Размер шрифта:aaa
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта

       


Страница не может быть показана.
В связи с ошибкой возникшей при попытке показать страницу, корректное отображение этой страницы невозможно.
Возможно, данные для показа содержат ошибку либо не готовы к отображению. Попробуйте зайти по этому адресу позже.

Государственное учреждение культуры «Гродненский районный культурно-информационный центр»

Главными задачами государственного учреждения культуры являются:

  • сбережение и развитие достижений национальной культуры, передовых форм культурной деятельности и отдыха;
  • развитие любительского художественного творчества во всех проявлениях, раскрытие и поддержка творческих индивидуальностей и талантов, пропаганда аутентичного фольклора;
  • формирование у разных категорий населения умения и навыков, рациональной, разумной и гуманной организации и самоорганизации своего досуга;
  • реализация прав граждан на библиотечное, информационное и справочно-библиографическое обслуживание, сохранение библиотечных фондов и других документов на различных видах носителей;
  • обеспечение культурного обслуживания населения с учетом культурных интересов и потребностей различных социально-возрастных групп;
  • содействие в сохранении единого культурного пространства и национальной самобытности, развитие межнациональных, межрегиональных и межгосударственных культурных связей в области традиционной художественной культуры, народных художественных промыслов, ремесел, декоративно-прикладного искусства и дизайна;

Основными направлениями работы Гродненского районного культурно-информационного центра являются возрождение ремесел в местах бытования традиционных народных художественных промыслов; сохранение и трансляция культурного наследия в области народного искусства; формирование новых организационных форм по поддержке художественных ремесел и фольклора; изучение и внедрение в практику передового опыта работы отечественных и иностранных учреждений культуры; участие в организации и проведении культурных мероприятий, направленных на распространение и популяризацию культурных ценностей (смотров, конкурсов, фестивалей, праздников, выставок, выступлений любительских коллективов художественного творчества, ярмарок и других культурных мероприятий).

ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

Скрыжаванне трох дарог

Альбо край, дзе сустракаецца мінулае і сучаснае

На паўночным захадзе Беларусі, дзе сыходзяцца беларуская, польская і літоўская граніцы, ёсць дзівосны край. Гэта край з дрымучымі лясамі, празрыстымі азерамі і рэкамі, пахучымі травамі.

Якія толькі цуды вы не сустрэнеце ў гэтым месцы! Таямнічыя замкі і радавыя сядзібы, цудоўныя храмы і манастыры, унікальныя куткі некранутай прыроды, старадаўнія інжынерныя збудаванні, цікавыя музеі, нязвыклыя вёскі і ўнікальныя людзі – усё гэта ёсць у Гродзенскім раёне. Нездарма гэту частку Гродзенскай воблаці называюць адным з найпрыгажэйшых рэгіёнаў – параўноўваючы з “жамчужынай”.

Гродзенскі раён мае старажытную і багатую гісторыю, самабытную культуру, унікальную гісторыка-культурную спадчыну. Толькі ўявіце – 81 гісторыка-культурная каштоўнасць уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. У іх складзе налічваецца 184 аб'екта: 14 помнікаў гісторыі, у тым ліку аб'екты фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна 1940-1941 гг. і Гродзенскай крэпасці 1887-1915 гг., 47 - археалогіі, 16 - архітэктуры, у тым ліку помнік гідратэхнічнага будаўніцтва 19 стагоддзя - Аўгустоўскі канал.

А таму кожны, хто марыць аказацца ў атмасферы беларускіх традыцый, далучыцца да нацыянальнай культуры беларусаў, паспрабаваць ежу, прыгатаваную па рэцэптах нашых продкаў, удыхнуць асаблівае паветра, напаўняючае памежны край – павінен пабываць у Гродзенскім раёне.

ГОНАР ГРОДЗЕНСКАЙ ЗЯМЛІ

Падарожжа па нашым краі варта пачать з мясцін, якія захавалі ўнікальныя рэчы. У Гродзенским раёне ёсць чатыры элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія перадаюцца ад пакалення да пакалення, садзейнічаючы тым самым выхаванню павагі да культурнай разнастайнасці і  творчасці чалавека. Гэта нематэрыяльная культурная спадчына, якая яскрава ўвасабляе духоўны патэнцыял нацыі, з’яўляецца выразнікам яе светапогляду і менталітэту. Кожны з гэтых аб’ектаў нематэрыяльных каштоўнасцей заслугоўвае асаблівай увагі пакольку з’яўляецца самабытным і цікавым.

