Заслуженные, народные и образцовые коллективы Гродненского района

ЗАСЛУЖАНЫЯ АМАТАРСКІЯ КАЛЕКТЫВЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль “Лялечкі” Абухаўскага цэнтра культуры

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль “Лялечкі” створаны ў 1977 годзе на базе Абухаўскага цэнтра культуры філіяла дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”. Заснавальнікам і нязменным кіраўніком калектыву з’яўляецца Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Урукіна Надзея Іванаўна. Разам з Надзеяй Іванаўнай  у ансамблі працуе таленавіты творчы балетмайстар, яе дачка, Андрушэўская Таццяна Алегаўна – аўтар вядучых пастановак ансамбля. Прафесійна рыхтуе фанаграмы акампаніятар Башко Яўгенія Уладзіміраўна. У 1982 годзе калектыву было прысвоена ганаровае найменне “ўзорны аматарскі калектыў”, у 2006 годзе – званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

У складзе калектыву 30 удзельнікаў ва ўзросце ад пяці  да дваццаці двух гадоў. У ансамблі падтрымліваецца ініцыятыўнасць і самастойнасць, практыкуецца самакіраванне.

         Калектыў паспяхова працуе ў дзіцячым эстрадным харэаграфічным накірунку, які вызначаецца яркасцю і дынамічнасцю. У творчым багажы ансамбля больш за 30 харэаграфічных пастановак, разнастайных па характару і зместу. Год ад года расце майстэрства ўдзельнікаў, удасканальваецца рэпертуар, які адрозніваецца арыгінальнасцю і непаўторнасцю харэаграфічных вобразаў. Лёгкасць, сучасная пластыка, гумар, высокі тэхнічны ўзровень выканання і відовішчнасць – усё гэта калектыву з поспехам удаецца рэалізоўваць у кожным новым нумары.

У 2022-2026 гг. створаны танец-папуры “Мульти-пульти”, харэаграфічная сюіта “Ад вытокаў мінулага да сучаснасці”, танцы “Журавли”, “Зімовыя гульні”, “Чай земляничный”, “Тучка”, “Беспокойное хозяйство”, “Наш дом”, “Беларусь сильная!”, харэаграфічныя кампазіцыі “Цветочная феерия”, “Детство”, “Лягушачьи шалости”, “Мая старонка”, “Наша армия”, “Денискины рассказы”, “Мы – дети своей страны”, “Медово-яблочный Спас” і іншыя.

У працэсе фарміравання рэпертуару балетмайстры калектыву звяртаюцца да гродзенскіх кампазітараў, якiя ствараюць музычныя творы для  спецыяльна задуманых пастановак. Так, у свой час з’явіліся міні-балет “Дюймовочка” (музыка Д. Мазітавай), харэаграфічная кампазіцыя “Залатыя каласы” (музыка Я. Петрашэвіча), харэаграфічная сюіта “Гуканне вясны (музыка А. Лойкі), харэаграфічная замалёўка “Медово-яблочный Спас” (музыка А. Аўрукевіча), харэаграфiчная замалёўка “Сельскія замалёўкі” (музыка Д. Лойкі) і інш.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль “Лялечкі” з’яўляецца стыпендыятам і двойчы ўладальнікам вялікага Гранта спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэатам прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызму ў сферы культуры і мастацтва. Імя калектыву занесена ў Беларускую нацыянальную энцыклапедыю (18 том). Ансамбль “Лялечкі” – лаўрэат і ўладальнiк Гран-пры мiжнародных, рэспубліканскіх i абласных конкурсаў і фестываляў дзіцячай творчасці, такіх як: адкрыты міжнародны фестываль-конкурс “Творчество без границ” (г. Мінск, 2023, 2024 гг.), міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай і моладзевай творчасці “Радуга над Витебском” (2024 г.), V міжнародны конкурс выканаўчых відаў мастацтваў “Сябры – 2022” (г. Мінск), Рэспубліканскі агляд-конкурс дзіцячага мастацтва “Здравствуй, мир!” (г. Мінск, 2023, 2025 гг.), абласны фестываль-конкурс “Таленты Прынямоння” (г. Гродна, 2022 г.), абласны фестываль-конкурс “Чароўны свет танца” (г. Гродна, 2022, 2024 гг.).

Калектыў прымаў удзел у рэспубліканскіх і абласных мерапрыемствах: урачыстым рытуале ўшанавання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі (г. Мінск, 2024, 2025 гг.), XXXII Дне беларускай пісьменнасці (г. Ліда, 2025 г.), рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур (г. Гродна, 2022, 2024 гг.), рэспубліканскім свяце да Міжнароднага дня аховы дзяцей (г. Мінск, 2025 г.). Паспяховымі былі выступленні калектыву ў рэспубліканскім дзіцячым лагеры “Зубраня” на міжнароднай змене (Мядзельскі раён, 2025 г.), абласным канцэрце да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі (г. Гродна, 2022 г., 2024 гг.), канцэрце да 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці (г. Гродна, 2024 г.), абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі” (г.п. Зэльва, 2023 г.), абласным гала-канцэрце рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир” (г. Гродна, 2025 г.) і шмат іншых.

Выступленні ансамбля адрозніваюцца высокім узроўнем выканання, артыстызмам, яскравымі сцэнічнымі вобразамі і таленавітым увасабленнем. У харэаграфічных пастаноўках калектыву праглядаецца эмацыйная выразнасць, незвычайная пабудова нумароў, выдатна падабранае музычнае суправаджэнне. Нягледзячы на вялікую колькасць творчых работ, танцы не падобныя адзін на аднаго. Балетмайстры ансамбля пастаянна знаходзяць новыя шляхі развіцця калектыву, яго творчага росту і ўдасканалення. Займаючыся пастаноўкай нумароў, імкнуцца даць магчымасць яго ўдзельнікам творча раскрывацца. І гэта, у сваю чаргу, дае магчымасць ісці ў нагу з часам, займаць прызавыя месцы на конкурсах і фестывалях.

Сцэнічныя касцюмы ансамбля арыгінальныя і непаўторныя, строга

адпавядаюць тэматыцы і характару танцаў.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль “Лялечкі” – творчы, згуртаваны калектыў, які дасягнуў значных поспехаў у сваёй творчасці. Яго дзейнасць аказвае ўплыў на развіццё харэаграфічнага мастацтва ў раёне і вобласці. Ансамбль з’яўляецца прыкладам музычнага і эстэтычнага выхавання, развіцця гарманічна развітай асобы, а таксама граматнай прафесійнай работы балетмайстраў.

Абухаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Абухава, вул. Цэнтральная, 12

Кіраўнік – Андрушэўская Таццяна Алегаўна, балетмайстар — Урукіна Надзея Іванаўна

Кантактны тэлефон: +375 (152) 47-39-19

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” Верцялішкаўскага цэнтра культуры

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” – старэйшы калектыў мастацкай творчасці Гродзенскага раёна і вобласці. Яго заснавальнікам і першым кіраўніком быў заслужаны работнік культуры БССР Вячаслаў Іванавіч Пакумейка. Сваю творчую біяграфію калектыў пачаў у верасні 1972 года. За выканальніцкае майстэрства і дасягнутыя творчыя поспехі, актыўную канцэртную дзейнасць у 1976 годзе ансамблю было прысвоена найменне “народны”, а ў жніўні 2015 года – за ўклад у развіццё нацыянальнай культуры – званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

За гады існавання калектыву былі створаны яскравыя і знакавыя для ансамбля вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі: “Залатыя каласы” (на музыку гродзенскага кампазітара Я. Петрашэвіча ў пастаноўцы заслужанага работніка культуры БССР Л. Ляшэнкі), “Дажынкі” (апрацоўка М. Сіраты), вакальна-харэаграфічная кампазіцыя “Весялуха” (апрацоўка І. Макавецкага, пастаноўка С. Марозава).

З 2004 года кіраўніком ансамбля з’яўляецца Ларыса Уладзіміраўна Прасвірніна. Менавіта пад яе кіраўніцтвам адбылося адраджэнне калектыву: зроблены набор новых удзельнікаў, запрошаны на працу кваліфікаваныя, ініцыятыўныя спецыялісты. На дадзены момант у склад ансамбля ўваходзяць 34 чалавека – гэта людзі самых розных прафесій: настаўнікі, работнікі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Прагрэс-Верцялішкі”, студэнты.

Песенная мова ансамбля напоўнена фальклорнымі інтанацыямі. У песнях, танцах, вакальна-харэаграфічных кампазіцыях перадаюцца традыцыі, абрады Прынёманскага краю, раскрываецца сутнасць нацыянальнага характару, яго самабытнасць. Усё гэта – вынік вялікай карпатлівай работы па зборы этнаграфічнага матэрыялу.

