«Свята ручніка»
24 мая ў вёске Зарачанка прайшло «Свята ручніка» — свята, прысвечанае народным традыцыям і культурнай спадчыне.
Госцей мерапрыемства чакалі разнастайныя актыўнасці, якія дазволілі па‑сапраўднаму акунуцца ў атмасферу беларускай культуры.
На сцэне выступілі народны вакальны ансамбль «Зарачанскія крынічкі» Зарачанскага дома народнай творчасці і ансамбль народнай песні «Забава» Індурскага цэнтра культуры.
Кожны змог пакаштаваць стравы адэльскай кухні, а таксама паўдзельнічаць ў мастар-класе па побытавых танцах.
На працягу мерапрыемства можна было бясплатна наведаць музейны пакой «Код памяці».







