Лялька ў карагодзе жыцця, (29.11.2026, аг. Індура)
29 лістапада ў 15:30 аграгарадок Індура чакае ўсіх на свяце беларускай лялькі «Лялька ў карагодзе жыцця».
Гродзенскі абласны тэатр лялек, тэсла-шоў, гульнёвыя і забаўляльныя праграмы разам з выступленнямі дзіцячых калектываў Гродзенскага раёна не дадуць засумаваць ні дзецям, ні дарослым. 🧶Акунуцца ў атмасферу народных традыцый можна будзе на выставах майстроў Гродзенскага, Лідскага і Ваўкавыскага раёнаў, а таксама паспрабаваць свае сілы на майстар-класах па стварэнні абярэгавых лялек. 🌈У музеі «Лялька ў карагодзе жыцця» QR-экскурсія дапаможа пазнаёміцца з гісторыямі экспанатаў. А смачныя прысмакі чакаюць вас у 🍭»Лялечным буфеце». Запрашаем на свята!!!