З цягам часу дынаміка і насычанасць праграм, сінтэз музыкі, песні і танца стварылі новае непаўторнае аблічча калектыву. Ансамбль адыгрывае значную ролю ў эстэтычным выхаванні насельніцтва, папулярызуе беларускую народную музыку і песню.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” з’яўляецца пастаянным удзельнікам фестываляў і конкурсаў. Калектыў неаднаразова прадстаўляў аматарскае мастацтва Рэспублікі Беларусь за мяжой: Грэцыя (востраў Корфу), Літоўская Рэспубліка (г. Алітус, г. Лаздзіяй), Латвійская Рэспубліка (г. Вентспілс г. Елгава), Рэспубліка Польшча (г. Элк, г. Паляніца-Здруй).

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” прайшоў доўгі творчы шлях. Яго гісторыя – гэта сотні канцэртаў і фестываляў. Калектыў застаецца крыніцай радасці, натхнення, энергіі і творчасці. Выканальніцкае майстэрства і высокая сцэнічная культура, няспынны творчы пошук, шматлікія выступленні, беражлівыя адносіны да беларускага музычнага, песеннага і харэаграфічнага мастацтва з’яўляюцца характэрнымі асаблівасцямі калектыву.

Верцялішкаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Верцялішкі, вул. Юбілейная, 1А

Кіраўнік – Прасвірніна Ларыса Уладзіміраўна

Кантактны тэлефон: +375 (152) 60-56-24

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны гурт Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны гурт “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці філіяла дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” свой творчы шлях распачаў у 2013 годзе. У 2018 годзе калектыву прысвоена найменне “народны”, у     2025 годзе за значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі – званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Са жніўня 2025 года кіраўніком гурта з’яўляецца малады спецыяліст Ярашэвіч Злата Юр’еўна.

У калектыве 11 чалавек – прадстаўнікі розных прафесій, пераважна мясцовыя жыхары. Асноўнымі накірункамі працы гурта з’яўляюцца: экспедыцыйна-даследчая справа, адраджэнне, захаванне і папулярызацыя рэгіянальных святаў і абрадаў, вуснай народнай творчасці, элементаў нематэрыяльна-культурнай спадчыны, далучэнне насельніцтва рознага ўзросту да рэгіянальнага фальклору.

Калектыў выязджае ў фальклорныя і этнаграфічныя экспедыцыі. За перыяд з 1 верасня 2025 года па цяперашні час здзейснена 18 выездаў у вёскі Гродзенскага, Бераставіцкага, Мастоўскага, Шчучынскага раёнаў.

У 2026 годзе гурт “Жывіца” прадстаўляў Гродзенскі раён і вобласць на  Міжнародным форуме “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства” (г. Магілёў),  Рэспубліканскай выставе дасягненняў суверэннай Беларусі “Мая Беларусь” у Міжнародным выставачным цэнтры “БелЭкспа” (г. Мінск), XV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур (Аўгустоўскі канал, шлюз Дамброўка), міжабласным семінары для дырэктараў устаноў культуры Гродзенскай і Брэсцкай абласцей “Сучасная ўстанова культуры: стратэгія, рэсурсы, практыка” (г. Гродна).

“Жывіца” – пастаянны ўдзельнік абласных мерапрыемстваў:   фестывалю   рэгіянальнага   фальклору  “Панямоння   жыватворныя крыніцы” (красавік, г. Гродна), фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” (чэрвень, Аўгустоўскі канал, шлюз Дамброўка), рэгіянальнага свята-кірмашу вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня” (красавік, г. Гродна), фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2025” (верасень, г. Ваўкавыск), абласнога фестывалю-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму” (май, аг. Дзітва, Лідскі раён), абласнога этапу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Властелин села – 2026” па Гродзенскай вобласці  (чэрвень, аг. Свіслач, Гродзенскі раён), абласнога форуму маладых спецыялістаў устаноў культуры клубнага і змешанага тыпу “Память народа в надежных руках”     (г. Гродна), абласнога семінара-практыкума “Асаблівасці захавання, фіксацыі і вывучэння беларускага побытавага танца” (г. Гродна) і інш.

Штогод гурт ладзіць свята “Купалле” на Аўгустоўскім канале (ліпень), свята “Вялікдзень” (красавік), “Квасоўскія Велікодныя чытанні” (красавік) і “Тыдзень традыцыйнай культуры” (чэрвень) у аг.Квасоўка.

У  рамках праекта “Захаваем спадчыну разам”  удзельнікамі калектыву вядзецца праца па адраджэнні традыцыйнага рамяства – ткацтва. Значным дасягненнем стала работа над рэканструкцыяй жаночага і мужчынскага строю Гродзенскага Панямоння: вытканы камплекты фартухоў, спадніц і мужчынскіх паясоў.

За справаздачны перыяд аб творчай дзейнасці калектыву апублікавана звыш 10 змястоўных артыкулаў у рэспубліканскіх, абласных і раённых сродках масавай інфармацыі. Таксама гурт прыняў удзел у запісах тэлеперадач: “Паехалі” (1 канал, Расійская Федэрацыя), “Окна города” (тэлеканал “Беларусь 4”, г. Гродна), “Белые Росы” (тэлеканал “ОНТ”), “Бодрое утро” (тэлеканал “Беларусь 4”, г. Гродна), “024.by” Новости Беларуси и мира”, дзе прадставіў не толькі  рэканструяваныя абрады, майстар-класы па побытавых танцах, але і новы напрамак дзейнасці – ткацтва і пляценне паясоў, падзяліўся сакрэтамі адраджэння традыцыйнага гродзенскага касцюма.

Удзельнікі фальклорнага гурта “Жывіца” з’яўляюцца членамі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, дабрачынных акцыях “Наши дети”, “Ад усёй душы”, якія арганізуюцца прафсаюзам і грамадскімі арганізацыямі. За значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, добрасумленную работу і высокі прафесіяналізм калектыў атрымаў Падзяку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Квасоўскі цэнтр культуры і развіцця народнай творчасці філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Квасоўка, вул. Першамайская, 9

Кіраўнік – Ярашэвіч Злата Юр’еўна

Кантактны тэлефон: +375 (152) 68-13-43

НАРОДНЫЯ АМАТАРСКІЯ КАЛЕКТЫВЫ

Народная эстрадная студыя “Раніца” Верцялішкаўскага цэнтра культуры

Эстрадная студыя “Раніца” была створана ў
1973 годзе. Заснавальнік ансамбля – Валерый Барысавіч Іофэ. З цягам часу мяняўся склад калектыву, рэпертуар, расло майстэрства ўдзельнікаў і ў 1987 годзе студыі “Раніца” было прысвоена ганаровае найменне “народны”. З 2026 года кіраўнік студыі – Фомкіна Кацярына Іванаўна.

Творчая дзейнасць “Раніцы” – багатая і разнастайная. Калектыў выступае перад працаўнікамі СВК “Прагрэс-Верцялішкі”, з’яўляецца ўдзельнікам усіх мерапрыемстваў цэнтра культуры, раённых святочных мерапрыемстваў да Дня жанчын, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня сталых людзей, свята горада Скідзеля, трэцяга дня Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур на Аўгустоўскім канале, абласнога адкрытага рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў” і іншых, а таксама жаданым госцем на сцэнічных пляцоўках вобласці.

Народная эстрадная студыя “Раніца” – крыніца натхнення, энергіі і творчасці. Выканальніцкае майстэрства і высокая сцэнічная культура, няспынны творчы пошук, шматлікія выступленні, беражлівыя адносіны да беларускага музычнага мастацтва з’яўляецца характэрнымі асаблівасцямі дадзенага калектыву. Палітра рэпертуару студыі разнастайная. Гэта песні беларускіх, расійскіх кампазітараў і аўтарскія песні. Удзельнікі калектыву займаюцца аранжыроўкай твораў, запісам фанаграм. Народная эстрадная студыя “Раніца” дасягнула пэўных поспехаў у сваёй творчасці і мае вялікі патэнцыял.

Верцялішкаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Верцялішкі, вул. Юбілейная,1А

Кіраўнік – Багдановіч Алена Аляксандраўна

Кантактны тэлефон: +375 (152) 60-56-24

Народная тэатральная студыя “Гратэск” Верцялішкаўскага цэнтра культуры

Тэатральная студыя “Гратэск” была створана ў верасні 1980 года пад кіраўніцтвам Халікава Аляксея Магамедавіча. Калектыў аб’яднаў каля 20 удзельнікаў. Тэатральныя пастаноўкі і спектаклі адразу знайшлі сваіх прыхільнікаў і гледачоў. “Гратэск” з’яўляўся неаднаразовым пераможцам раённых аглядаў-конкурсаў сярод калектываў тэатральнага жанру. У 2003 годзе студыя атрымала ганаровае званне “народны аматарскі калектыў”. Сёння кіраўніком студыі з’яўляецца Аскірка Святаслаў Ігаравіч.

