоўскае радыё” і у справаздачным канцэрце на пацвярджэнне наймення “народны” на якім з вялікім поспехам пацвердзіў найменне.
Сёння, народны хор поўны творчых сіл, актыўна прапагандуе беларускую народную песню сярод жыхароў аграгарадка і раёна.
Калектыў застаецца крыніцай радасці, натхнення, энергіі і творчасці. Выканальніцкае майстэрства і сцэнічная культура, беражлівыя адносіны да беларускага музычнага, песеннага мастацтва з’яўляюцца ўзорам прафесіяналізму яго кіраўніка і ўдзельнікаў.
Квасоўскі цэнтр культуры і развіцця народнай творчасці філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Квасоўка, вул. Першамайская, 9
Кіраўнік – Чудзілоўская Святлана Сяргееўна
Кантактны тэлефон: +375 (152) 68-13-43
Народны тэатр гульні “Анфас” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці
Народны тэатр гульні “Анфас” пачаў сваю творчую дзейнасць у 1996 годзе на базе Азёрскага цэнтра культуры. За гэты час было створана і праведзена шмат забаўляльна-гульнёвых, інтэлектуальных, спартыўных, конкурсных і тэатралізаваных праграм. Заснавальнікам і кіраўніком на працягу многіх гадоў быў Урбаш Леанід Леанідавіч.
За дасягнутыя творчыя поспехі і актыўную работу па эстэтычнаму выхаванню насельніцтва ў 2015 годзе тэатру гульні “Анфас” прысвоена ганаровае найменне “народны”.
У лістападзе 2015 года народны тэатр гульні “Анфас” змяніў базу дзейнасці на Квасоўскі цэнтр культуры і развіцця народнай творчасці, дзе кіраўніком стаў Балабуеў Дзяніс Валер’евіч, а з 2019 года — малады спецыяліст Чэрнік Паліна Уладзіміраўна. У складзе калектыву 11 удзельнікаў ва ўзросце ад 14 да 47 гадоў.
Народны тэатр гульні “Анфас” аб’ядноўвае творчых, таленавітых людзей – гэта работнікі культуры, студэнты і настаўнікі. Калектыў прымае ўдзел ва ўсіх канцэртах, якія праходзяць у цэнтры культуры. Удзельнікі тэатра пастаянна знаходзяцца ў творчым пошуку. Яркія і эмацыянальныя выступленні народнага тэатра набылі любоў і ўдзячнасць шматлікіх гледачоў.
Народны тэатр гульні “Анфас” працуе над стварэннем гульнёвых і анімацыйных праграм, абрадавых гульняў, такіх як: “Местачковыя забавы”, “Гулянка па-Квасоўску”, “У госці да Гандзі”, якія дэманструюць на платнай аснове для турыстаў і турыстычных груп з замежжа. На базе тэатра гульні створаны творчы гумарыстычны дуэт “Васіль і Гандзя”, без удзелу якога не абыходзяцца мерапрыемствы раёна і вобласці. Найбольш яскравыя аўтарскія гумарыстычныя нумары “У Алму”, “У санаторыі”, “У тэлевізара была”, “Царыца палёў кукурузы”, “Шматдзетная сям’я”, а гумарыстычны нумар “Лісапед” у выкананні дуэта, стаў сапраўдным бэстсэлерам, які гледачы сустракалі шквалам апладысментаў.
Народны тэатр гульні “Анфас” – пастаянны ўдзельнік рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгўстоўскі канал запрашае сяброў”, абласнога адкрыты фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, рэгіянальнага свята пісанкі, “Свята Млынароў”, фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2017, 2018, 2019”.
У 2017 годзе народны тэатр гульні “Анфас” атрымаў дыплом Гран-пры раённага агляду-конкурсу анімацыйных праграм “Парк забаў”, у 2018 годзе – дыплом лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі “Анімацыйная гульнёвая праграма для дарослых” абласнога адкрытага фестывалю гульні “Карнавал весялосці” у г.п. Воранава, дыплом лаўрэата ў намінацыі “Оригинальный жанр” абласнога этапа Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новые имена Беларуси”. У 2019 годзе народны тэатр гульні “Анфас” прадстаўляў Гродзенскую вобласць на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнага гумару “Аўцюкі — 2019”, дзе атрымаў дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Тэатр мініяцюр”, у 2020 годзе прымаў удзел у канцэртнай праграме “Квасоўскае радыё” ў рамках раённага агляду-конкурсу вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці з мініяцюрамі “Ведунья” і “Мама і сынок”.
Сёння калектыў поўны творчых сіл і энэргіі, працягвае здзіўляць гледачоў сваім мастацтвам, крэатывам, актыўна прапагандуе сваю гульнёвую творчасць сярод жыхароў аграгарадка, раёна, вобласці і Рэспублікі Беларусь.
Квасоўскі цэнтр культуры і развіцця народнай творчасці філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Квасоўка, вул. Першамайская, 9
Кіраўнік – Чэрнік Паліна Уладзіміраўна
Кантактны тэлефон: +375 (152) 68-13-43
Народны фальклорны гурт “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці
Народны фальклорны гурт “Жывіца” свой творчы шлях распачаў у 2013 годзе, пад кіраўніцтвам Балабуева Дзяніса Валеревіча. З 2018 года кіраўніком калектыву з’яўляецца Касянчук Людміла Вячаславаўна.
Спачатку гурт толькі спяваў, а потым шукалі носьбітаў мясцовых традыцый і пераймалі ад іх спеўны, вусна-паэтычны, абрадавы фальклор. Галоўная мэта дзейнасці гурта – ахова і зберажэнне аўтэнтычных форм класічнай фальклорнай традыцыі, якая з’яўляецца выразніком нацыянальнай культурнай самабытнасці беларусаў. Кожны з удзельнікаў шануе сваю гісторыю і светла верыць у тое, што кожны з нас можа дакрануцца да свайго мінулага праз творчасць калектыва. Праца калектыва напраўлена на вылучэнне, захаванне, зберажэнне і папулярызацыю спеўнай, народна-абрадавай, танцавальнай і тэатральнай дзейнасці.
У рэпертуары калектыва звыш 40 абрадавых праграм: “Юр’я”, “Купалле”, “Дзяды”, “Гуканне вясны”, “Яблачны спас”, “Калядкі”, “Шчадроўка”, “Вяселле”, “Пірогі”, “Улазіны”, “Жаніцьба коміна”, “Зялёныя святкі” і інш.
Калектыў пастаянна выязжае ў фальклорныя экспедыцыі па весках Квасоўскага сельскага савета, прымае удзел у “Вясельным абразде”, свята “Вялікодны Благавест”, праводзіць свае імпрэзы.
