Сустрэча вясны па традыцыях: свята ў Жытомлі
22 лютага ў вёсцы Жытомля прайшло свята “Гуканне вясны”!
Пачалося мерапрыемства адроджаным традыцыйным абрадам. Кожны жадаючы пасмакаваў бліны і дранікі прыгатаваныя на калодзе, а таксама гарбату на жытамлянскіх і капцёўскіх зёлках. Для маленькіх гасцей працавала інтэрактыўная пляцоўка. Гучнымі апладысментамі госці сустракалі народны тэатр народнай песні «Матуліна песня», узорны фальклорны калектыў «Васілёчкі» і ансамбль народнай песні «Забава». Хэдлайнерам свята стаў народны ансамбль песні «Уладары» з Ваўкавыска. Завяршылася мерапрыемства сумесным спальваннем пудзіла Зімы.