Дзейнасць калектыву будуецца па плану студыйнай працы. З удзельнікамі праводзяцца заняткі па ўсім асноўным дысцыплінам акцёрскага майстэрства: сцэнічная мова, майстэрства акцёра, сцэнічны рух і танец, грым, фехтаванне, гісторыя і тэорыя тэатру і рэжысура.

У рэпертуары калектыву звыш 20 твораў: аднаактовак, пьес, урыўкаў са спектакляў, інсцэніровак і кампазіцый. Асноўнае месца ў рэпертуары калектыву займаюць творы айчыннай класікі і сучаснай драматургіі.

У тэатральнай студыі існуюць свае традыцыі. Кіраўніком калектыву створана атмасфера ўзаемаразумення і даверу паміж удзельнікамі, каб захапленне тэатрам дапамагала ім праяўляць свае творчыя здольнасці. У калектыў прыцягваюцца цяжкія і праблемныя падлеткі.

Добра наладжана выхаваўчая праца. Захапляюча і цікава праходзяць сустрэчы з пісьменнікамі, артыстамі, рэжысёрамі, творчымі людзьмі. Вялікую працу праводзіць калектыў па эстэтычнаму выхаванню дзяцей і моладзі. Шмат мерапрыемстваў ДУА “Верцялішкаўская сярэдняя школа” праходзіць з удзелам студыі, у якой з цікавасцю займаюцца дарослыя. Сярод іх студэнты, рабочыя, работнікі сельскагаспадарчага кааператыву “Прагрэсс-Верцялішкі”, пенсіянеры.

За час творчай дзейнасці тэатральнай студыяй пастаўлена звыш 90 спектакляў і прадстаўленняў. Лепшыя з іх: “Адвечная песня” Я.Купалы, “Про Федота-стрельца – удалого молодца” Л.Філатава, “Збянтэжаны Саўка” Л.Радзевіча, сцэнічныя кампазіцыі “А зори здесь тихие” Б.Васільева, “На углу улиц Чехова і Зощенко” па творах Чэхава і Зошчанкі, “Мауглі” Р.Кіплінга і інш.

Народная тэатральная студыя “Гратэск” з’яўляецца удзельнікам штогадовых раённых аглядаў-конкурсаў: калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, тэматычных праграм “Разам супраць СНІДу”, анімацыйных праграм “Парк забаў”. Калектыў  адзначаны дыпломамі абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытыга рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, абласнога Свята млынароў, раённага фестывалю фальклору “Вяртанне да вытокаў”.

Удзельнікі тэатральнай студыі прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў цэнтра культуры. Найбольш буйныя з іх: Зажынкі, Дажынкі, Свята дзяцінства, Купалле, фестываль “Танцавальная кругаверць”, мерапрыемствы да Раства Хрыстова, Вялікадня,  Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, Дня работнікаў культуры, Дня маці, і інш.

Народная тэатральная студыя “Гратэск” мае вялікі творчы патэнцыял. Выступленні калектыву адрозніваюцца высокім узроўнем выканання, артыстызмам, яркімі сцэнічнымі вобразамі, таленавітым увасабленнем. Сёння ўдзельнікі  студыі поўны творчых сіл і працягваюць здзіўляць гледачоў сваімі пастаноўкамі, актыўна прапагандуючы тэатральнае мастацтва сярод жыхароў аграгарадка і раёна.

Верцялішкаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Верцялішкі, вул. Юбілейная,1А

Кіраўнік – Янцэвіч Уладлена Андрэеўна

Кантактны тэлефон: +375 (152) 60-56-24

Народны хор Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці

Хор у Квасоўскім цэнтры культуры быў створаны ў 1965 годзе. Гэта адзін з самых старэйшых самадзейных калектываў Гродзенскага раена. Заснавальнікам і мастацкім кіраўніком хора на працягу многіх гадоў была Звалінская Станіслава Вацлаваўна, канцэртмайстарам – Пятроўскі Аляксандр Аляксандравіч.

З 1997 па 2013 год  калектывам кіравала Кароль Наталля Валянцінаўна, з жніўня 2013 года – Міклашэўская Анастасія Сяргееўна, а з жніўня 2016 года народным хорам кіруе Чудзілоўская Святлана Сяргееўна.

За дасягнутыя творчыя поспехі і актыўную работу па эстэтычнаму выхаванню насельніцтва ў 1978 годзе хору прысвоена ганаровае найменне “народны”.

Натхненне, памножанае на любоў да народнай песні, уменне данесці яе да слухачоў дапамагло хору стаць лаўрэатам I і II ступені Усесаюзных фестываляў народнай творчасці, дыпламантам Рэспубліканскага агляда сельскай мастацкай самадзейнасці. За ўсю сваю творчую дзейнасць калектыў даў болей за 600 канцэртаў.

На цяперашні час у складзе хора пяюць людзі розных прафесій: рабочыя, настаўнікі сярэдняй школы і школы мастацтваў, працаўнікі культуры, але ўсіх іх аб’ядноўвае любоў да песні.

За гады існавання ў калектыве выхаваліся многія музыканты і спевакі, якія, далучыўшыся да сумеснай творчасці, змаглі ярка раскрыць свае прыродныя і прафесійныя здольнасці. Кожны ўдзельнік валодае яскравым сваеасаблівым талентам, а ўсе разам яны складаюць сабою працаздольны творчы калектыў, які папаўняецца новымі ўдзельнікамі.

Яркія і эмацыянальныя выступленні ўдзельнікаў калектыва набылі любоў і ўдзячнасць шматлікіх гледачоў.

У рэпертуары хора налічваецца больш за 70 беларускіх і рускіх народных песень, ён пастаянна абнаўляецца. Калектыў – пастаянны ўдзельнік святочных мерапрыемстваў і канцэртаў цэнтра культуры да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, Дня маці, Дня сталых людзей, святаў аграгарадка Квасоўка, весак Баранава і Наваселкі.

Народны хор – пастаянны ўдзельнік раённага агляду-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, прымаў удзел у рэгіянальным свяце народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў” (2017, 2018, 2019 гг.), удзельничаў у раённым фестывале фальклору “Вяртанне да вытокаў” і іншых мерапрыемствах. У 2018 годзе народны хор атрымаў дыплом лаўрэата II ступені ў VI абласным фестывале народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам”, у 2019 годзе прымаў удзел у канцэрце ў рамках раённага агляду-конкурсу вакальна-харавога жанраў “Спяваем разам сябры”, у канцэрце да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі “Мы разам!”, у свяце аг. Квасоўка “Няма мілей зямлі маёй”, у канцэрце ў рамках акцыі “Дорогами освободителей” “Последние взрывы войны”, у свяце Дажынкі “Хвала рукам, что пахнут хлебом”, у канцэрце прымеркаваным 75-годдзю Гродзенскай вобласці “Майстры Гродзеншчыны з паклонам да роднай зямлі”. У 2020 годзе прымаў удзел у канцэртнай праграме ў рамках раённага конкурсу вакальна-харавога жанраў “Квасоўскае радыё” і у справаздачным канцэрце на пацвярджэнне наймення “народны” на якім з вялікім поспехам пацвердзіў найменне.

Сёння, народны хор поўны творчых сіл, актыўна прапагандуе беларускую народную песню сярод жыхароў аграгарадка і раёна.

Калектыў застаецца крыніцай радасці, натхнення, энергіі і творчасці. Выканальніцкае майстэрства і  сцэнічная культура, беражлівыя адносіны да беларускага музычнага, песеннага мастацтва з’яўляюцца ўзорам прафесіяналізму яго кіраўніка і ўдзельнікаў.

Квасоўскі цэнтр культуры і развіцця народнай творчасці філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Квасоўка, вул. Першамайская, 9

Кіраўнік – Тур Святлана Сяргееўна

Кантактны тэлефон: +375 (152) 68-13-43

Народны тэатр гульні “Анфас” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці

Народны тэатр гульні “Анфас” пачаў сваю творчую дзейнасць у 1996 годзе на базе Азёрскага цэнтра культуры. За гэты час было створана і праведзена шмат забаўляльна-гульнёвых, інтэлектуальных, спартыўных, конкурсных і тэатралізаваных праграм. Заснавальнікам і кіраўніком на працягу многіх гадоў быў Урбаш Леанід Леанідавіч.

За дасягнутыя творчыя поспехі і актыўную работу па эстэтычнаму выхаванню насельніцтва ў 2015 годзе тэатру гульні “Анфас” прысвоена ганаровае найменне “народны”.