У снежні 2017 года аматарскае аб’яднанне пераведзена у статус фальклорнага гурта.
У 2017 годзе гурт прыняў удзел у такіх значных мерапрыемствах як: XX Міжнародная вясенняя ярмарка турыстычных паслуг “Отдых2017” (г. Мінск), Міжнародны фестываль “Канал Августовский в культуре трех народов” (г. Аўгустаў, Рэспубліка Польшча); IV форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі (г. Масква, Расійская Федэрацыя). Таксама у гэтым годзе народны фальклорны гурт “Жывіца” упершыню прыняў удзел у здымках на тэлеканале Беларусь 4, у перадачы “Надежда на село”, з абрадам “Калядаванне”
У сакавіку 2018 года, фальклорнаму гурту “Жывіца” прысвоена найменне “народны”, а ў снежні 2018 года гурт,пацвярздіў найменне. Таксама у гэтым годзе гурт прыняў удзел у такіх значных мерапрыемствах як: Міжнародны фестываль “PASIENIO FIESTA” (Літоўская Рэспубліка), Міжнародны фестываль “No Ligo lidz Kupalai”( Латвійская Рэспубліка), канцэрт “Спявай душа”, (г. Аўгустаў, Рэспубліка Польшча). фінал Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурса творчасці працоўных калектываў “Новые имена Беларуси”, V форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі (г. Магілёў), святочны канцэрт “Весяліся народ” (г.Гродна).
У 2018 годзе Народны фальклорны гурт “Жывіца” прыняў удзел у здымках тэлеперадачы на тэлеканале Беларусь 3 “Наперад у мінулае”, дзе быў зняты абрадулазіны “Першы ўваход у хату”
У 2019 годзе калектыў удзельнічаў у такіх мерапрыемствах як: абласны фестываль “Жыровічскі фэст” (аг.Жыровічы), Рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” (г. Свіслач), дзе удзельнік гурта Дзяніс Балабуеў атрымаў дыплом за самабытнасць акцерскага майстэрства, канцэрт “Да вас завіталі на свята”, віншуем вас заўзята” (г.Аўгустаў, Рэспубліка Польшча), свята пісьменнасці (г.Слонім); Рэспубліканскі фестываль гумару “Аўцюкі – 2019” (г. Калінкавічы), дзе ў намінацыі “Гумарыстычная песня” гурт “Жывіца” стаў дыпламантам III ступені, у намінацыі “Міс Калінка” удзедьніца гурта Святлана Чудзілоўская стала дыпламантам II ступені, а ў намінацыі “Прыпеўка” Людміла Касянчук і Святлана Чудзілоўская былі ўзнагароджаны дыпломам III ступені.
Вялікую цікавасць у турыстаў з замежжа выклікаюць майстар-класы па бытавых традыцыйных танцах і песнях. За свае існаванне гурт танчыў разам з турыстамі з Польшчы, Літвы, Латвіі, Балгарыі, Чэхіі, Фінляндыі, Кітая, Расіі, Францыі.
Народны фальклорны гурт “Жывіца” застаецца крыніцай радасці, натхнення, энергіі і творчасці. Выканальніцкае майстэрства і высокая сцэнічная культура, няспынны творчы пошу, шматлікія выступленні, беражлівыя адносіны да беларускага музычнага, песеннага і харэаграфічнага мастацтва з’яўляюцца характэрнымі асаблівасцямі калектыву.
Удзельнікі народнага фальклорнага гурта “Жывіца” з’яўляюцца годнымі захавальнікамі і папулярызатарамі нацыянальнай песеннай і танцавальнай культуры сваіх продкаў.
Квасоўскі цэнтр культуры і развіцця народнай творчасці філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Квасоўка, вул. Першамайская, 9
Кіраўнік – Балабуеў Дзяніс Валер’евіч
Кантактны тэлефон: +375 (152) 68-13-43
Народны тэатр Абухаўскага цэнтра культуры
Народны тэатр Абухаўскага цэнтра культуры – старэйшы калектыў мастацкай творчасцi Гродзенскага раёна. Сваю творчую дзейнасць пачаў з драматычнага гуртка, створанага ў 1988 годзе. Яго заснавальнiкам i першым кiраўнiком быў Аляксандр Барысевіч. За выканальнiцкае майстэрства i дасягнутыя творчыя поспехi ў снежні 1990 года тэатральнаму калектыву прысвоена ганаровае найменне “народны”.
З 1998 па 2011 гады кіраўніком народнага тэатра з’яўляўся Барыс Валошын. Пад яго кіраўніцтвам былі пастаўлены спектаклі “Юбилей” і “Предложение” А. Чэхава, “Семейный портрет с посторонним” і “Семейный портрет с дензнаками” С. Лабазёрава, “Бесприданник” Л. Разумоўскай, “Аделаида” Ж. Урганта, “Последний герой” А. Марданя і інш.
З лістапада 2011 года рэжысёрам тэатра быў Александр Калагрыў. За яго дзейнасць пастаўлены спектаклі “Планета” Я. Грышкавец і “Кто откроет дверь” Н. Мірашнічэнка. З 2013 года тэатр узначальваў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Курыленка. Сёння рэжысёр тэатра Баярская Вераніка Іванаўна.
У красавіку 2017 года калектыў прыняў удзел у абласным фестывалі народных тэатральных калектываў “Лідскія сустрэчы”, дзе падцвердзіў найменне “народны” і атрымаў дыплом за актыўную творчую дзейнасць, прапаганду аматарскага тэатральнага мастацтва і ўдзел у фестывалі.
Народны тэатр з’яўляецца пастаянным удзельнікам раённага агляда-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, адзначаны дыпломамі абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытыга рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, абласнога мерапрыемства “Свята млынароў” і г.д. Таксама калектыў прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў цэнтра культуры. Найбольш буйныя з іх: Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Зажынкі, Дажынкі, Свята дзяцінства, Купалле, Дзень работнікаў культуры, Дзень маці і інш.
Асноўны напрамак творчасці калектыва – сучасная драматургія. У рэпертуары народнага тэатра налічваецца больш за дзесяць пастановак, разлічаных на дарослага гледача: “Женская доля”, “Комната невесты” В. Краснагорава, “Девичник над вечным покоем” А. Мэнчэла, “Половики и валенки” М. Каляды, “Блюститель” А. Вінакурава, “Бесприданник” Л. Разумоўскай і іншыя.
