“Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”
У гістарычным цэнтры Гродна сёння ладзіцца рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”. Кірмаш традыцыйны для нашага горада і праходзіць ужо ў восьмы раз.
У свяце прымаюць удзел майстры аддзела этнаграфіі, фальклора и рамёстваў Гродзенскага раённага культурна — інфармацыйнага цэнтра, народны фальклорны гурт «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці, народны тэатр народнай песні «Матуліна песня» Жытамлянскага дома фальклору і народны вакальны ансамбль «Запаветны бераг» Азёрскага цэнтра культуры.
На падворку кожны можа паўдзельнічаць у майстар-классах па пляценню паясоў, выцінанцы, саломапляценню і роспісу традыцыйнай Сапоцкінскай пісанкі.






Па выніках абласной выстау́кі-конкурсу дэкаратыу́на-прыкладнога мастацтва «Велікодны падарунак» у рамках рэгіянальнага свята-кірмашу вырабау́ рамеснікау́ «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» дыплом I ступені у́ намінацыі «Лепшая калекцыя сучасных велікодных вербау́» і дыплом II ступені у́ намінацыі «Лепшая калекцыя традыцыйных велікодных вербау́» атрымала Шавельская Ірына Францау́на.
У намінацыі «Лепшая калекцыя традыцыйных велікодных яек» дыплом I ступені атрымала Касіцкая Ларыса Уладзіміраўна.
Віншуем!