У лістападзе 2015 года народны тэатр гульні “Анфас” змяніў базу дзейнасці на Квасоўскі цэнтр культуры і развіцця народнай творчасці, дзе кіраўніком стаў Балабуеў Дзяніс Валер’евіч, а з 2019 года — малады спецыяліст Чэрнік Паліна Уладзіміраўна. У складзе калектыву 11 удзельнікаў ва ўзросце ад 14 да 47 гадоў.

Народны тэатр гульні “Анфас” аб’ядноўвае творчых, таленавітых людзей –  гэта  работнікі культуры, студэнты і настаўнікі. Калектыў прымае ўдзел ва ўсіх канцэртах, якія праходзяць у цэнтры культуры. Удзельнікі тэатра пастаянна знаходзяцца ў творчым пошуку. Яркія і эмацыянальныя выступленні народнага тэатра набылі любоў і ўдзячнасць шматлікіх гледачоў.

Народны тэатр гульні “Анфас” працуе над стварэннем гульнёвых і анімацыйных праграм, абрадавых гульняў, такіх як: “Местачковыя забавы”, “Гулянка па-Квасоўску”, “У госці да Гандзі”, якія дэманструюць на платнай аснове для турыстаў і турыстычных груп з замежжа. На базе тэатра гульні створаны творчы гумарыстычны дуэт “Васіль і Гандзя”, без удзелу якога не абыходзяцца мерапрыемствы раёна і вобласці. Найбольш яскравыя аўтарскія гумарыстычныя нумары “У Алму”, “У санаторыі”, “У тэлевізара была”, “Царыца палёў кукурузы”, “Шматдзетная сям’я”, а гумарыстычны нумар “Лісапед” у выкананні дуэта, стаў сапраўдным бэстсэлерам, які гледачы сустракалі  шквалам апладысментаў.

Народны тэатр гульні “Анфас” – пастаянны ўдзельнік рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгўстоўскі канал запрашае сяброў”, абласнога  адкрыты фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, рэгіянальнага свята пісанкі, “Свята Млынароў”, фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2017, 2018, 2019”.

У 2017 годзе народны тэатр гульні “Анфас” атрымаў дыплом Гран-пры раённага агляду-конкурсу анімацыйных праграм “Парк забаў”, у 2018 годзе – дыплом  лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі “Анімацыйная гульнёвая праграма для дарослых” абласнога адкрытага фестывалю гульні “Карнавал весялосці” у г.п. Воранава, дыплом лаўрэата ў намінацыі “Оригинальный жанр” абласнога этапа Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новые имена Беларуси”. У 2019 годзе народны тэатр гульні “Анфас” прадстаўляў Гродзенскую вобласць на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнага гумару “Аўцюкі — 2019”, дзе атрымаў дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Тэатр мініяцюр”, у 2020 годзе прымаў удзел у канцэртнай праграме “Квасоўскае радыё” ў рамках раённага агляду-конкурсу вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці з мініяцюрамі “Ведунья” і “Мама і сынок”.

Сёння калектыў поўны творчых сіл і энэргіі, працягвае здзіўляць гледачоў сваім мастацтвам, крэатывам, актыўна прапагандуе сваю гульнёвую творчасць сярод жыхароў аграгарадка, раёна, вобласці і Рэспублікі Беларусь.

Квасоўскі цэнтр культуры і развіцця народнай творчасці філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Квасоўка, вул. Першамайская, 9

Кіраўнік – Сукач Людміла Вячаславаўна

Кантактны тэлефон: +375 (152) 68-13-43

Народны тэатр Абухаўскага цэнтра культуры

Народны тэатр Абухаўскага цэнтра культуры – старэйшы калектыў мастацкай творчасцi Гродзенскага раёна. Сваю творчую дзейнасць пачаў з драматычнага гуртка, створанага ў 1988 годзе. Яго заснавальнiкам i першым кiраўнiком быў Аляксандр Барысевіч. За выканальнiцкае майстэрства i дасягнутыя творчыя поспехi ў снежні 1990 года тэатральнаму калектыву прысвоена ганаровае найменне “народны”.

З 1998 па 2011 гады кіраўніком народнага тэатра з’яўляўся Барыс Валошын. Пад яго кіраўніцтвам былі пастаўлены спектаклі “Юбилей” і “Предложение” А. Чэхава, “Семейный портрет с посторонним” і “Семейный портрет с дензнаками” С. Лабазёрава, “Бесприданник” Л. Разумоўскай, “Аделаида” Ж. Урганта, “Последний герой” А. Марданя і інш.

З лістапада 2011 года рэжысёрам тэатра быў Александр Калагрыў. За яго дзейнасць пастаўлены спектаклі “Планета” Я. Грышкавец і “Кто откроет дверь” Н. Мірашнічэнка. З 2013 года тэатр узначальваў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Курыленка. Сёння рэжысёр тэатра Баярская Вераніка Іванаўна.

У красавіку 2017 года калектыў прыняў удзел у абласным фестывалі народных тэатральных калектываў “Лідскія сустрэчы”, дзе падцвердзіў найменне “народны” і атрымаў дыплом за актыўную творчую дзейнасць, прапаганду аматарскага тэатральнага мастацтва і ўдзел у фестывалі.

Народны тэатр з’яўляецца пастаянным удзельнікам раённага агляда-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, адзначаны дыпломамі абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытыга рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, абласнога мерапрыемства “Свята млынароў” і г.д. Таксама калектыў прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў цэнтра культуры. Найбольш буйныя з іх: Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Зажынкі, Дажынкі, Свята дзяцінства, Купалле, Дзень работнікаў культуры, Дзень маці і інш.

Асноўны напрамак творчасці калектыва – сучасная драматургія. У рэпертуары народнага тэатра налічваецца больш за дзесяць пастановак, разлічаных на дарослага гледача: “Женская доля”, “Комната невесты” В. Краснагорава, “Девичник над вечным покоем” А. Мэнчэла, “Половики и валенки” М. Каляды, “Блюститель” А. Вінакурава, “Бесприданник”      Л. Разумоўскай і іншыя.

На сённяшні дзень народны тэатр рыхтуецца да прэм’еры спектакля “Мёртвое тело” па п’есе У. Карасёва. Надаецца ўвага кожнаму самадзейнаму акцёру і дапамагаецца яму стварыць свой вобраз на сцэне. Прадумана кожная дэталь спектакля: касцюмы, рэплікі, сцэнічныя рухі.

Кожная рэпетыцыя народнага тэатра – гэта складаны навучальны працэс, на якiм развiваецца цiкавасць да заняткаў, надаецца шмат увагi кожнаму ўдзельнiку, што дапамагае падняць узровень акцёрскага майстэрства на больш высокую ступень творчага развiцця.

Сёння калектыў поўны творчых сіл і працягвае здзіўляць гледачоў сваімі пастаноўкамі, актыўна прапагандуе тэатральнае мастацтва сярод жыхароў аграгарадка Абухава і Гродзенскага раёна.

Абухаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Абухава, вул. Цэнтральная, 12

Кіраўнік – Баярская Вераніка Іванаўна

Кантактны тэлефон: +375 (152) 47-39-16

Народны ансамбль народнай песні “Рукавічкі” Абухаўскага цэнтра культуры

Народны ансамбль беларускай народнай песні “Рукавічкі” Абухаўскага цэнтра культуры быў створаны ў маі 1980 года. Гурт натхнёна працаваў, творча развіваўся і ў 1992 годзе яму было прысвоена ганаровае найменне – “народны”.

Першым яго заснавальнікам і кіраўніком быў Аляксандр Часлававіч Лойка. З 2001 па 2005 — Сяргей Мiкалаевiч Бабко, з 2005 па 2009 -Беражнова Валянціна Васільеўна, з 2009 па 2010 кiраўнiком была Iрына Мiкалаеўна Канецкая, на  сённяшні  дзень дырыжорам  ансамбля  з’яўляецца Грыб Ю.С., акампаніятар – Тяжкін А.І.

У склад ансамбля ўваходзяць людзі розных узростаў і прафесій: студэнты, настаўнікі, культработнікі, пенсіянеры. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да песні.

Дзейнасць ансамбля  накіравана на развіцце і папулярызацыю беларускай народнай песні, нацыянальнай культуры, захаванне яе рэгіянальных асаблівасцей. У аснову рэпертуара ўваходзяць беларускія i рускiя народныя песні, фальклорныя, абрадавыя творы,  якія выконваюцца пад акампанемент і акапэльна, двух-, трох- і многагалосна.

Народны ансамбль беларускай народнай песнi  «Рукавiчкi» пастаянны ўдзельнік раённага агляда-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, раённага агляда-конкурсу фальклорных калектываў.

Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выступае ў аграгарадках, удзельнічае ў раённых, абласных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах:  раённы фестываль фальклору “Вяртанне да вытокаў”, адкрытае рэгіянальнае свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, абласны адкрыты фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, абласное свята млынароў, абласным фестывале “Еврорегион  “Неман”.

