АДЭЛЬСК СВЯТКАВАЎ СВЯТА МЛЫНАРОЎ
Тэатралізаванае шэсце, прэзентацыя падворкаў млынароў і конкурсныя выпрабаванні, дэгустацыя блюд традыцыйнай рэгіянальнай кухні аг. Адэльск і яшчэ шмат актыўнасцяў. Урачыстае адкрыццё свята пачалося з дэфіле каравайніц. Адкрылі свята старшыня Адэльскага сельскага Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта Уладзімір Трутнеў, намеснік старшыні СВК “Пагранічны” Мікалай Макарчук, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. У абрадавай зале дзейнічала тэматычная выстаўка “Хлебны летапіс” Свіслацкага цэнтра культуры і народнай творчасці, прайшла выстаўка-конкурс караваяў і традыцыйнай выпечкі Гродзенскай вобласці. Гасцямі свята сталі народны ансамбль песні “Уладары” Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры і фольк шоў “Забабоны” (г.Мiнск).
Традыцыйна прайшоў раённы фестываль побытавых танцаў “Танцы ў стылі этна”.