У Адэльску прайшоў «Адэльскі фэст»

На працягу свята гледачоў радавалі творчыя выступленні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь — ансамбля танца, музыкі і песні «Белыя росы», вакальна-інструментальнага ансамбля «Чараўніцы», арт-праекта «Брэнд Бай», дуэта баяністаў «Ва-банк» і артыстаў Гродзенскага раёна. Канцэртныя праграмы падарылі жыхарам шмат яркіх эмоцый, добры настрой і незабыўныя ўражанні. Кожны змог пачаставацца стравамі традыцыйнай адэльскай кухні і бульбянымі агладкамі. Для дзяцей прайшоў фестываль фарбаў і пеннае шоў.

Последние новости