ТРЫУМФ САЛОМАПЛЯЦЕННЯ – ГРОДЗЕНСКІ ПОЧЫРК !
Прафсаюзы Гродзеншчыны разам з дзятвой на сямейным свяце прынялі ўдзел у майстар-класах па саломапляценні і вырабе абярэгавай лялькі.
На майстар-класе па саломапляценні майстар распавяла трохі тэорыі, а пасля ўдзельнікі прыступілі да вырабу цацкі «сэрцайка». Усе вельмі стараліся зрабіць саламяную цацку роўнай і акуратнай, вытанчана яе ўпрыгожыць.
Дзеці і дарослыя, задаволеныя творчым працэсам, панеслі з сабой не толькі новыя веды, але і цудоўныя сувеніры з саломкі.
Не меншую цікавасць выклікаў майстар-клас па вырабе традыцыйнай абярэгавай лялькі.
Майстрыха коратка распавяла гісторыю з’яўлення лялькі абярэга: мэта стварэння лялькі, з якіх матэрыялаў яе стваралі і чым запаўнялі.
Бацькі і дзеці ўважліва слухалі аповяд і стараліся зрабіць усё ў дакладнасці, як было паказана. Не ўсё давалася лёгка, але ўсё вельмі стараліся. У выніку, у кожнага атрымалася свая індывідуальная лялька.