На сённяшні дзень народны тэатр рыхтуецца да прэм’еры спектакля “Мёртвое тело” па п’есе У. Карасёва. Надаецца ўвага кожнаму самадзейнаму акцёру і дапамагаецца яму стварыць свой вобраз на сцэне. Прадумана кожная дэталь спектакля: касцюмы, рэплікі, сцэнічныя рухі.
Кожная рэпетыцыя народнага тэатра – гэта складаны навучальны працэс, на якiм развiваецца цiкавасць да заняткаў, надаецца шмат увагi кожнаму ўдзельнiку, што дапамагае падняць узровень акцёрскага майстэрства на больш высокую ступень творчага развiцця.
Сёння калектыў поўны творчых сіл і працягвае здзіўляць гледачоў сваімі пастаноўкамі, актыўна прапагандуе тэатральнае мастацтва сярод жыхароў аграгарадка Абухава і Гродзенскага раёна.
Абухаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Абухава, вул. Цэнтральная, 8
Кіраўнік – Баярская Вераніка Іванаўна
Кантактны тэлефон: +375 (152) 47-39-16
Народны ансамбль народнай песні “Рукавічкі” Абухаўскага цэнтра культуры
Народны ансамбль беларускай народнай песні “Рукавічкі” Абухаўскага цэнтра культуры быў створаны ў маі 1980 года. Гурт натхнёна працаваў, творча развіваўся і ў 1992 годзе яму было прысвоена ганаровае найменне – “народны”.
Першым яго заснавальнікам і кіраўніком быў Аляксандр Часлававіч Лойка. З 2001 па 2005 — Сяргей Мiкалаевiч Бабко, з 2005 па 2009 -Беражнова Валянціна Васільеўна, з 2009 па 2010 кiраўнiком была Iрына Мiкалаеўна Канецкая, на сённяшні дзень дырыжорам ансамбля з’яўляецца Грыб Ю.С., акампаніятар – Тяжкін А.І.
У склад ансамбля ўваходзяць людзі розных узростаў і прафесій: студэнты, настаўнікі, культработнікі, пенсіянеры. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да песні.
Дзейнасць ансамбля накіравана на развіцце і папулярызацыю беларускай народнай песні, нацыянальнай культуры, захаванне яе рэгіянальных асаблівасцей. У аснову рэпертуара ўваходзяць беларускія i рускiя народныя песні, фальклорныя, абрадавыя творы, якія выконваюцца пад акампанемент і акапэльна, двух-, трох- і многагалосна.
Народны ансамбль беларускай народнай песнi «Рукавiчкi» пастаянны ўдзельнік раённага агляда-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, раённага агляда-конкурсу фальклорных калектываў.
Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выступае ў аграгарадках, удзельнічае ў раённых, абласных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах: раённы фестываль фальклору “Вяртанне да вытокаў”, адкрытае рэгіянальнае свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, абласны адкрыты фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, абласное свята млынароў, абласным фестывале “Еврорегион “Неман”.
За сваю шматгадовую творчую дзейнасць, высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства калектыў узнагарожданы шматлікімі граматамі і дыпломамі.
Народны ансамбль беларускай народнай песні “Рукавічкі” з’яўляецца годным захавальнікам і папулярызатарам нацыянальнай песеннай культуры сваіх продкаў.
Абухаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Абухава, вул. Цэнтральная, 8
Кіраўнік – Альферовіч Таццяна Яўгеньеўна
Кантактны тэлефон: +375 (152) 47-39-19
Эстрадная студыя “Ісціна” Абухаўскага цэнтра культуры
Народная эстрадная студыя “Ісціна” створана ў 1986 годзе і функцыянуе на базе філіяла Абухаўскі цэнтр культуры дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”. Стваральнікам калектыву з’яўляўся Светаў Мікалай Мікалаевіч. У 1993 годзе калектыву было прысвоена ганаровае найменне “народны аматарскі калектыў”. Студыя працуе пад кіраўніцтвам \Арцукевіч Надзеі Вікенцьеўны.
У складзе эстраднай студыі 15 ўдзельнікаў ва ўзросце ад васемнаццаці да шасцідзесяці двух гадоў.
У творчым багажы калектыву больш за 50 музычных кампазіцый разнастайных па характару і зместу. Год ад года расце майстэрства ўдзельнікаў, удасканальваецца рэпертуар, які адрозніваецца разнапланавасцю музычнага матэрыялу. Гэта песні рускіх і беларускіх кампазітараў, аўтарскія творы кіраўніка.
Народная эстрадная студыя “Ісціна” з’яўляецца ўдзельнікам штогадовага раённага агляду-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці. Калектыў адзначаны дыпломамі абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытыга рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, абласнога Свята млынароў, раённага фестывалю фальклору “Вяртанне да вытокаў”. Удзельніца студыі Кацярына Стока ў 2016 годзе стала лаўрэатам ІІ ступені Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу працоўных калектываў “Новые имена Беларуси”, а ў 2017 годзе ўзнагароджана граматай ІІІ ступені у Гродзенскім адкрытым абласным фестывалі патрыятычнай песні “Сердце земли моей”.
Кіраўнік студыі Надзея Вікенцьеўна нястомна працуе над фарміраваннем мастацкага і эстэтычнага густаў сваіх выканаўцаў, развівае іх творчыя здольнасці і ўдасканальвае вакальнае майстэрства. Удзельнікі калектыву атрымліваюць асалоду ад зносін з гледачамі. З кожным выступленнем “Ісціны” шырыцца кола сяброў і прыхільнікаў творчага калектыву.
Удзельнікі студыі прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў цэнтра культуры. Найбольш буйныя з іх: Абухаўскія Дажынкі, Свята дзяцінства, Купалле, фестываль “Мядова-Яблычны Спас”, мерапрыемствы да Раства Хрыстова, Вялікадня, Новага года, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, Дня работнікаў культуры, Дня маці, Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу і інш.
Народная эстрадная студыя “Ісціна” мае вялікі творчы патэнцыял. Выступленні калектыву адрозніваюцца высокім узроўнем выканання, артыстызмам, яркімі сцэнічнымі вобразамі, таленавітым увасабленнем. Сёння ўдзельнікі студыі поўны творчых сіл і працягваюць здзіўляць гледачоў сваімі выступленнямі, актыўна прапагандуючы эстраднае мастацтва сярод жыхароў аграгарадка і раёна.
Абухаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Абухава, вул. Цэнтральная, 8
Кіраўнік – Арцукевіч Надзея Вікенцьеўна
Кантактны тэлефон: +375 (152) 47-39-19
Народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” Жытамлянскага дома фальклору
Народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” быў створаны ў 1986 годзе на базе Жытамлянскага сельскага Дома культуры. Яго заснавальнікам і нязменным кіраўніком з’яўляецца Тарэса Антонаўна Адамовіч – творчы, адданы сваёй справе чалавек, які сваей працай, непамернай любові да роднага слова і роднай песні заваявала аўтарытэт і павагу не толькі жытамлянцаў, але і насельніцтва Гродзенскага раёна.