Традыцыйная рэгіянальная кухня ў аграгарадку Адэльск адназначна з’яўляецца  ўнікальнай. Спосабы прыгатавання ежы адэльскай кухні будуюцца на традыцыях, якія ідуць з глыбіні стагоддзяў. Уявіце сабе пах свежазгатаванай бульбяной кішкі, альбо кавалачак сапраўднага жытняга хлеба, які толькі-толькі дасталі з печы. Традыцыйныя стравы Адэльска – гэта цэлы комплекс, у склад якога ўваходзяць і паўсядзённыя, і святочныя стравы. Капытцы, бігас, цымас, сыр клінковы, ламанцы…  сучасныя людзі нават не чулі некаторыя назвы гэтых страў. А жыхары Адэльска выкарыстоўваюць не только старажытныя  рэцэптуры, але і тэхналогіі.

Асаблівы гонар – творчасць майстра па вырабу драўляных музычных інструментаў Мар'яна Скрамблевіча з аграгарадка Адэльск. Яна заснавана на народнай традыцыі вырабу музычных інструментаў Беларусі. Майстар вырабляе як духавыя (флейты, акарыны, дудкі, свістулькі-“паршнёўкі”, жалейкі, трубы, ражкі), так і ўдарныя народныя музычныя інструменты. Ён распрацаваў сваю сістэму стварэння дудак і на сённяшні момант можа зладзіць дудку ў любой танальнасці.  Мар’ян Антонавіч таксама мадэрнізуе інструменты, тым самым уносіць свае асабістыя мадыфікацыі ў тэхналогію вырабу інструментаў для іх лепшага гучання. І акрамя таго ўвесь час стварае новыя калекцыі інструментаў са сваім непаўторным новым гукам. Пра Мар'яна Скрамблевіча напісана мноства артыкулаў і кніг. Але тыя, хто наведвае Адэльск, могуць пазнаёміцца і пагутарыць з майстрам асабіста.

Роспіс велікодных яек у гарадскім паселку Сапоцкін для звычайнага чалевека – сапраўднае мастацтва. Яно з’яўляецца адным са старажытнейшых народных відаў роспісу, які з’яўляецца адным з элементаў абрада святкавання Вялікадня. Адна з асаблівасцяў у тым, што для роспісу вырыстоўваецца спецыяльны самаробны інструмент – “шпілька”. Гэта палачка з убітым у тарэц цвічком. Таксама ўжываецца пчаліны воск. Нават фарбавальнік чорна-карычневага колеру робіцца з настою кары дуба, альхі, альховых шышак і ржавага жалеза. Пісанкі,  якія звычайна выкарыстоўваюцца як атрыбуты сакральна-рэлігійнага значэння, для многіх сучасных людзей з'яўляюцца ўпрыгожаннем хатняга інтэр'еру. Трыдыцыйным малюнкам на сапоцкінскіх яйках з’яўляюцца птушкі (курыцы), кветкі (рамонкі, дзмухавец), яловыя ветачкі. А ці ведалі вы, что існуе павер'е: калі распісаць або купіць распісанае яйка і прынесці яго ў дом – там заўсёды будуць панаваць дабрыня і ўтульнасць!

Яшчэ адзін элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскага раёна – выраб велікодных вербаў (пальмаў). Зонай распаўсюджвання такіх вербаў з’яўляецца тэрыторыя паўночна-заходняй Гродзеншчыны: Адэльска, Сапоцкіна, Індуры ды і іншых мясцін Гродзенскага раёна. Для вырабу майстры выкарыстоўваюць самыя разнастайныя па фактуры і пластычных магчымасцях матэрыялы, напрыклад, каласы аўса і жыта, розныя травы (цімафееўка, мятлік і іншыя). Нароўні з травамі натуральнага прыроднага колеру, рознакаляровага сухацвета, якія вытворцы вербаў спецыяльна вырошчваюць, выкарыстоўваюцца расліны, афарбаваныя штучнымі анілінавымі фарбавальнікамі (часцей за ўсё ў чырвоны, зялёны, ліловы, жоўты, аранжавы колеры).

