КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
27 верасня ў г.п.Воранава адбываецца фестываль “Воранаўскі дранік”. На фестывалі работнікі культуры Гродзенскага раёна дзеляцца рэцэптамі прыгатавання і частуюць гасцей фірменнымі дранікамі аграгарадка Абухава.
“Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя) – традыцыі прыгатавання і спажывання” на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў 2022 г. унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Арэолам бытавання элемента ў Гродзенскім раёне з’яўляюцца аграгарадкі Азёры, Адэльск, Свіслач, Індура, Абухава, вёскі Жытомля і Райста.