У розныя часы ў склад народнага тэатра народнай песні “Матуліна песня”уваходзіла каля 50 чалавек: дзеці, дарослыя, сталыя людзі – жыхары вёскі Жытомля Гродзенскага раёна. На сенняшні дзень калектыў налічвае 21 удзельніка. Асабліва тэатр славіцца сямейнымі дынастыямі, якія ўжо больш 20 гадоў складаюць яго аснову.
Першы спектакль народнага тэатра народнай песні – “Жытамлянскія вячоркі” ў 1987 годзе здымала Беларускае тэлебачанне. Спектакль быў паказаны ў праграме “Запрашаем на вячоркі”.
У 1992 годзе фальклорны калектыў атрымаў званне “народны”. Ацэньваючы яго выступленне, члены камісіі падкрэслілі, што праграма была пабудавана на мясцовым матэрыяле з элементамі народнага каларыту. Звярнулі ўвагу і на касцюмы: багатыя, яскравыя, падабраныя да кожнага ўдзельніка ў залежнасці ад узросту.
За 30 гадоў існавання народнага тэатра народнай песні адроджаны і актыўна папулярызуюцца народныя святы Гродзеншчыны, беларускія, польскія народныя песні, было пастаўлена звыш 15-ці фальклорных спектакляў. З іх тры пад агульнай назвай “Вячоркі”, тры вялікодныя праграмы з назвай “Вялік святы нам дзень настаў!”, калядныя праграмы “Святыя вечары”, “Шчодрык” (для дарослых) і “Шчадрэц” (для дзяцей), купальская праграма “На Купала – сонца йграла”, вайсковая праграма “Провады да войска”, “Фэст на Пакровы”, “Гуканне вясны”, “Вяселле” і іншыя. Спектаклі ўтрымліваюць шмат гумару, цікавых прыпевак, танцавальна-ігравых элементаў. У аснову ўсіх сцэнарных распрацовак Адамовіч Т.А. пакладзены непаўторны каларыт мясцовай абраднасці, самабытнай народнай культуры. Песенны і гутарковы тэкст у пастаноўках зберагае мясцовы дыялект жытамлянцаў, вылучаецца своеасаблівай мілагучнай гаворкай і добра захаванымі і несапсаванымі сучаснай апрацоўкай мясцовымі песнямі.
Народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” актыўна ўдзельнічае ў міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, раённых фестывалях і конкурсах. У 2014 годзе народны тэатр стаў пераможцам раённага агляду-конкурсу анімацыйных праграм “Парк забаў” у намінацыі “Лепшая анімацыйная праграма”, дыпламантам І ступені ў намінацыі “Майстэрства аўтэнтычнага выканання” у рамках раённага конкурсу вясельных абрадаў “Гарадзенская вясельніца”. Рэпрэзентаваўшы абрад “Прыезд маладой да маладога”, удзельнікі калектыву Тарэсы Антонаўны прадэманстравалі адметныя рысы вяселля ў вёсцы Жытомля, здзівіўшы ўсіх гледачоў багатым фальклорным матэрыялам і яго ўвасабленнем у пастаноўцы, песнях, танцах. У 2014 годзе калектыў стаў дыпламантам І ступені раённага этапу Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае”, а дзіцячая група калектыву – дыпламантам І ступені Рэспубліканскага конкурсу фальклорных калектываў ў рамках Рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі” ў намінацыі “Адданасць традыцыям”.
Народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” на працягу 2014 года па запрашэнню Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання аграэкатурызму “Усадьбы Гродненщины” ў рамках стварэння турыстычнай дэстынацыі “Зеленый оберег” сумесна з турыстычнай фірмай “Мерцана” штомесяц праводзілі фальклорныя анімацыйныя праграмы для турыстаў і прадстаўнікоў аграэкатурызму ў рамках Школы этна-экалагічных святаў.
У 2015 годзе народны тэатр стаў дыпламантам раённага агляду-конкурсу фальклорных калектываў Гродзенскага раёна з рэканструкцыяй абраду “Выправы да войска”, удзельнічаў у Міжнародным фестывалі танца “Кадагіня”ў г.Друскінінкай (Літоўская Рэспубліка), VII Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў “Вясновы букет” (г.Мінск).
У 2016 годзе калектыў прымаў удзел у XI Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур і ХХV Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
“Матуліна песня” – неаднаразовы лаўрэат абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытага рэгіянальнага свяца народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, раённага фестывалю фальклору “Вяртанне да вытокаў”, абласнога Свята Млынароў, свята “Адэльскі фэст”.
Народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” з’яўляецца жаданым госцем на святах у Рэспубліцы Польшча. Паспяховым быў удзел у XXIV Міжнародным Кірмашы фальклору “Вэнжегова – 2003”, Міжнароднай Каляднай сустрэчы “Еўропа на Мазоўшу – Мазоўша ў Еўропе” (г.Варшава), Экалагічным фестывалі “Урочыска – 2006” (г.Супрасль), Міжнародным Свяце ў Старым Фальварку “Паміж намі, суседзямі”, “Сувальшчына – мая малая Айчына” (г.Сувалкі). Амаль штогодпраходзяць канцэртныя выступленні і фальклорныя прадстаўленні калектыву на Міжнародных велікодных сустрэчах “Канапелька” ў г.Кнышын (Рэспубліка Польшча).
Творчая дзейнасць калектыву шырока асвятляецца ў раённых, абласных і рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі: газетах “Перспектыва”, “Гродзенская праўда”, “Культура”, “Медыцынскі веснік”, “Звязда”, “Глос з-пад Нёмна”.
Ансамбль і яго кіраўнік неаднаразова ўзнагароджваліся ганаровымі граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама, кіраўніцтва Гродзенскага райвыканкама і аблвыканкама, саюза Палякаў на Беларусі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У 2001 годзе Урад Рэспублікі Беларусь узнагародзіў “Матуліну песню” Памятным Знакам “2000 год Хрысціянству” за духоўнае адраджэнне. У 2008 годзе Т.А.Адамовіч атрымала прэмію Гродзенскага райвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры” ў намінацыі “Лепшы клубны работнік”.
