Калі нітка гаворыць…
25 ліпеня на Гудзевіцкім тэкстыльным фэсце гучала не музыка, а стук ткацкіх станкоў. І гэта была найпрыгажэйшая мелодыя!
Майстры з Гродзенскага раёна — Вадзім Гняцецкі і Яўгенія Станіна — паказалі, што беларускае ткацтва не забытае. Яно жыве, дыхае і развіваецца. Іх 🧵майстар-класы сабралі дарослых і дзяцей, якія хацелі ўласнымі рукамі стварыць роднае, сваё!🇧🇾
Настрой — творчы, людзі — у захапленні, традыцыі — працягваюцца!



