25 мая ў вёсцы Зарачанка ладзілася самабытнае СВЯТА РУШНІКА

Гасцям мерапрыемства была прадстаўлена тэатралізаваная пастаноўка “Сцежкамі продкаў” і майстар-клас па побытавых танцах ад удзельнікаў аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Раціцкага цэнтра культуры. На галоўнай пляцоўцы выступілі народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі”, ансамбль народнай песні “Забава” Індурскага цэнтра культуры і работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва – перасоўнага культурнага цэнтра.
Кожны жадаючы змог прадэгуставаць стравы традыцыйнай рэгіянальнай кухні аг. Адэльск. Адбылася прэзентацыя новых экспанатаў музейнай экспазіцыі “Мелодыя рушніка” — адчуйце подых традыцый!”.

Последние новости