Калектыў “Матуліна песня” і яго кіраўнік занесены ў Дзяржаўную Энцыклапедыю Беларусі “Беларускі фальклор”, а імя Тарэсы Антонаўны ўвайшло ў Дзяржаўную Энцыклапедыю Беларусі “Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь. Жанчыны Беларусі”.У 2011 годзе народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” стаў Лаўрэатам Прэміі,зацверджанай прэзідыумам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры у намінацыі “Тэатральнае мастацтва”. Адамовіч Тарэса Антонаўна – пераможца Рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года – 2014” у намінацыі “За духоўна-маральнае адраджэнне нацыі”. У 2015 годзе стала лепшым работнікам культуры Гродзенскага раёна.
Жытамлянскі дом фальклора філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, в. Жытомля, вул. Міра, 1б
Кіраўнік – Адамовіч Тарэса Антонаўна
Кантактны тэлефон: +375 (152) 66-37-95
Народны вакальны ансамбль ветэранаў працы “Сяброўкі” Скідзельскага гарадскога дома культуры
Вакальны ансамбль ветэранаў працы “Сяброўкі” створаны ў 1990 годзе. Заснавальнік ансамбля – Апарына Алена Адамаўна. З цягам часу мяняўся склад калектыву, рэпертуар, расло майстэрства ўдзельнікаў і ў 2003 годзе калектыў атрымаў найменне “народны”. У ансамбль ўваходзяць людзі рознага ўзросту, прафесій, у асноўным гэта пенсіянеры, ветэраны працы.
Творчая дзейнасць “Сябровак” — багатая і разнастайная. У мае 2016 г. ансамбль адзначыў сваё 25-годдзе. Калектыў з’яўляецца удзельнікам усіх мерапрыемстваў гарадскога дома культуры, раённых святочных мерапрыемстваў да Дня жанчын, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня сталых людзей, свята горада Скідзеля і іншых, а таксама жаданым госцем на сцэнічных пляцоўках вобласці.
Народны вакальны ансамбль ветэранаў працы “Сяброўкі” – пастаянны ўдзельнік раённага агляду-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытага рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, абласнога фестывалю «Не старэюць душой ветэраны» (г.Ваўкавыск), неаднаразова прымаў удзел ў Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у г.Гродна, у 2014 годзе лаўрэат фестывалю. Ансамбль адзначаны дыпломамі за ўдзел у раённым фестывалі фальклору “Вяртанне да вытокаў”, Свяце Млынароў і свяце “Адэльскі фэст”. У 2016 годзе калектыў выступіў з канцэртнай праграмай на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015” (г.Дзятлава).
Палітра рэпертуару ансамбля разнастайная. Гэта песні беларускіх, расійскіх кампазітараў, беларускія і рускія народныя песні, а таксама песні ўдзельнікаў калектыву.
Народны вакальны ансамбль ветэранаў працы “Сяброўкі” дасягнуў пэўных поспехаў у сваёй творчасці і мае вялікі патэнцыял.
Скідзельскі гарадскі дом культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, г. Скідзель, вул. Клубная, 1
Кіраўнік – Апарына Алена Адамаўна
Кантактны тэлефон: +375 (152) 97-74-08
Народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі” Зарачанскага дома народнай творчасці
Свае вытокі народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі” бярэ з невялікага жаночага вакальнага гурта, які быў створаны ў 1996 годзе на базе Зарачанскага сельскага клуба. Першы кіраўнік –Таццяна Сцяпанаўна Гізінская. З 2000 па 2006 гады калектыў існаваў пад кіраўніцтвам Людмілы Сцяпанаўны Панкрат. Гурт натхнёна працаваў, творча развіваўся і ў 2004 годзе яму было прысвоена ганаровае найменне – “народны аматарскі калектыў”.
Са снежня 2006 года кіраўніком калектыва стала Вера Васільеўна Кунцэвіч. Прыйшлі таленавітыя канцэртмайстры – Мікалай Пятровіч Касцечка і Іван Фёдаравіч Бубешка, хормайстар Галіна Здіславаўна Сурмач.
З жніўня 2016 года народным вакальным ансамблем “Зарачанскія крынічкі” кіруе Ірына Дзмітрыеўна Дзейкала. А з 2022 года — хормайстар Малошнікава Іна Уладзіміраўна.
У склад ансамбля ўваходзяць людзі розных узростаў і прафесій: вучні, студэнты, настаўнікі, культработнікі, пенсіянеры. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да песні.
Дзейнасць ансамбля накіравана на развіцце і папулярызацыю беларускай народнай песні, нацыянальнай культуры, захаванне яе рэгіянальных асаблівасцей. Песні выконваюцца пад акампанемент і акапэльна, двух-, трох- і многагалосна.
За 20 гадоў існавання рэпертуар ансамбля папоўніўся новымі беларускімі, польскімі, рускімі народнымі песнямі, а таксама аўтарскімі творамі кампазітараў Гродзеншчыны, што ствараюць каштоўны скарб калектыва. Гэтым скарбам “Зарачанскія крынічкі” шчодра дзеляцца са сваімі слухачамі.
Народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі” – пастаянны ўдзельнік раённага агляда-конкурса вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, раённага агляда-конкурса фальклорных калектываў.
Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выступае ў аграгарадках, удзельнічае ў раённых, абласных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах, у тым ліку, у раённым фестывалі фальклору “Вяртанне да вытокаў”, адкрытым рэгіянальным свяце народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, рэгіянальным фестывалі народнай песні “Песні Памежжа”, абласным Свяце Млынароў, абласным адкрытым фестывалі народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур.
Ансамбль выязджаў на творчыя сустрэчы пад назвай “Між намі, суседзямі” ў гарады Ліпск і Сувалкі (Рэспубліка Польшча). У 2011 годзе стаў лаўрэатамII ступені ў VIII рэгіянальным фестывалі народнай песні “Песня памежжа” (Рымдзюнскі СДК, Астравецкі р-н), прымаў удзел у Рэспубліканскім семінары СМІ.
У 2016 годзе калектыў прымаў удзел у фестывалі “Мядова-Яблычны Спас” у аг.Абухава, выступаў на Свяце Пісанкі “Вялікоднае сонейка” ў г.п.Сапоцкін, быў госцем святочнага мерапрыемства, прысвечанага адкрыццю Года культуры “Дзівосны свет культуры” у аг.Абухава, з канцэртнай праграмай сустракаў малдаўскую дэлегацыю на базе ДУА “Сярэдняя школа №3 імя В.М.Усава г.Гродна”.
У 2017 годзе ансамбль удзельнічаў у ХVIII Міжнародным фестывалі-кірмашы “Казюкі” (г.Элк, Рэспубліка Польшча).