За сваю шматгадовую творчую дзейнасць, высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства калектыў узнагарожданы шматлікімі граматамі і дыпломамі.

Народны ансамбль беларускай народнай песні “Рукавічкі” з’яўляецца годным захавальнікам і папулярызатарам нацыянальнай песеннай культуры сваіх продкаў.

Абухаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Абухава, вул. Цэнтральная, 12

Кіраўнік –  Альферовіч Таццяна Яўгеньеўна

Кантактны тэлефон: +375 (152) 47-39-19

Эстрадная студыя “Ісціна” Абухаўскага цэнтра культуры

Народная эстрадная студыя “Ісціна” створана ў 1986 годзе на базе Абухаўскага цэнтра культуры філіяла дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”. Стваральнікам калектыву з’яўляўся Светаў Мікалай Мікалаевіч. З 2014 года студыя працавала пад кіраўніцтвам Вансовіча Артура Раманавіча. А ў 2022 годзе кіраўніком студыі стала Арцукевіч Надзея Вікенцьеўна. Ганаровае найменне “народны аматарскі калектыў” калектыву было прысвоена ў 1993 годзе.

 У складзе эстраднай студыі 14 удзельнікаў ва ўзросце ад дзевятнаццаці да шасцідзесяці васьмі гадоў.

У творчым багажы калектыву больш за 70 музычных кампазіцый разнастайных па характару і зместу. Год ад года расце майстэрства ўдзельнікаў, удасканальваецца рэпертуар, які адрозніваецца разнапланавасцю  музычнага матэрыялу. Гэта песні рускіх і беларускіх кампазітараў.

Народная эстрадная студыя “Ісціна” з’яўляецца ўдзельнікам штогадовага раённага агляду-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці. Калектыў  адзначаны дыпломамі адкрытыга рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў” і  трэцяга  дня XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур на Аўгустоўскім канале. Удзельніца студыі Вольга Аўсейчык з’яўляецца штогадовым удзельнікам раённага фестывалю патрыятычнай песні “На крылах памяці”, у 2025 годзе стала дыпламантам І ступені XXXXIII міжнароднага фестывалю-конкурсу дзіцячай, юнацкай і дарослай творчасці “Поколение творчества”                 (г. Екацярынбург), а дуэт Вольгі Аўсейчык і Кацярыны Варонінай — дыпламантам ІІ ступені.

Арцукевіч Н.В.  з’яўляецца кваліфікаваным спецыялістам у галіне музычнага мастацтва, валодае глыбокімі ведамі тэорыі музыкі і вакалу. У сваёй прафесійнай дзейнасці праяўляе высокі ўзровень адказнасці, творчы падыход і імкненне да самаўдасканалення. Кіраўнік нястомна працуе над фарміраваннем мастацкага і эстэтычнага густаў сваіх выканаўцаў, развівае іх творчыя здольнасці і ўдасканальвае вакальнае майстэрства.

Удзельнікі эстраднай студыі прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў цэнтра культуры. Найбольш буйныя з іх: “Абухаўскія Дажынкі”, “Свята дзяцінства”, “Свята моладзі”  фестываль “Мядова-яблычны Спас”, мерапрыемствы да  Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня работнікаў культуры, Дня маці, Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, а таксама  да Новага года і Вялікадня  і інш.

Народная эстрадная студыя “Ісціна” мае вялікі творчы патэнцыял. Выступленні калектыву адрозніваюцца высокім узроўнем выканання, артыстызмам, яркімі сцэнічнымі вобразамі, таленавітым увасабленнем.  Сёння ўдзельнікі  студыі поўныя творчых сіл і працягваюць здзіўляць гледачоў сваімі выступленнямі, актыўна прапагандуючы эстраднае мастацтва сярод жыхароў аграгарадка і раёна.

Абухаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Абухава, вул. Цэнтральная, 12

Кіраўнік – Арцукевіч Надзея Вікенцьеўна

Кантактны тэлефон: +375 (152) 47-39-19

Народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” Жытамлянскага дома фальклору

Народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” быў створаны ў 1986 годзе на базе Жытамлянскага сельскага Дома культуры. Яго заснавальнікам і нязменным кіраўніком з’яўляецца Тарэса Антонаўна Адамовіч. У 1992 годзе фальклорны калектыў атрымаў найменне“народны”.

У склад калектыву ўваходзіць 17 чалавек: рознаўзроставая суполка дзяцей, сталых людзей, нават сямейных дынастый – жыхароў вёскі Жытомля, якія ўчора былі звычайнымі вяскоўцамі, а сёння сталі артыстамі і працуюць пад дэвізам “Любі мастацтва ў сабе, а не сябе ў мастацтве”. Першы спектакль народнага тэатра народнай песні – “Жытамлянскія вячоркі” ў 1987 годзе здымала Беларускае тэлебачанне. Спектакль быў паказаны ў праграме “Запрашаем на вячоркі”.

За 36 гадоў існавання народнага тэатра народнай песні адроджаны і актыўна папулярызуюцца народныя святы Гродзеншчыны, беларускія, польскія народныя песні. Было пастаўлена звыш 15-ці фальклорных  спектакляў, з іх тры пад агульнай назвай “Вячоркі”, тры вялікодныя праграмы з назвай “Вялік святы нам дзень настаў!”, калядныя праграмы “Святыя вечары”, “Шчодрык” (для дарослых) і “Шчадрэц” (для дзяцей), купальская праграма “На Купала – сонца йграла”, вайсковая праграма “Провады да войска”, “Фэст на Пакровы”, “Гуканне вясны”, “Вяселле” і іншыя. Спектаклі ўтрымліваюць шмат гумару, цікавых прыпевак, танцавальна-гульнёвых элементаў. У аснову ўсіх сцэнарных распрацовак Адамовіч Т.А. пакладзены непаўторны каларыт мясцовай абраднасці, самабытнай народнай культуры. Песенны і гутарковы тэкст у пастаноўках зберагае мясцовы дыялект жытамлянцаў, вылучаецца своеасаблівай мілагучнай гаворкай і добра захаванымі і несапсаванымі сучаснай апрацоўкай мясцовымі песнямі.

Народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” неаднаразовы лаўрэат абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытага рэгіянальнага свяца народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, раённага фестывалю фальклору “Вяртанне да вытокаў”, абласнога свята млынароў, свята “Адэльскі фэст”. Народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” –  непасрэдны удзельнік новых падзейна-культурны праектаў “Сход калядоўшчыкаў”, “Сход валачобнікаў”, якія накіраваны на вяртанне народных мясцовых традыцый у сучасную дзейнасць работнікаў культуры, а Тарэса Антонаўна – актыўны ўдзельнік Школы фалькларыстаў, якая пачала працаваць у Гродзенскім раёне ў 2020 годзе.

Адамовіч Т.А. ажыццявіла рэканструкцыю жніўных абрадаў “Зажынкі” і “Дажынкі”, велікоднага абрада “Хаджэнне ў валакайнікі”, Купалля, вясельных абрадаў “Прыезд маладой да маладога”, “Выправы да шлюбу маладой”, “Выправы да шлюбу маладога”.  За аснову абрадавых дзеянняў узяты традыцыйныя святы, але сучаснасць дыктуе свае правілы і народныя абрады набылі новае жыццё, сталі больш яскравымі, вяселымі і дынамічнымі. Удзельнікі калектыву прадэманстравалі адметныя рысы вяселля ў вёсцы Жытомля, здзівіўшы ўсіх гледачоў багатым фальклорным матэрыялам і яго ўвасабленнем у пастаноўцы, песнях, танцах. У сакавіку 2022 года народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” прыняў удзел у запісе аднаго з цыклаў відэалекцый “Праз традыцыі ў будучыню” у рамках школы этнічных і прыродных традыцый праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў рамках праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Еўрапейскага саюза “Польша – Беларусь – Украина” на 2014 – 2020 гады “Вектор искусств вдоль Августовского канала” з абрадам “Гуканне вясны”. У 2023 г. народны тэатр з абрадам “Гуканне вясна” прыняў удзел у запісе телеперадачы “Окна города” на БТ4. Пастаянны ўдзельнік рэгіянальнага свята-кірмашу “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”, абласнога свята млынароў, занальнага агляду-конкурсу абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклора “Панямоння жыватворныя краніцы”.

Калектыў і яго кіраўнік занесены ў Дзяржаўную Энцыклапедыю Беларусі “Беларускі фальклор”, а імя Тарэсы Антонаўны ўвайшло ў Дзяржаўную Энцыклапедыю Беларусі “Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь. Жанчыны Беларусі”.

Народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” застаецца крыніцай радасці, натхнення, энергіі і творчасці. Выканальніцкае майстэрства і высокая сцэнічная культура, шматлікія выступленні, беражлівыя адносіны да беларускага песеннага мастацтва з’яўляюцца характэрнымі асаблівасцямі калектыву.

Жытамлянскі дом фальклора філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, в. Жытомля, вул. Міра, 1б

Кіраўнік – Адамовіч Тарэса Антонаўна

Кантактны тэлефон: +375 (152) 66-37-95

Народны вакальны ансамбль ветэранаў працы “Сяброўкі” Скідзельскага гарадскога дома культуры

Народны вакальны  ансамбль ветэранаў працы “Сяброўкі” створаны ў 1990 годзе.  Заснавальнік ансамбля і нязменны кіраўнік – Апарына Алена Адамаўна. З цягам часу мяняўся склад калектыву, рэпертуар, расло майстэрства ўдзельнікаў, і ў 2003 годзе ансамбль атрымаў ганаровае найменне “народны”. У калектыў уваходзяць людзі рознага ўзросту, прафесій, у асноўным гэта пенсіянеры, ветэраны працы.

Творчая дзейнасць ансамбля – багатая і разнастайная. У чэрвені     2025 г. калектыў адзначыць сваё 40-годдзе. Ансамбль з’яўляецца ўдзельнікам раённых святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня народнага адзінства, Дня сталых людзей, Дня горада Скідзеля і іншых. Праводзіць выязныя канцэртныя праграмы ў маланаселеных і аддаленых вёсках, творчыя сустрэчы з харавымі калектывамі Гродзенскага раёну.

Народны вакальны  ансамбль ветэранаў працы “Сяброўкі” – пастаянны ўдзельнік раённага агляду-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, адзначаны дыпломамі за ўдзел у раённым фестывалі фальклору “Вяртанне да вытокаў”. Калектыў выступаў на абласным адкрытым фестывалі народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытым рэгіянальным свяце народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”. З’яўляецца пастаянным удзельнікам абласнога фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” (г. Ваўкавыск, 2022 г., 2023 г., 2024 г., 2026 г.; г. Масты, 2025 г.)  і раённага фестывалю-конкурсу аматарскай творчасці “Золотое поколение” сярод людзей сталага ўзросту (аг. Путрышкі, 2022 г., 2023 г., 2024 г., 2025 г., 2026 г.).

Палітра рэпертуару ансамбля разнастайная. Гэта песні беларускіх, расійскіх кампазітараў, беларускія і рускія народныя песні, а таксама аўтарскія песні ўдзельнікаў калектыву.

Народны вакальны  ансамбль ветэранаў працы “Сяброўкі”  дасягнуў пэўных поспехаў у сваёй творчасці і мае патэнцыял.

Скідзельскі гарадскі дом культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, г. Скідзель, вул. Клубная, 1

Кіраўнік –  Апарына Алена Адамаўна

Кантактны тэлефон: +375 (152) 97-74-08

Народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі” Зарачанскага дома народнай творчасці

Свае вытокі народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі” бярэ з невялікага жаночага вакальнага гурта, які быў створаны ў 1996 годзе на базе Зарачанскага сельскага клуба. Першым кіраўніком калектыву стала Таццяна Сцяпанаўна Гізінская. З 2000 па 2006 гады ансамбль узначальвала Людміла Сцяпанаўна Панкрат. Калектыў натхнёна працаваў, творча развіваўся, і ў 2004 годзе яму было прысвоена ганаровае званне «народны». У розныя гады хормайстрамі ансамбля былі В.В. Кунцэвіч, І.Д. Дейкала, І.У. Малошнікава, а са жніўня 2022 года — Т.М. Беразоўская. Таленавітым акампаніятарам калектыву з’яўляецца І.Ф. Бубешка.

Сёння ў складзе ансамбля 9 чалавек — гэта людзі розных узростаў і прафесій: настаўнікі, культработнікі, медыцынскія работнікі, пенсіянеры. Усіх іх аб’ядноўвае шчырая любоў да песні. Асноўная накіраванасць дзейнасці калектыву — развіццё і папулярызацыя беларускай народнай песні, захаванне нацыянальнай культуры і падтрымка яе рэгіянальных асаблівасцяў. Рэпертуар пабудаваны так, каб слухач мог адчуць самабытнасць народнага маўлення ў музыцы: у праграмах гучаць песні як з акампанементам, так і ў выкананні a cappella. Штогод рэпертуар папаўняецца новымі беларускімі і польскімі народнымі творамі, а таксама аўтарскімі кампазіцыямі кампазітараў Гродзеншчыны. Такая сістэмная праца дазваляе ансамблю не проста падтрымліваць традыцыю, але і развівацца — шукаць новыя версіі, удасканальваць вакальную тэхніку, адначасова захоўваючы дух народнай песні.

З цягам часу дынаміка і насычанасць праграм, сінтэз музыкі і песні стварылі новае непаўторнае аблічча калектыву — спалучэнне згуртаванасці, выразнага выканальніцкага стылю і ўважлівага стаўлення да рэпертуару. “Зарачанскія крынічкі” адыгрываюць важную ролю ў эстэтычным выхаванні насельніцтва: праз песню яны знаёмяць слухачоў з беларускай і польскай народнай традыцыяй, вяртаюць увагу да вытокаў, якія фарміруюць культурную ідэнтычнасць рэгіёна, і шчодра дзеляцца сваім каштоўным набыткам.

Калектыў з’яўляецца пастаянным удзельнікам шматлікіх раённых мерапрыемстваў, сярод якіх раённы агляд-конкурс вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, адкрытае рэгіянальнае свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, раённае свята “Гуканне вясне” і іншыя святочныя канцэрты. Ансамбль прымаў удзел у XIV абласным туры Гродзенскай вобласці рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (г. Ліда, 2023 г.), рэспубліканскім фестывалі роўных магчымасцей “Время сильных” (г. Мінск, 2024 г.), рэгіянальным свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня” (г. Гродна, 2025 г.), XV абласным адборачным туры Гродзенскай вобласці рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (г. Ліда, 2025 г.), а таксама ў міжбласным семінары дырэктараў дзяржаўных устаноў культуры клубнага і змешанага тыпу Гродзенскай і Брэсцкай абласцей “Современное учреждение культуры: стратегия, ресурсы, практика”.

Калектыў вядзе актыўную дабрачынную канцэртную дзейнасць, выступае ў дамах-інтэрнатах для пажылых людзей і інвалідаў у вёсках Белыя Балаты і Пышкі Гродзенскага раёна. Ансамбль выязджае з канцэртнымі праграмамі ў маланаселеныя і аддаленыя вёскі Сапоцкінскага сельскага Савета, удзельнічае ў акцыі “Военная агитбригада: фронтовой экспресс” і прымае ўдзел у тыдні традыцыйнай культуры.

Народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі” — сапраўдны захавальнік культурнай спадчыны роднага краю, які праз песню аб’ядноўвае людзей і вяртае іх да вечных вытокаў.

Зарачанскі дом народнай творчасці філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, в. Зарачанка, вул. Цэнтральная, д. 48

Кіраўнік – Беразоўская Тамара Мікалаеўна

Кантактны тэлефон: +375 (152) 68-83-12

Народны вакальны ансамбль “Сельские зори” Путрышкаўскага цэнтра культуры

Свае вытокі народны вакальны ансамбль “Сельские зори” бярэ з вакальнага гурта “Памяць”, які быў створаны ў 1997 годзе на базе Путрышкаўскага дома культуры. Заснавальнік і першы кіраўнік –Аляксандр Пятроўскі. Гурт натхнёна працаваў, творча развіваўся, і ў
2007 годзе калектыў атрымаў ганаровае найменне “народны”.

У ансамбль уваходзяць людзі рознага ўзросту, прафесій, у асноўным, пенсіянеры, ветэраны працы. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да песні. З цягам часу змяніўся кіраўнік, склад калектыву – з мужчынскага на жаночы, рэпертуар, расло майстэрства ўдзельнікаў.

За 28 годоў існавання рэпертуар ансамбля папаўняўся новымі беларускімі і  рускімі народнымі песнямі, а таксама аўтарскімі творамі кампазітараў Гродзеншчыны, што ствараюць каштоўны скарб калектыву.

Творчая дзейнасць народнага вакальнага ансамбля “Сельские зори” багатая і разнастайная. Калектыў з’яўляецца ўдзельнікам усіх мерапрыемстваў Путрышкаўскага цэнтра культуры, раённых святочных мерапрыемстваў да Дня жанчын, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня сталых людзей і іншых.

