КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
15 студзеня заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны гурт “Жывіца” Квасоўскага ЦКіРНТ прыйшоў да працаўнікоў СВК “Пагранічны” з калядой, напоўненай песнямі, танцамі і добрым гумарам. Удзельнікі гурта шчыра віншавалі прысутных з Новым годам, жадалі здароўя, дастатку, згоды ў сем’ях і плёну ў штодзённай працы.




16 студзеня ўдзельнікі народнага тэатра народнай песні “Матуліна песня” Жытамлянскага дома фальклора святочнымі песнямі, шчодрымі пажаданнямі і добрым настроем павіншавалі з Новым годам працаўнікоў СВК “Прагрэс-Верцялішкі” і наведалі цэнтр дасуга для сталых людзей.



