ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

29–30 красавіка ў Ваўкавыску прайшоў I абласны форум майстроў народнай творчасці «Яднаемся рамёствамі», у якім прынялі ўдзел спецыялісты Гродзенскага раённага культурна‑інфармацыйнага цэнтра.

На працягу форума былі арганізаваны выставачныя праекты, майстар-класы, а таксама прады ад вядучых экспертаў: Я. М. Сахуты, І. Г. Кухцінай, К. Ю. Герасіменка.

З форума ўдзельнікі ўзялі шмат каштоўнага:

  • новыя ідэі для творчых праектаў;
    -метадычныя і практычныя парады па аднаўленню традыцыйнага касцюма; Панямоння;
    -пераймалі вопыт ад ганчароў Гродзеншчыны, пазнавалі сакрэты працы з глінай, абмяркоўвалі магчымыя памылкі працы за ганчарным колам і атрымлівалі ўпэненасць у асабістых магчымасцях працы за колам, каб ствараць цудоўныя абразцы традыцыйных ганчарных вырабаў.

Вопыт і ўзаемадзеянне — галоўныя вынікі форуму!

Последние новости