За сваю шматгадовую творчую дзейнасць, высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства ансамбль “Зарачанскія крынічкі” ўзнагарожданы шматлікімі граматамі і дыпломамі.
Калектыў вядзе актыўную дабрачынную канцэртную дзейнасць, выступае ў дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў у вёсках Белыя Балоты і Пушкары.
Народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі” з’яўляецца годным захавальнікам і папулярызатарам нацыянальнай песеннай культуры сваіх продкаў.
Зарачанскі дом народнай творчасці філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, в. Зарачанка, вул. Цэнтральная, д. 48
Кіраўнік – Беразоўская Тамара Мікалаеўна
Кантактны тэлефон: +375 (152) 68-83-12
Народны вакальны ансамбль “Сельские зори” Путрышкаўскага цэнтра культуры
Свае вытокі народны вакальны ансамбль “Сельские зори” бярэ з вакальнага гурта “Памяць”, які быў створаны ў 1997 годзе на базе Путрышкаўскага дома культуры. Заснавальнік і першы кіраўнік –Аляксандр Аляксандравіч Пятроўскі. Гурт натхнёна працаваў, творча развіваўся і ў 2007 годзе калектыў атрымаў ганаровае найменне “народны”. У ансамбль уваходзяць людзі рознага ўзросту, прафесій, у асноўным гэта пенсіянеры, ветэраны працы. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да песні. З цягам часу змяніўся кіраўнік, склад калектыву — з мужчынскага на жаночы, таксама і рэпертуар, расло майстэрства ўдзельнікаў.
За 22 года існавання рэпертуар ансамбля папоўніўся новымі беларускімі, польскімі, рускімі народнымі песнямі, а таксама аўтарскімі творамі кампазітараў Гродзеншчыны, што ствараюць каштоўны скарб калектыва. Палітра рэпертуару ансамбля вельмі разнастайная.
Творчая дзейнасць народнага вакальнага ансамбля “Сельские зори” багатая. Калектыў з’яўляецца ўдзельнікам усіх мерапрыемстваў Путрышкаўскага цэнтра культуры, раённых святочных мерапрыемстваў да Дня жанчын, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня сталых людзей і іншых.
Народны вакальны ансамбль “Сельские зори” – пастаянны ўдзельнік раённага агляду-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, адзначаны дыпломамі за ўдзел у раённым Свяце Млынароў і свяце “Адэльскі фэст”. У 2018 годзе калектыў выступіў з канцэртнай праграмай на абласным адкрытым фестывалі народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, у 2019 – на адкрытым рэгіянальным свяце народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”. З’яўляецца ўдзельнікам абласнога фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” (г.Ваўкавыск).
Народны вакальны ансамбль “Сельские зори” дасягнуў пэўных поспехаў у сваёй творчасці і мае вялікі патэнцыял.
Путрышкаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг.Путрышкі, вул.Тарханава, 51
Кіраўнік – Антуновіч Аксана Валянцінаўна
Кантактны тэлефон: +375 (152) 91-74-82
Народны вакальны ансамбль “Запаветны бераг” Азёрскага цэнтра культуры
Вакальны ансамбль “Запаветны бераг” свой творчы шлях распачаў у 2017 годзе на базе Азёрскага цэнтра культуры. У 2021 годзе калектыву было прысвоена ганаровае найменне “народны аматарскі калектыў” Заснавальнік і нязменны кіраўнік ансамбля – Мікалай Мікалаевіч Ляўша.
Творчая дзейнасць “Запаветнага берага”– багатая і разнастайная. У творчым багажы калектыву налічваецца больш за 30 беларускіх народных песень у апрацоўках накірунка фольк-мадэрн, песні сучасных аўтараў на беларускай мове, а таксама ваенна-патрыятычныя песні. Праца ансамбля накіравана на далучэнне ўдзельнікаў да вакальнага мастацтва, навучанне спевам і прапаганду беларускай народнай песеннай творчасці.
Заняткі ў ансамблі будуюцца па прынцыпе работы прафесійных калектываў: класы, рэпетыцыі, канцэрты. Свядомае стаўленне ўдзельнікаў калектыву да ўсяго вучэбна-выхаваўчага працэсу дапамагае падняць узровень выканальніцкага майстэрства на больш высокую ступень творчага развіцця.
Калектыў з’яўляецца удзельнікам усіх мерапрыемстваў цэнтра культуры, раённых святочных мерапрыемстваў да Дня жанчын, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня сталых людзей, свята горада Скідзеля і іншых, а таксама пастаянны ўдзельнік раённага агляду-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытага рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, свята пісанкі, свята млынароў і г.д.
Народны вакальны ансамбль “Запаветны бераг” прыняў удзел у Міжнародным фестывалі “Канал Аўгустоўскі ў культуры трох народаў” (г. Аўгустоў, Рэспубліка Польшча),. выступіў на Днях моладзі ў рамках XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, штогадовы ўдзельнік рэспубліканскай акцыі ГА “БРСМ” “Дзень вышыванкі” (2017 г., 2018 г., 2019 г., 2020 г., г.Мінск), рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла” (г.Гродна), абласнога моладзевага турыстычнага злёту, благачыннага праваслаўнага фестываля “Зарыцкі фэст” (г.Гродна) і інш.
Салістка вакальнага ансамбля “Запаветны бераг” Надзея Міхалевіч стала дыпламантам ІІ ступені XIII рэгіянальнага фестывалю-конкурса эстраднай творчасці “Музычныя валянцінкі”, які праходзіў у г. Бярозаўка.
Выканальніцкае майстэрства і высокая сцэнічная культура, няспынны творчы пошук, шматлікія выступленні, беражлівыя адносіны да беларускага песеннага мастацтва з’яўляюцца характэрнымі асаблівасцямі калектыву.
Вакальны ансамбль “Запаветны бераг” дасягнуў пэўных поспехаў у сваёй творчасці і мае вялікі патэнцыял.
Азёрскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Азёры, пл. Леніна, 5
Кіраўнік –
Кантактны тэлефон: +375 (152) 93-14-93
УЗОРНЫЯ АМАТАРСКІЯ КАЛЕКТЫВЫ
Узорная студыя танца “Дети галактики” Верцялішкаўскага цэнтра культуры
Узорная студыя танца “Дети галактики” – адзiн з самых перспектыўных аматарскіх калектываў Гродзенскага раёна. Кіраўніком калектыва з’яўляецца Марозаў Станіслаў Валер’евіч. Калектыў быў створаныў 2004 годзе, у 2008 годзе атрымаў найменне “ўзорны”.
