ВЯСЕЛЛЕ ПА БЕЛАРУСКІМ КАНОНАМ
24 мая ў веске Зарачанка адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня традыцыйнай культуры.
Работнікі культуры згулялі «сапраўднае» вяселле па беларускіх канонах з захаваннем абрадаў, песень, строяў і звычаяў.
Асаблівую ўвагу прыцягвалі нацыянальныя строі, аўтэнтычныя элементы дэкору, ручнікі, кветкі і народная музыка, якія дапамаглі стварыць непаўторную атмасферу беларускага свята. Кожны, хто назіраў за гэтай справай, атрымаў вялікае задавальненне.








