Свята “Сёмуха”
Да Сёмухі яшчэ некалькі дзён, а ў Абухаўскім цэнтры культуры ўжо панавала сапраўдная святочная атмасфера!
У рамках Тыдня традыцыйнай культурыадбылося яркае і душэўнае свята “Сёмуха”🍃 — свята жыцця, маладосці і зеляніны. Госці мелі магчымасць дакрануцца да старажытных беларускіх традыцый: паўдзельнічаць у абрадах 🌿“завівання куста” і “кумлення”, пачуць 🪗абрадавыя песні, павесці карагоды і адчуць сапраўдны дух народнага свята.
Асаблівую атмасферу стваралі вясёлыя песні, танцы, шчырыя ўсмешкі і, канешне ж, 🥘традыцыйныя стравы з таркаванай бульбы, якімі частавалі наведвальнікаў.
“Куст” — сімвал ураджаю, дастатку і шчасця — стаў галоўным сімвалам сустрэчы лета і надзеі на дабрабыт у кожнай сям’і.
Няхай у кожным доме заўсёды зеленее шчасце, а ў душы спяваюць птушкі!