Студыя працуе ў розных танцавальных стылях: народным i гісторыка-бытавым, сучасным спартыўным і эстрадным, класiчным i фальклорным. Калектыву пад сілу буйнамаштабныя танцавальныя праекты.
У рэпертуары студыі больш за 100 харэаграфічных кампазіцый i танцавальных замалёвак і тэатралізаваных прадстаўленняў: “Королевская охота”, “Катюша”, “Яблачка”, ”Молотилочка”, ”Жабка”, “Каваль” і “Кола Свету” атрымалі вышэйшыя ўзнагароды на міжнародных фестывалях і конкурсах.
Узорная студыя танца “Дети галактики” вядзе актыўную гастрольную і канцэртную дзейнасць. Для ўдзельнікаў калектыву кожны канцэрт – сапраўднае свята. 3 вялікім поспехам студыя танца выступае на раённых і абласных святах да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, Дня сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, Дня горада Гродна і Скiдзеля, Дня настаўніка i г.д. Калектыў заўсёды прымае ўдзел у арганiзацыi абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытага рэгiянальнага
фестывалю-конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Танцевальная круговерть”. Прымаў удзел у арганiзацыi трэцяга дня XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур на Аўгустоўскім канале.
Станіслаў Валер’евіч сваёй творчай энергіяй, адданасцю справе, мэтанакіраванасцю прывіў дзецям і падлеткам аграгарадка Верцялішкі любоў да танца. Узровень сцэнічнага майстэрства ўдзельнікаў, папулярнасць і захапленне насельніцтва дазваляюць ажыццяўляць набор у студыю на конкурснай аснове. С.В.Марозаў добра валодае прыёмамі педагогікі і псіхалогіі, методыкай работы з дзецьмі рознага ўзросту, выпрацаваў асабістую сістэму рэпетыцыйнай і пастановачнай дзейнасці. Гэта дазваляе яму працаваць плённа і вынікова.
За сваю працаздольнасць і адносіны да дзяцей Станіслаў Валер’евіч выклікае павагу сярод кіраўніцтва Гродзенскага раёна. У 2018 годзе Марозаву С.В. была прысуджана прэмія імя А.І. Дубко “За творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва” у намінацыі “Клубны работнік”.
Апошнія тры гады для ўзорнай студыі танца былі вельмі плённымі. Выдатны выканальніцкі ўзровень даў магчымасць танцавальнаму калектыву прыняць удзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсах і фестывалях.
Узорная студыя танца “Дети галактики” — актыўны ўдзельнік ўсіх значных раённых мерапрыемстваў і канцэртаў. Марозаў Станіслаў Валер’евіч больш як 10 год з’яўляецца ініцыятарам і рэжысёрам штогадовага навагодняга ранішніка ў рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Наши дети” для адораных дзяцей, дзяцей-сірот, дзяцей з шматдзетных і малазабяспечаных сямей Гродзенскага раёна.
Дзейнасць узорнай студыі танца “Дети галактики” аказвае ўплыў на развіццё харэаграфічнага мастацтва ў раёне і вобласці. Калектыў з’яўляецца прыкладам музычнага і эстэтычнага выхавання, развіцця гарманічна развітай асобы, а таксама граматнай прафесійнай работы кіраўніка.
Верцялішкаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Верцялішкі, вул. Юбілейная,1А
Кіраўнік – Марозаў Станіслаў Валер’евіч, Запаснік Вадзім Пятровіч
Кантактны тэлефон: +375 (152) 60-56-24
Узорны духавы аркестр ДУА “Парэцкая ДМШМ”
Духавы аркестр створаны ў 1992 годзе на базе Парэцкай дзіцячай музычнай школы. Яго заснавальнікам, нязменным кіраўніком і дырыжорам з’яўляецца Сак Валерый Мікалаевіч, таленавіты музыкант і настаўнік.
У 1996 годзе аркестр атрымаў ганаровае найменне “узорны”. За сваю творчую дзейнасць калектыў з’яўляўся ўдзельнікам, лаўрэатам, дыпламантам розных конкурсаў і фестываляў. Аркестр выступаў у многіх гарадах Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Польшча, выязжаў з канцэртамі ў Санкт-Пецярбург, Італію, Літоўскую Рэспубліку.
На базе дзяржаўнай установы адукацыі “Парэцкая дзіцячая музычная школа мастацтваў”, пачынаючы з 2009 года, раз у два гады, праходзіць адкрыты фестываль духавой музыкі “Фанфары сяброў”, ініцыятарам правядзення якога з’яўляецца Сак В.М. Дзякуючы кіраўніку калектыва ўдзельнікамі фестывалю з’яўляліся аркестры з г. Санкт-Пецярбурга, г. Наварасійска, г. Масквы (Расійская Федэрацыя), г. Сухаволі, г. Беластока (Рэспубліка Польшча), г. Алітуса, г. Бабтая (Літоўская Рэспубліка), г. Ліепая, г. Даўгавпілса (Латвійская Рэспубліка), г. Чарнігава (Украіна), г. Кемцен (Германія), г. Мінска, г. Гродна і Гродзенскай вобласці. На працягу двух дзён фестываль дорыць выдатную музыку і добры настрой жыхарам і гасцям аграгарадка Парэчча. Важным складальнікам поспеху і папулярнасці аркустра з’яўляецца патрабавальны падыход дырыжора да падбору якаснага рэпертуару. Асабістыя апрацоўкі, аранжыроўкі вядомых твораў для духавога аркестра, якія робіць сам Валерый Мікалаевіч упрыгожваюць кожнае канцэртнае і конкурснае выступленні.
У творчай дзейнасці ўзорнага духавога аркестра вялікае месца займае канцэртная дзейнасць. Аркестр на высокім узроўні прадставляе сваё майстэрства і культуру нашай Радзімы на розных фестывалях за мяжой Рэспублікі Беларусь. Калектыў удзельнічаў у конкурснай праграмме XXVI міжнароднага фестывалю-конкурсу “Zlota lira” (г. Рыбнік, Рэспубліка Польшча); у VIII адкрытым міжнародным конкурсе мажарэтак Польшчы (г. Рыбнік, Рэспубліка Польшча); у Міжнародным Евангелічным фестывалі пры прыходзе Святога Казіміра (г. Беласток, Рэспубліка Польшча); сумесным канцэрце з польскім гуртом “L.U.C. & Rebel Babel Ensamble” у рамках міжнароднага фестывалю “Еўрапейскі стадыён культуры 2017” (г. Жэшув, Рэспубліка Польшча); у XV, XVI, XVII Міжнародным фестывалі духавых аркестраў “Еўрапарад” (г. Сухаволя, Рэспубліка Польшча); у міжнародныі фестывалі духавых аркестраў (г. Беласток, Рэспубліка Польшча); у XXVII міжнародным фестывалі-конкурсе “Zlota lira” (г. Рыбнік, Рэспубліка Польшча); у фестывалі “Артистические встречи “Белосток – Гродно” (г. Беласток, Рэспубліка Польшча).
