У ПОЛЕ — ЗА НАТХНЕННЕМ!


Майстры аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра адправіліся ў поле каб нарыхтаваць матэрыял для будучых творчых работ з саломкі, правядзення майстар-класаў па саломапляценні і стварэння галоўнага дажынкавага снапа раёна.

Кожны каласок — частка вялікай працы. З гэтага прыроднага матэрыялу ўмелыя рукі майстроў ствараюць сапраўдныя творы народнага мастацтва.

А пакуль — сонечнае поле, шэпт спелых каласоў і праца дзеля захавання нашай спадчыны.

Последние новости