У Адэльску прайшоў “Адэльскі фэст”

На працягу свята гледачоў радавалі творчыя выступленні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь — ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя росы”, вакальна-інструментальнага ансамбля “Чараўніцы”, арт-праекта “Брэнд Бай”, дуэта баяністаў “Ва-банк” і артыстаў Гродзенскага раёна. Канцэртныя праграмы падарылі жыхарам шмат яркіх эмоцый, добры настрой і незабыўныя ўражанні. Кожны змог пачаставацца стравамі традыцыйнай адэльскай кухні і бульбянымі агладкамі. Для дзяцей прайшоў фестываль фарбаў і пеннае шоў.

Последние новости