4 ліпеня ў аг. Індура адбылося свята да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

4 ліпеня ў аг. Індура адбылося свята да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

На свяце былі ўзнагароджаны лепшыя жыхары Індурскага сельсавета, ускладзены кветкі да помніка воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.  Гледачоў парадавалі артысты з Гродзенскага раёна, г. Мінска і г. Гродна — шоу казачай песні і танца «Маме нравится», арт-праект «Брэнд Бай» і балалаечнік-віртуоз Аляксандр Варанішча. Вечарам зажыгалі кавер-група «Без сахара» і DJ Хоміч.

Кульмінацыяй свята стала рэспубліканская акцыя «Споём гимн вместе» і святочны феерверк.

Дзякуй усім, хто быў разам з намі. З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Последние новости