“Лялька ў карагодзе жыцця”

13.11.2025 автор

23 лістапада ў 15:30 запрашаем усіх у аграгарадок Індура на свята беларускай лялькі “Лялька ў карагодзе жыцця”!

Вас чакае: спектакль Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, інтэрактыўна-тэатралізаванае шоў роставых лялек, канцэрты аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, выставы работ лепшых майстроў Ваўкавыскага раёна, цікавыя квэсты, фітабар, святочны гандаль, салодкія пачастункі і яшчэ шмат цікавых лакацый.

Упершыню на свяце ў музеі лялькі адбудзецца адкрыццё новай экспазіцыі “Лялькі-берагіні”.Чакаем вас, будзе цікава, пазнавальна і па-сапраўднаму чароўна!