Рэспубліканская выстава дасягненняў суверэннай Беларусі “Мая Беларусь” у Міжнародным выставачным цэнтры “БелЭкспо”
Творчыя калектывы філіялаў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра прадстаўляюць Гродзенскую вобласць на выставе дасягненняў суверэннай Беларусі “Мая Беларусь ” у г. Мінск.
Яркую канцэртную праграму падрыхтавалі Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” Верцялішкаўскага цэнтра культуры і Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны гурт “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці.



