Абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”

24 мая ў аграгарадку Дзітва Лідскага раёна прайшоў абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”. Ад Гродзенскага раёна былі прадстаўлены пары з Індурскага цэнтра культуры, Жытамлянскага дома фальклору і Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці.

Пара ў складзе Дзяніса, Балабуева і Ірыны Конан з Квасоўкі атрымала дыплом у намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый”. Таксама народны фальклорны гурт “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці выступіў на фестывалі-конкурсе з майстар-класам па побытавых танцах.

Последние новости