«Вясёлка талентаў»

30 сакавіка 2023 года ў Азёрскім цэнтры культуры адбудзецца VI адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс эстраднай творчасці дзяцей і моладзі «Вясёлка талентаў».

У конкурсе будуць спаборнічаць усе дзіцячыя і моладзевыя творчыя калектывы Гродзенскага рэгіёна і не толькі, бо геаграфія фестывалю-конкурсу з кожным годам усё пашыраецца. Тыя, хто не ўяўляе свайго жыцця без творчасці, тыя, хто любіць спяваць і днём, і ноччу, тыя, хто ўвесь час дасканаліцца і імкнецца да поспеху, запрашаюцца да ўдзелу ў фестывалі-конкурсе. Вызначаць пераможцаў будуць лепшыя майстры ў галіне мастацтва эстрады. Давайце разам пакараць новыя вяршыні ў творчасці. Чакаем вас!

У гэтым годзе госцем фестываля-конкурса будзе лаўрэат І ступені XI Рэспубліканскага творчага радыёконкурса «Маладыя таленты Беларусі» Алеся Краснашчокава.

https://vk.com/vyaselkaazery

Последние новости