ПАМІЖ МІНУЛЫМ І СУЧАСНЫМ

Адметнай рысай нашых людзей заўсёды з'яўлялася павага да сваіх продкаў, да каранёў, якія сыходзяць да язычніцкай, дахрысціянскай эпохі. І зразумела, што традыцыйныя народныя святы і абрады спалучаюцца ў нас з хрысціянскімі традыцыямі. Варта адзначыць, што на працягу апошніх гадоў работнікі клубных устаноў працавалі ў 15 фальклорных экспедыцыях, абследавалі 8 населеных пунктаў, запісалі больш за 150 адзінак абрадавых і неабрадавых песень, гульняў, танцаў, твораў народнай прозы, звесткі пра народныя святы і абрады, інфармацыю аб 15 носьбітах, якія працуюць у розных відах традыцыйнага мастацтва.

У старажытных беларускіх абрадах адлюстраваны гісторыя, побыт і дух народа. Нашы продкі верылі, што ў працы і штодзённым жыцці побач з чалавекам прысутнічаюць звышнатуральныя сілы. А задобрыць або перамагчы таямнічыя сілы можна з дапамогай рытуальных дзеянняў. “Гуканне вясны”, “Вялікдзень”, “Купалле”, “Хрышчэнне” – назвы народных святочных рытуалаў кажуць самі за сябе. Сёння іх можна пабачыць таксама.

Калі вам пашанцуе трапіць напрыканцы студзеня ў аграгарадок Верцялішкі, вы зможаце стаць сведкай абрада “Хрышчэнне. Настаяцель храма Святога Аляксандра Неўскага асвяціць ваду і блаславіць усіх тых, хто прыйшоў на свята. Усе жадаючыя змогуць акунуцца ў вадохрышчанскую купель. А потым па добрай традыцыі гасцей будуць частаваць салдацкай кашай і гарбатай, а таксама сытнай “ухой”

Спіс існуючых абрадаў даволі разнастайны і вялізарны. Але на некаторых абрадах варта спыніцца асобна. У 2019 годзе былі рэканструяваны варыянты рэгіянальнага абраду “Ламанне аплаткам”, “Вігілійная вячэра” ў аграгарадку Адэльск. Сваімі каранямі звычай ламання аплаткам дасягае ранняга хрысціянства, адносіцца да абраду, які звязаны з ламаннем і раздаваннем, а таксама распаўсюджваннем ахвярных хлябоў. Гэта былі дары, якімі  касцёл дзяліўся з вернікамі падчас святаў.  Практыка выпечкі прэснага хлеба, не кіслага, такога, які ўжываў Пан Езус на апошняй вячэры, паходзіла з часоў біблійных, ад Маісея і захавалася ў касцёле да сённяшняга дня, хаця сучасны хлеб мае іншы выгляд. Дзяленне аплаткам – гэта асаблівы момант, які таксама сімвалізуе згоду паміж пакрыўджанымі. Менавіта ламанне і дзяленне аплаткам прымалася ў нашай традыцыі як форма даравання ўзаемных абід і пагаджэння.

На Беларусі здаўна бытуе павер’е, што на Благавешчанне да нас прылятаюць буслы, якія прыносяць на сваіх крылах вясну. Нашы продкі ў такія дні заўсёды клікалі вясну, і яна ім адклікалася першым громам, цёплымі навальніцамі, пасля якіх у прыродзе ўсё хутка абуджаецца да жыцця. Абрад “Гуканне вясны” адрадзілі ў вёсцы  Жытомля. Больш таго, свята стала адным з самых цікавых. Падчас яго правядзення можна пачуць нямала народных песень-вяснянак. Асаблівасць гэтых песень у тым, што кожны куплет заканчваўся падоўжаным гукам “гу-у-у-у-у”.

У першыню на Аўгустоўскім канале рэканструявалі святкаванне Купалля. Нагадаем, што цэнтральнае месца, вакол якога разгортваецца свята, сёння, як зрэшты і раней, займае агонь. Свята пачыналася з распальвання вогнішча. Ля купальскага агню гучаць песні, ладзяцца карагоды, гульні. Хлопцы і дзяўчаты скачуць праз вогнішча. Дзяўчаты плятуць вянкі, а потым пycкaюць іх на вадy. Taкiм чынaм, нявecты займаюцца вapaжбой aб бyдyчым зaмyжжы.

