Свята пісанкі
27 красавіка ў г.п. Сапоцкін прайшло свята пісанкі. Урачыстае шэсце аматарскіх калектываў Гродзенскага раёна, а таксама прадстаўнікоў Шчучынскага, Ваўкавыскага і Бераставіцкага раёнаў стала сапраўдным упрыгожваннем мерапрыемства.
З цёплымі словамі і пажаданнем добрага настрою да ўсіх гасцей свята і мясцовых жыхароў звярнуліся пачэсныя госці: начальнік аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама Таццяна Кузьма, намеснік дырэктара ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” Наталля Рамановіч, ксёндз касцёла Ушэсця Дзевы Марыі Антоній Абухоўскі.
У гонар 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне былі высаджаны вербы. Усе клубныя ўстановы Гродзенскага раёна падрыхтавалі кошыкі з падарункамі для дзяцей – выхаванцаў Панямуньскага дзіцячага дома, якія напоўнілі цяплом і радасцю сэрцы маленькіх гасцей.
Занальны агляд-конкурс абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклора “Панямоння жыватворныя крыніцы”.
На сцэне фальклорныя калектывы Гродзенскага, Бераставіцкага і Шчучынскага раёнаў.






