“Квасоўскія велікодныя чытанні”

9 красавіка ў Квасоўскім цэнтры культуры і развіцця народнай творчасці ў‌жо ў пяты раз прайшлі  “Квасоўскія велікодныя чытанні”.

Адкрыў мерапрыемства старшыня Квасоўскага сельвыканкама Уладзімір Бахмач. У рамках мерапрыемства  адбылося урачыстае адкрыццё дзвюх выстаў — «Найсвяцейшая Уладарка наша Багародзіца і Прыснадзева Марыя» і «Святыя жоны зямлі беларускай». Прайшоў майстар-клас па роспісе сапоцкінскай пісанкі.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала відэападарожжа па Афоне.

Последние новости