Калядныя святкаванні ў Гродзенскім раёне – традыцыя шматвекавая. Работнікі клубных устаноў з пашанай адносяцца і выконваюць абрады продкаў. Прыклад таму, рэалізацыя новага падзейна-культурнага праекту “Сход калядоўшчыкаў”, які накіраваны на вяртанне народных мясцовых традыцый. У рэалізацыі праекта прымалі ўдзел работнікі культуры, бібліятэкары, моладзь, сталыя людзі – актывісты калектываў аматарскай творчасці, усе жадаючыя, хто на ўласныя вочы  хацеў пабачыць жывую традыцыю народа – Каледаванне.

Упершыню ў каляндар турыстычных падзей Гродзенскага раёна ўвайшоў і “Абрад першай баразны” ў аграгарадку Свіслач. Як гэта адбывалася раней, сёння дэманструе народны фальклорны гурт “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці. З народнымі песнямі і малітвамі аб багатым ураджаі дарослыя і моладзь накіроўваюцца да сельскагаспадарчых угоддзяў. Там праваслаўны святар акрапляе збожжа будучага ўраджаю святой вадой і бласлаўляе на плённую працу ўсіх прысутных. Далей, згодна абраду, трэба пачаставаць хлебам і квасам тых, хто садзіцца за руль сельскагаспадарчай тэхнікі – “каб у полі не думалі пра ежу”. Права кінуць першае зерне даецца самаму паважанаму.

У ПОШУКАХ УНІКАЛЬНАГА БРЭНДА

Беражліва захоўваючы спадчыну мінулага, у Гродзенскім раёне закладваюцца і новыя традыцыі. Сёння з’яўляецца шмат сучасных брэндавых мерапрыемстваў і свят. Кожны аграгарадок мае свой асабісты брэнд.

13 чэрвеня аграгарадок Адэльск збірае на свята “Адэльскі фэст”, прымеркаванае да Дня Святога Антонія. Фэст пачынаецца апоўдні са Святой літургіі ў касцёле Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі. Далей, ужо па добрай традыцыі артысты і калектывы аматарскай творчасці Гродзенскага раёна дараць усім удзельнікам свята свой выдатны настрой, энэргію і  творчасць.

Тэатралізаванае “Свята вяндліны” штогод запрашае ў аграгарадок Капцёўка. Падчас свята адбываецца ўшанаванне заслужаных людзей – жыхароў Капцёўскага сельскага Савета. Далей свята працягвае тэатралізаванае прадстаўленне “У гасцях у Копціча” і канцэрт калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна. Пасля гэтага галоўны персанаж свята Копціч заве ўсіх жадаючых на сваё падвор'е, дзе можна пакаштаваць вэнджаную рыбу і мяса.

  

У лістападзе аграгарадок Адэльск запрашае ўсіх на “Свята млынароў”. Звычайна яно адбываецца ў дзень Святога Марціна – апекуна млынароў. Традыцыйна свята пачынаецца з тэатралізаванага шэсця і гулянняў. У праграме мерапрыемства заўсёды конкурсы святочных караваяў і беларускіх падворкаў, канцэрты, экскурсіі ў музейны пакой народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мар'яна Скрамблевіча, дэгустацыя выпечкі з розных мястэчак Гродзенскага раёна.

“Свята пісанкі” адбываецца ў гарадскім пасёлку Сапоцкін. За час правядзення яно стала брэндам і візітнай карткай мястэчка. Падчас свята госці могуць наведаць музей пісанкі і паўдзельнічаць у майстар-класах па роспісу велікодных яек і вырабу традыцыйных пальмаў.

 

Для тых, хто жадае вярнуцца ў мір казак і мар, аграгарадок Індура прапануе наведаць “Свята беларускай лялькі”. Гэта сапраўдная прыгода з тэатралізаваным прадстаўленнем “Лялька ў карагодзе жыцця”. Наведаўшы музей лялькі падчас свята, можна пабачыць больш за 300 (!!!) розных цікавых экспанатаў. Сярод іх старажытныя матанкі, калыскі, лялькі савецкіх часоў і нават сучасныя лялькі Барбі.

