СВЯТА ПІСАНКІ
Сёння у́ гарадскім пасёлку Сапоцкін праходзіць СВЯТА ПІСАНКІ. Адкрылі свята: начальнік аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама — Таццяна Кузьма, намеснік дырэктара Гродзенскага АМЦНТ — Наталля Рамановіч, старшыня Сапоцкінскага сельвыканкама — Андрэй Сяткоу́скі, ксёндз касцёла Ушэсця Дзевы Марыі — Антоній Абухоу́скі.
Падчас мерапрыемства гасцей чакаюць: адкрыццё у́ музеі пісанкі самага вялікага па памерах экспаната, конкурсныя выступленні фальклорных калектывау́ у рамках занальнага этапу абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы», пляцоўкі з гульнёва-забаўляльнымі праграмамі і майстар-класамі па побытавым танцам.
Яскравым эпізодам свята стане роспіс легкавых аўтамабілей прадстаўленных ААТ «Гроднааўтасэрвіс».
Маленькія ўдзельнікі прымуць удзел у квэст-гульнях і конкурсах.
Выязны гандаль,атракцыёны, выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Гродзенскага, Бераставіцкага,Шчучынскага раёнау́ і г.Гродна. Шмат пачастункаў і добры настрой чакаюць усіх на свяце!









Майстар-класы ад носьбітаў сапоцкінскай пісанкі.




Занальны агляд-конкурс абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклора «Панямоння жыватворныя крыніцы». На сцэне фальклорныя калектывы Гродзенскага, Мастоўскага і Шчучынскага раёнаў.




