Народны майстар Ірына Францаўна Шавельская

Прыемная навіна для культуры Гродзенскага раёна! 11 снежня 2024 г. на паседжанні экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб наданні статусу “народны майстар” Ірыне Францаўне Шавельскай, майстру народных мастацкіх рамёстваў па саломапляценні аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра. Майстар з’яўляецца носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенская вобласці”, а таксама адным з носьбітаў элемента нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці “Выраб велікодных вербаў (пальмаў) на тэрыторыі паўночна-заходняй Гродзеншчыны”.

Дзякуючы творчым здольнасцям і намаганням Ірыны Францаўны, саломапляценне ў Гродзенскім раёне атрымала інтэнсіўнае сучаснае развіццё з 2015 года і не спыняецца па цяперашні час, прываблівае новых аматараў.

Ірына Францаўна – актыўная ўдзельніца шматлікіх рэспубліканскіх, абласных, рэгіянальных фестываляў і святаў.

Віншуем

Последние новости