Тыдзень традыцыйнай культурыпрацягвае аб’ядноўваць людзей вакол народнай спадчыны!

Тыдзень традыцыйнай культурыпрацягвае аб’ядноўваць людзей вакол народнай спадчыны!

Панядзелак падарыў удзельнікам адразу некалькі яскравых падзей.

Святочны фотасэт! Майстры народных мастацкіх рамёстваў сталі героямі спецыяльнай фотасесіі. Здымкі напоўнены цеплынёй, натхненнем і глыбокай павагай да нацыянальных традыцый. Кожны кадр — гэта гісторыя пра любоў да сваёй справы.

У Сапоцкінскім культурна-турыстычным цэнтры адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі Тэрэзы Марцінкевіч, унікальнага майстра і носьбіта элемента НКС «Традыцыя роспісу велікодных яек у г.п. Сапоцкін».

Юбілей захавальніцы традыцый!
Цёплай і хвалюючай часткай дня стала віншаванне з 80-годдзем Антаніны Юрчэні — яшчэ аднаго знакамітага носьбіта сапоцкінскай пісанкі. Юбілярцы пажадалі моцнага здароўя, душэўнага цяпла і нязгаснага творчага натхнення! Павага і нізкі паклон за захаванне нашай традыцыйнай культуры!

Последние новости