Народны вакальны ансамбль “Сельские зори” – пастаянны ўдзельнік раённага агляду-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, адзначаны дыпломамі за ўдзел у абласным свяце млынароў і свяце “Адэльскі фэст”. У 2022 годзе калектыў выступіў з канцэртнай праграмай на абласным адкрытым фестывалі народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, з’яўляецца пастаянным удзельнікам абласнога фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” (г. Ваўкавыск,
2022 г., 2023 г., 2024 г.; г. Масты, 2025 г.), раённага фестывалю-конкурсу аматарскай творчасці “Золотое поколение” сярод людзей сталага ўзросту (аг. Путрышкі, 2022 г., 2023 г., 2024 г., 2025 г., 2026 г.).

Народны вакальны ансамбль “Сельские зори” дасягнуў пэўных поспехаў у сваёй творчасці і мае вялікі патэнцыял.

Путрышкаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг.Путрышкі, вул.Тарханава, 51

Кіраўнік — Казека Дзмітрый Вітальевіч

Кантактны тэлефон: +375 (152) 91-74-82

Народны вакальны ансамбль “Запаветны бераг” Азёрскага цэнтра культуры

Азёрскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Азёры, пл. Леніна, 5

Кіраўнік –

Кантактны тэлефон: +375 (152) 93-14-93

УЗОРНЫЯ АМАТАРСКІЯ КАЛЕКТЫВЫ

Узорная студыя танца “Дети Галактики” Верцялішкаўскага цэнтра культуры

Узорная студыя танца “Дети галактики” – адзiн з самых перспектыўных аматарскіх калектываў Гродзенскага раёна. Кіраўніком калектыва з’яўляецца Марозаў Станіслаў Валер’евіч. Калектыў быў створаныў 2004 годзе, у 2008 годзе атрымаў найменне “ўзорны”.

Студыя працуе ў розных танцавальных стылях: народным i гісторыка-бытавым, сучасным спартыўным і эстрадным, класiчным i фальклорным. Калектыву пад сілу буйнамаштабныя танцавальныя праекты.

У рэпертуары студыі больш за 100 харэаграфічных кампазіцый i танцавальных замалёвак і тэатралізаваных прадстаўленняў: “Королевская охота”, “Катюша”, “Яблачка”, ”Молотилочка”, ”Жабка”, “Каваль” і “Кола Свету” атрымалі вышэйшыя ўзнагароды на міжнародных фестывалях і конкурсах.

Узорная студыя танца “Дети галактики” вядзе актыўную гастрольную і канцэртную дзейнасць. Для ўдзельнікаў калектыву кожны канцэрт – сапраўднае свята. 3 вялікім поспехам студыя танца выступае на раённых і абласных святах да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, Дня сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, Дня горада Гродна і Скiдзеля, Дня настаўніка i г.д. Калектыў  заўсёды прымае ўдзел у арганiзацыi абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытага рэгiянальнага
фестывалю-конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Танцевальная круговерть”. Прымаў удзел у арганiзацыi трэцяга дня XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур на Аўгустоўскім канале.

Станіслаў Валер’евіч сваёй творчай энергіяй, адданасцю справе, мэтанакіраванасцю  прывіў дзецям і падлеткам аграгарадка Верцялішкі любоў да танца. Узровень сцэнічнага майстэрства ўдзельнікаў, папулярнасць і захапленне насельніцтва дазваляюць ажыццяўляць набор у студыю на конкурснай аснове. С.В.Марозаў добра валодае прыёмамі педагогікі і псіхалогіі, методыкай работы з дзецьмі рознага ўзросту, выпрацаваў асабістую сістэму рэпетыцыйнай і пастановачнай дзейнасці. Гэта дазваляе яму працаваць плённа і вынікова.

За сваю працаздольнасць і адносіны да дзяцей Станіслаў Валер’евіч выклікае павагу сярод кіраўніцтва Гродзенскага раёна. У 2018 годзе Марозаву С.В. была прысуджана прэмія  імя А.І. Дубко “За творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва” у намінацыі “Клубны работнік”.

Апошнія тры гады для ўзорнай студыі танца былі вельмі плённымі. Выдатны выканальніцкі ўзровень даў магчымасць танцавальнаму калектыву прыняць удзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсах і фестывалях.

Узорная студыя танца “Дети галактики” — актыўны ўдзельнік ўсіх значных раённых мерапрыемстваў і канцэртаў. Марозаў Станіслаў Валер’евіч больш як 10 год з’яўляецца ініцыятарам і рэжысёрам штогадовага навагодняга ранішніка ў рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Наши дети” для адораных дзяцей, дзяцей-сірот, дзяцей з шматдзетных і малазабяспечаных сямей Гродзенскага раёна.

Дзейнасць узорнай студыі танца “Дети галактики” аказвае ўплыў на развіццё харэаграфічнага мастацтва ў раёне і вобласці. Калектыў з’яўляецца прыкладам музычнага і эстэтычнага выхавання, развіцця гарманічна развітай асобы, а таксама граматнай прафесійнай работы кіраўніка.

Верцялішкаўскі цэнтр культуры філіял дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, аг. Верцялішкі, вул. Юбілейная,1А

Кіраўнік – Марозаў Станіслаў Валер’евіч, Марозава Дамініка Станіславаўна

Кантактны тэлефон: +375 (152) 60-56-24

Узорны духавы аркестр ДУА “Парэцкая ДМШМ”

Духавы аркестр створаны ў 1992 годзе на базе Парэцкай дзіцячай музычнай школы. Яго заснавальнікам, нязменным кіраўніком і дырыжорам з’яўляецца Сак Валерый Мікалаевіч, таленавіты музыкант і настаўнік.

У склад аркестра ўваходзяць 43 удзельніка: 23  вучня аддзялення духавых і ўдарных інструментаў школы, 4 выпускніка, 8 мажарэтак,           8 чалавек педагагічнага калектыву.

У 1996 годзе аркестр атрымаў ганаровае найменне “узорны”. За       34 гадовую творчую дзейнасць, калектыў з’яўляўся ўдзельнікам, лаўрэатам, дыпламантам розных конкурсаў і фестываляў. Доказам таго з’яўляюцца шматлікія ўзнагароды і падзякі. Аркестр выступаў у многіх гарадах Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Польшча, выязжаў з канцэртамі ў Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя), Італію, Літоўскую Рэспубліку.

На базе дзяржаўнай установы адукацыі “Парэцкая дзіцячая музычная школа мастацтваў”, пачынаючы з 2009 года, раз у два гады, праходзіць адкрыты фестываль духавой музыкі “Фанфары сяброў”, ініцыятарам правядзення якога  з’яўляецца Сак В.М. Дзякуючы кіраўніку калектыва  ўдзельнікамі фестывалю  з’яўляліся  аркестры з г. Санкт-Пецярбурга, г. Наварасійска,  г. Масквы (Расійская Федэрацыя),                 г. Сухаволі, г. Беластока (Рэспубліка Польшча), г. Алітуса, г. Бабтая (Літоўская Рэспубліка), г. Ліепая, г. Даўгавпілса (Латвійская Рэспубліка), г. Чарнігава (Украіна), г. Кемцен (Германія), г. Мінска, г. Гродна і Гродзенскай вобласці.  Фестываль дорыць  выдатную музыку і добры настрой  жыхарам і гасцям аграгарадка Парэчча. На цяперашні час удзельнікамі фестывалю з’яўляюцца калектывы з Рэспублікі Беларусь.

 Важным складальнікам поспеху і папулярнасці аркестра з’яўляецца патрабавальны падыход дырыжора да падбору якаснага рэпертуару. Асабістыя апрацоўкі, аранжыроўкі вядомых твораў для духавога аркестра, якія робіць сам Валерый Мікалаевіч упрыгожваюць кожнае канцэртнае і конкурснае выступленні.

Узорны духавы аркестр вядзе актыўную творчую дзейнасць, выступае на раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях. Калектыў атрымаў дыплом лаўрэата І ступені абласнога фестывалю-конкурсу калектываў інструментальнага жанру “Мелодыі Гродзеншчыны” (г. Свіслач, 2024 г.); дыплом VIII адкрытыга фестывалю духавой музыкі “Фанфары сяброў” (аг. Парэчча,                           2024 г.); дыплом лаўрэата І ступені VII адкрытага конкурсу джазавай і эстраднай музыкі “Гродна Юны Джаз — 2025” (г. Гродна, 2025 г.); дыплом I ступені абласнога этапа VII рэспубліканскага смотра-конкурсу дзіцячага мастацтва “Здравствуй мир!” (г. Гродна, 2025 г.); дыплом I ступені абласнога фестывалю-конкурсу аркестровых калектываў (г. Гродна,       2025 г.); дыплом лаўрэата І ступені абласнога фестывалю-конкурсу калектываў інструментальнага жанру “Мелодыі Гродзеншчыны”              (г. Свіслач, 2026 г.).

 У 2024 годзе духавому аддзяленню Парэцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў аб’яўлена падзяка ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж” за высокі прафесіяналізм і плённае супрацоўніцтва ў галіне метадычнай і выканальніцкай дзейнасці настаўнікаў Гродзенскага метадычнага аб’яднання.

