ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
27 верасня народны фальклорны гурт “Жывiца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці прыняў удзел у народным свяце “Багач”, якое праходзіла ў в. Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Калектыў прадэманстраваў свае традыцыі правядзення свята, пазнаёміў гледачоў з песеннай і танцавальнай традыцыяй сваёй мясцовасці. Гурт узнагароджаны ганаровай граматай Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур за захаванне і папулярызацыю самабытнай мясцовай спадчыны і актыўны ўдзел у народным свяце “Багач” у рамках сумеснага праекта Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.