Дзякуючы таленту Сака В.М. узорны духавы аркестр вядзе актыўную творчую дзейнасць, выступае на раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях. Калектыў атрымаў дыплом удзельніка XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур; дыплом V, VI адкрытыга фествалю духавой музыкі “Фанфары сяброў”; дыплом абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, дыплом рэгіянальнага свята народнай творчасці “Августовский канал приглашает друзей”; дыплом Гран-пры IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва “Львянок”; дыплом 1 ступені абласнога смотра-конкурсу аркестровых калектываў; дыплом Гран-пры абласнога фестывалю-конкурсу “Победы радостные звукі” (г. Гродна); дыплом IV, V рэгіянальнага фестывалю танца “Танцевальная круговерть”; падзяка дабрачыннай акцыі прысвечанай Дню аховы дзяцей “Нашу заботу детям”, падзяка дабрачыннай акцыі ка Дню аховы дзяцей “Праздник детства, праздник лета, праздник мира и добра”; падзяка II гарадскога адкрытага конкурсу джазавай і эстраднай музыкі “Grodno Young Jazz — 2019”; дыплом Міжнароднага інтэрнэт-конкурса-фестываля выканальніцкага мастацтва “Тэрыторыя поспеху 2021” (г. Санкт-Пецярбург); дыплом лаўрэата 1 ступені Міжнароднага інтэрнэт-конкурса “Talents of the 21st century” (Балгарыя).
Значнае месца ў калектыве займае танцавальная група мажарэтак. У іх выкананні падрыхтаваны танцавальныя нумары да многіх твораў з рэпертуару аркестра.
Эстэтычнае выхаванне дзяцей сродкамі музыкі, развіццё іх творчых здольнасцяў з’яўляецца адной з галоўных задач працы ў калектыве. Выхаваўчая праца неаддзяліма ад навучальнага працэсу. Дзякуючы мэтанакіраванасці і настойлівасці Валерыя Мікалаевіча, у аркестры створана сапраўдная творчая атмасфера, заахвочваецца ініцыятыва, самастойнасць, практыкуецца ўзаемадапамога. Для калектыву арганізоўваюцца экскурсіі, турыстычныя паходы, віншаванні ўдзельнікаў з днём нараджэння.
Нягледзячы на штогадовае абнаўленне калектыву новымі удзельнікамі-вучнямі, узорны духавы аркестр вядзе актыўную творчую дзейнасць. Юныя музыканты з захапленнем займаюцца ў калектыве, кожная рэпетыцыя – гэта новы крок уперад да дасягнення пастаўленых мэт.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Парэцкая дзіцячая музычная школа мастацтваў”, аг. Парэчча, вул. Палякова, 29
Кіраўнік – Сак Валерый Мікалаевіч
Кантактны тэлефон: +375 (152) 99-32-43
Узорны аркестр народных інструментаў ДУА “Квасоўская ДШМ”
Аркестр народных інструментаў створаны ў 1987 годзе на базе Квасоўскай сельскай дзіцячай музычнай школы. Заснавальнікам і мастацкім кіраўніком на працягу многіх гадоў быў Юрый Альфонсавіч Зарожны.
З 2000 па 2002 год калектывам кіраваў Гапееў Пётр Кірылавіч.
З 2002 па 2003 год – Ярашэвіч Андрэй Тадэвушавіч.
З 2003 па 2005 год – Рыжко Сяргей Мікалаевіч.
З 2005 па 2013 – Гізінская Таццяна Сцяпанаўна.
З 2013 года па цяперашні час дырыжорам з’яўляецца Гуменны Раман Янушэвіч.
За дасягнутыя творчыя поспехі і актыўную работу па эстэтычнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў ў 1995 годзе аркестру было прысвоена ганаровае найменне “узорны”.
Творчы падыход кіраўніка, як дырыжора, спрыяе абнаўленню і разнастайнасці выконваемага рэпертуару. У рэпертуар аркестра уваходзяць творы савецкіх, беларускіх, рускіх кампазітараў. Супрацоўнічае калектыў і з гродзенскімі аўтарамі.
Аркестр штогод прымае ўдзел у святочных мерапрыемствах і канцэртах, якія адбываюцца ў аг. Квасоўка, Гродзенскім раёне.
Поспехі выканаўцаў выклікаюць павагу і зацікаўленасць журы шматлікіх конкурсаў, фестываляў. Так, аркестр неаднаразова прымаў удзел у абласным фестывалі-конкурсе “Зайграйце музыкi”, г. Ліда.
У 2013 годзе атрымаў Гран Пры на VII міжнародным конкурсе-фестывалі “Закарпацкі эдэльвейс ”, г. Ужгарад, Украіна. Узнагароджаны дыпломам II ступені на абласным конкурсе сярод вучняў сельскіх ДМШМ і ДМШ, г.Гродна.
У 2014 годзе калектыў атрымаў дыплом I ступені на міжнародным дзіцячым і юнацкім фестывалі-конкурсе “Майская фантазія”, г. Прага, Рэспубліка Чэхія.
У 2016 годзе аркестр стаў дыпламантам I ступені VI міжнароднага фестывалю-конкурсу “Творчы ваяж”, г. Залатыя пяскі, Рэспубліка Балгарыя.
Эстэтычнае выхаванне дзяцей сродкамі музыкі, развіццё іх творчых здольнасцяў з’яўляецца адной з галоўных задач працы ў калектыве. Выхаваўчая праца неаддзяліма ад навучальнага працэсу. Дзякуючы мэтанакіраванасці і настойлівасці Рамана Янушэвіча, у аркестры створана сапраўдная творчая атмасфера, заахвочваецца ініцыятыва, самастойнасць, практыкуецца узаемадапамога. Для калектыва арганізоўваюцца экскурсіі, віншаванні ўдзельнікаў з днём нараджэння.
Штогадова калектыў папаўняецца новымі удзельнікамі-вучнямі. Юныя музыканты з захапленнем займаюцца ў аркестры, кожная рэпетыцыя — гэта новы крок уперад да дасягнення зноў і зноў пастаўленых мэт.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Квасоўская дзіцячая школа мастацтваў”, аг. Квасоўка, вул. Першамайская, 9
Кіраўнік – Гуменны Раман Янушавіч
Кантактны тэлефон: +375 (152) 91-94-67