У 2025 годзе ўзорнаму духавому аркестру аб’яўлена падзяка Адкрытага Акцыянернага Таварыства “Санаторый “Азёрны” за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні ў дварцова-паркавым комплексе “Вялікі Свяцк Валовічаў” святочнага мерапрыемства, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Аркестр штогод дае свае канцэрты на розных урачыстых мерапрыемствах і з’яўляецца ўдзельнікам: раённых мерапрыемстваў да Дня Перамогі ў г. Скідзеле, аг. Сапоцкіна, аг. Парэчча (2023, 2024,       2025, гг.); свята чыгуначнага вакзала ў аг. Парэчча (2023, 2024, 2025, гг.); фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў” (2023 г.); адкрытага рэгіянальнага фестывалю-конкурсу “Шанс” (2023, 2024, 2025 гг.); свята ў гонар 625-годдзя з дня заснавання аграгарадка Азёры (2023 г.); цырымоніі адкрыцця рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2023 г.); адкрыцця XXVI Рэспубліканскай галіновай спартакіяды Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (2023 г.); урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Гродзенскай вобласці ў Гродзенскай абласной філармоніі  (2024 г.); свята сыра ў г. Гродна (2024 г.); міжнароднага фестывалю лялечнага мастацтва “Лялькі над Нёманам” у Гродна (2024 г.); канцэрту “Навагодняя перазагрузка” ў санаторыі “Парэчча” (2024 г.); цырымоніі адкрыцця велапрабегу ў аг. Азёры, прысвечанага да 80-годдзя Вялікай Перамогі (2025 г.); урачыстага мерапрыемства да Дня абаронцаў Айчыны і ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь у Гродзенскай абласной філармоніі (2025 г.); рэгіянальнага свята “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”            (2025 г.); свята Адэльскі фэст (2024, 2025 гг.); урачыстага раённага мерапрыемства да Дня настаўніка ў аг. Абухава (2025 г.); шэсці Дзедаў Марозаў у аграгарадку Парэчча  (2025 г.); навагодняга канцэрту “В канун Рождества” у Парэцкім цэнтры культуры (2025 г.), канцэрт на свята пчалы ў аг. Парэчча (2025 г.); справаздачнага канцэрта Парэцкай ДМШМ         (2025 г.).

Значнае месца ў калектыве займае танцавальная група мажарэтак. У іх выкананні падрыхтаваны танцавальныя нумары да многіх твораў з рэпертуару аркестра. У 2023 годзе мажарэткі ўзорнага духавога аркестра прымалі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 85-годдзю ААТ “Малочны мір” у Гродзенскай абласной філармоніі.

Эстэтычнае выхаванне дзяцей сродкамі музыкі, развіццё іх творчых здольнасцяў з’яўляецца адной з галоўных задач працы ў калектыве. Выхаваўчая праца неаддзяліма ад навучальнага працэсу. Дзякуючы мэтанакіраванасці і настойлівасці Валерыя Мікалаевіча, у аркестры створана сапраўдная творчая атмасфера, заахвочваецца ініцыятыва, самастойнасць, практыкуецца ўзаемадапамога. Для калектыву арганізоўваюцца экскурсіі, турыстычныя паходы, віншаванні ўдзельнікаў з днём нараджэння.

Нягледзячы на штогадовае абнаўленне калектыву новымі  удзельнікамі-научэнцамі, узорны духавы аркестр вядзе актыўную творчую дзейнасць. Юныя музыканты з захапленнем займаюцца ў калектыве, кожная рэпетыцыя – гэта новы крок уперад да дасягнення пастаўленых  мэт.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Парэцкая дзіцячая музычная школа мастацтваў”, аг. Парэчча, вул. Палякова, 29

Кіраўнік – Сак Валерый Мікалаевіч

Кантактны тэлефон: +375 (152) 99-32-43

Узорны аркестр народных інструментаў ДУА “Квасоўская ДШМ”

Аркестр народных інструментаў створаны ў 1987 годзе на базе Квасоўскай сельскай дзіцячай музычнай школы. Заснавальнікам і мастацкім кіраўніком на працягу многіх гадоў быў Юрый Альфонсавіч Зарожны.

За дасягнутыя творчыя поспехі і актыўную работу па эстэтычнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў у 1995 годзе аркестру было прысвоена ганаровае найменне “узорны”.

З 2013 года па цяперашні час дырыжорам з’яўляецца Гуменны Раман Янушэвіч.

Творчы падыход кіраўніка, як дырыжора, спрыяе абнаўленню і разнастайнасці выконваемага рэпертуару. У рэпертуар аркестра уваходзяць творы савецкіх, беларускіх і рускіх кампазітараў. Супрацоўнічае калектыў і з гродзенскімі аўтарамі.

Аркестр штогод прымае ўдзел у святочных мерапрыемствах і канцэртах, якія адбываюцца ў аграгарадках Квасоўка, Свіслач і вёсцы Навасёлкі Гродзенскага раёна, прысвечаныя: Дню Канстытуцыі, Дню Перамогі, Дню маці, Новаму году, у брэндавым мерапрыемстве “Велікодны фэст” і удзел у справаздачна-выпускным канцэрце.

Поспехі выканаўцаў выклікаюць павагу і зацікаўленасць журы шматлікіх конкурсаў і фестываляў:

2023 год – IV мiжнародны шматжанравы конкурс мастацтваў “Зимняя волна” (г. Мінск, дыстанцыйны), дыплом I ступені;

2023 год – I адкрыты рэгiянальны фестываль-конкурс “Журавінка”                     (п. Першамайскі, дыстанцыйны), дыплом Гран-пры;

2023 год – Рэспубліканскі конкурс мастацтваў “Снежная фантазия”                        (г. Мінск, дыстанцыйны),  дыплом лаўрэата I ступені;

2024 год – VI мiжнародны інтэрнэт-конкурс мастацтваў “Ключ к таланту” (г. Лiда, дыстанцыйны), дыплом II ступені;

2024 год – Рэспубліканскі  конкурс мастацтваў “Весенний бум” (г. Мінск, дыстанцыйны), дыплом лаўрэата II ступені;

2024 год – мiжнародны конкурс-фестываль “Вершина таланта” (г. Масква, Расійская Федэрацыя, дыстанцыйны), дыплом Гран -пры;

2024 год – I адкрыты дыстанцыйны конкурс-фестываль “Зажигаем звезды” (г. Астравец), дыплом лаўрэата I ступені;

2025 год – V міжнародны фестываль мастацтваў “Мusical star of Slovenia” (г. Залец, Рэспубліка Славенiя, дыстанцыйны), дыплом лаўрэата                                 III ступені;

2025 год – XL мiжнародны конкурс выканальніцкіх мастацтваў “GRAND ART COMPETITION – CHINA” (г. Пекін, Кітайская Народная Рэспубліка, дыстанцыйны), дыплом удзельніка;

2025 год – абласны фестываль народнай музыкі “Зайграйце, музыкі”                    (г. Ліда), дыплом удзельніка;

2026 год – VI адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс юных выканаўцаў “Новогодний фейерверк” (г. Ліда, дыстанцыйны), дыплом лаўрэата                  II ступені;

2026 год – V адкрыты рэгіянальны конкурс выканаўцаў на баяне-акардэоне “VIVA – ACCORD” (г. Магілёў, дыстанцыйны), дыплом лаўрэата                    III ступені;

2026 год – абласны фестываль-конкурс інструментальнага жанру “Мелодыі Гродзеншчыны” (г. Свіслач), дыплом удзельніка;

2026 год – VI адкрыты дыстанцыйны конкурс “Весенняя мозаика”                    (г. Бярозаўка, дыстанцыйны), дыплом Сімпатыя журы. Эстэтычнае выхаванне дзяцей сродкамі музыкі, развіццё іх творчых здольнасцяў з’яўляецца адной з галоўных задач працы ў калектыве. Выхаваўчая праца неаддзяліма ад навучальнага працэсу. Дзякуючы мэтанакіраванасці і настойлівасці Рамана Янушэвіча, у аркестры створана сапраўдная творчая атмасфера, дзе заахвочваецца ініцыятыва і самастойнасць, практыкуецца ўзаемадапамога. Штогадова калектыў папаўняецца новымі ўдзельнікамі-вучнямі. Юныя музыканты з захапленнем займаюцца ў аркестры, кожная   рэпетыцыя – гэта новы крок уперад да дасягнення зноў і зноў пастаўленых мэт.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Квасоўская дзіцячая школа мастацтваў”, аг. Квасоўка, вул. Першамайская, 9

Кіраўнік – Гуменны Раман Янушавіч

Кантактны тэлефон: +375 (152) 91-94-67