Свята лялькі

23 лістапада ў Індурскім цэнтры культуры адбылося свята лялькі, якое сабрала аматараў мастацтва, дзяцей і дарослых, якія прыйшлі на сустрэчу з казкай. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць убачыць яркія выставы лялек, прыняць удзел у захапляльных майстар-класах па вырабе лялек-берагінь.

У праграме свята былі арганізаваны розныя актыўнасці: конкурсы, квэст-гульні, спектакль “Две Марфуши” Гродзенскага абласнога тэатра лялек, тэатрализаванае шоў раставых лялек узорнай студыі раставых лялек Дзятлаўскага РЦКіНТ.

Свята лялькі ў Індурскім цэнтры культуры пакінула ў прысутных цёплыя ўражанні. Да сустрэчы ў наступным годзе.

Последние новости