“Адэльскі фэст”
13 чэрвеня ў дзень памяці святога Антонія Падуанскага ў аг.Адэльск прайшло свята “Адэльскі фэст”.
На галоўнай сцэне выступілі калектывы аматарскай мастацкай творчасці Гродзенскага раёна, народныя калектывы з Мастоў і Ліды. Хэдлайнер свята – артыст беларускай эстрады Герман Цітоў.
На працягу мерапрыемства працавалі: кулінарная пляцоўка з дэгустацыяй страў нацыянальнай кухні, міні-пякарня, этнафотазоны. На свяце адбылося закрыццё тыдня традыцыйнай культуры, які ладзіўся ў рамках абласнога праекту “Ад даўніны да нашых дзен”.
На дзіцячай пляцоўцы маленькіх гасцей свята чакалі атракцыёны і пеннае шоў. Завяршыўся фэст танцавальна-забаўляльнай праграмай.
















