4 ліпеня ў аг. Індура адбылося свята да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

4 ліпеня ў аг. Індура адбылося свята да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

На свяце былі ўзнагароджаны лепшыя жыхары Індурскага сельсавета, ускладзены кветкі да помніка воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.  Гледачоў парадавалі артысты з Гродзенскага раёна, г. Мінска і г. Гродна – шоу казачай песні і танца “Маме нравится”, арт-праект “Брэнд Бай” і балалаечнік-віртуоз Аляксандр Варанішча. Вечарам зажыгалі кавер-група “Без сахара” і DJ Хоміч.

Кульмінацыяй свята стала рэспубліканская акцыя “Споём гимн вместе” і святочны феерверк.

Дзякуй усім, хто быў разам з намі. З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Последние новости