Свята млынароў у Адэльску: традыцыі, гук жорнаў і пах духмяных караваяў
8 лістапада ў Адэльску адбылося свята млынароў. Мерапрыемства пачалося тэатралізаваным шэсцем, якое сабрала ўдзельнікаў і гасцей з розных куткоў Гродзеншчыны.
У рамках свята прайшлі прэзентацыі падворкаў млынароў, конкурсныя выпрабаванні і дэгустацыя страў традыцыйнай рэгіянальнай кухні аг.Адэльск.
Свята адкрылі старшыня Адэльскага сельскага выканаўчага камітэта Уладзімір Трутнеў, намеснік старшыні СВК “Пагранічны” Мікалай Макарчук і намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык.
У абрадавай зале працавала тэматычная выстава “Хлеб Перамогі”, а таксама выстава-конкурс караваяў і традыцыйнай выпечкі Гродзенскай вобласці.
Хэдлайнерам свята стаў Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны вакальны ансамбль “Белы птах” (г.Мінск).
Традыцыйна прайшлі раённы фестываль побытавых танцаў “Танцы ў стылі этна” і фестываль “Вяртанне да вытокаў”.
У гэты дзень Адэльск гучаў, пахнуў і дыхаў традыцыямі!










Конкурсныя выпрабаванні для млынароў









