Тэатр гульні “Анфас” на “Карнавале весялосці

22 жніўня ў г.п. Воранава адбыўся адкрыты абласны фестываль гульні “КАРНАВАЛ ВЕСЯЛОСЦІ”. Гэтае свята збірае найлепшых аніматараў і творчыя калектывы Гродзенскай вобласці. Гродзенскі раён на фестывалі прадставіў народны тэатр гульні “Анфас” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці. Пад кіраўніцтвам Людмілы Сукач удзельнікі правялі гульнёвую праграму “Вясковыя забавы”. Па выніках фестываля калектыў ўзнагароджаны дыпломам I ступені. Нашы віншаванні.

Последние новости