КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

22 жніўня ў г.п. Воранава адбываецца гастранамічны фэст “Воранаўскі дранік”. На мерапрыемстве работнікі культуры Гродзенскага раёна дзеляцца ўнікальнымі рэцэптамі прыгатавання і частуюць гасцей фірменнымі дранікамі вёскі Жытомля. Кулінарным сюрпрызам лакацыі з’яўляецца магчымасць пакаштаваць сапраўдныя беларускія дранікі “з пылу з жару”, спечаныя на калодзе з непаўторным водарам традыцый.
Госці фэсту могуць не толькі пачаставацца імі, але і самі далучыцца да справы падчас кулінарнага майстар-класа і, канешне, зрабіць незабыўны фотаздымак з беларускім каларытам.
Запрашаем усіх завітаць на наш падворак! Прыходзьце ўсёй сям’ёй і з сябрамі за смачнымі дранікамі, шчырымі ўсмешкамі і незабыўнымі эмоцыямі. Мы чакаем менавіта вас!



