СВЯТА РУШНІКА

15.05.2025 автор

25 мая ў 14 гадзін вёска Зарачанка запрашае ўсіх на цёплае і самабытнае СВЯТА РУШНІКА.

Пляцоўка перад Зарачанскім домам народнай творчасці на адзін дзень ператворыцца ў сапраўднае свята культуры і рамяства.
Гасцей чакае:

️ канцэртная праграма з удзелам калектываў аматарскай мастацкай творчасці Гродзенскага раёна

️ панарама дэкаратыўна-прыкладной творчасці і яскравыя этнафотазоны

️ гульнявая лакацыя для дзяцей і дарослых

️ прэзентацыя новых экспанатаў музейнай экспазіцыі “Мелодыя рушніка” — “Адчуйце подых традыцый!”

️ дэгустацыя страў традыцыйнай рэгіянальнай кухні аг. Адэльск.

Прыходзьце з сябрамі і сям’ёй — будзе цікава, пазнавальна і весела!