Выпрабаваць ўсю сілу малака можна ў аграгарадку Луцкаўляны. “Піце, госці, малако, будзеце здаровы!” – гэта выказванне ў поўнай меры адносіцца да брэндавага мерапрыемства “Свята малака”. Традычыйна ў час правядзення свята прынята віншаваць лепшых аператараў машыннага даення, жывёлаводаў, заатэхнікаў СВК імя Дзеншчыкова. А для жыхароў і гасцей аграгарадка арганізаваны канцэртныя праграмы артыстаў Гродзенскага раёна. На працягу ўсяго свята працуе кулінарная майстэрня, дзе ветлівыя гаспадыні аграгарадка Луцкаўляны падзеляцца сакрэтамі вырабу хатніх сыроў і рэцэптамі фірмовых страў з малочных прадуктаў.

Стаць удзельнікам спаборніцтваў паміж рыбакоў можна наведаўшы аграгарадок Азёры. Тут на возеры Белае штогод праходзіць свята рыбака “В Озерах клев ... О!” Падчас яго правядзення прафесіяналы, аматары і пачаткоўцы ў рыбнай лоўлі паспрабуюць свае сілы ў спаборніцтвах на лепшы ўлоў. Для тых, хто да рыбалкі ставіцца нейтральна, арганізатары падрыхтоўваюць насычаную канцэртную праграму, забаўляльную гульнятэку “Адпачываем па-Азёрску”, незвычайныя водныя спаборніцтвы, латарэю поспеху “Залатая рыбка”.

На фестываль “Мядова-Яблычны Спас” запрашае аграгарадок Абухава. Гэта па сутнасці свята мёду і яблыкаў, якіх ў мясцовага СВК ім. І.П..Сенько вельмі многа. Наведвальнікаў чакаюць дэгустацыя, продаж мёду і розных гатункаў яблыкаў, майстар-класы пчаляроў, яркая забаўляльная праграма для дзяцей і дарослых, прыемныя сюрпрызы. Для жыхароў аг.Абухава і гасцей свята выступяць лепшыя калектывы і артысты Гродзенскага раёна.

Усё гэта толькі невялікая частка таго, што можна ўбачыць у Гродзенскім раёне. Напэўна шмат хто чуў пра “Свята марожанага” ў Путрышках і пра іншыя найцікавейшыя мерапрыемствы. Але як кажуць: “Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць!” І гэта мае рацыю.

НЯМА МОРА, АЛЕ ЕСЦЬ КАНАЛ!

Аўгустоўскі канал называюць жамчужынай Прынёманскага краю. Канал – адзін з найбуйнейшых у Еўропе. Каб паглядзець на гэтае цуда, турысты прыязжаюць з усяго свету. А мы ганарымся тым, што дапамагаем людзям убачыць прыгажосць і спазнаць культуру гэтага месца. Штогод на Аўгустоўскім канале праводзіцца шэраг мерапрыемстваў.

Традыцыйна сезон пачынаецца з адкрытага рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”. Падчас гэтага свята ў раёне шлюза “Дамброўка” гасцей чакаюць сюрпрызы і забавы: фестываль фотазон, конкурс па рыбнай лоўлі, дэгустацыя гарбаты з зёлак, батл баяністаў, майстар-класы гульні на цікавых музычных інструментах, выставы, канцэрты і шмат іншага.

 

Раз у два гады Аўгустоўскі канал становіцца пляцоўкай для правядзення трэцяга дня Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Прадстаўнікі нацыянальных дыяспар з'язджаюцца сюда на трэці дзень правядзення фестывалю. Пакуль на сцэнічнай пляцоўцы ідзе канцэрт, на беразе працуюць нацыянальныя падворкі, дзе ўсіх жадаючых заклікаюць у карагоды, “ручайкі” і вясёлыя гульні. Для тых, каму па душы спартыўны азарт, на Аўгустоўскім канале падрыхтаваныя эксклюзіўныя забавы. У святкаванні апошняга фестывальнага дня прымаюць удзел нават байкеры, якія тут праводзяць конкурс на самую прыгожую даму на матацыкле і самы гучны выхлап.

 

Вельмі цікавае і значнае мерапрыемства – абласны адкрыты фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў” можна наведаць у жніўні. На фестываль з’язджаюцца ўдзельнікі з Беларусі, Польшы і Літвы. У час адкрыцця адбываецца тэатралізаванае шэсце ад шлюза да галоўнай сцэны. Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю пачынаецца канцэртная праграма, у якой выступаюць беларускія, польскія і літоўскія творчыя калектывы. Увечары ўдзельнікаў і гасцей фестывалю чакае танцавальна-забаўляльная праграма і прыемныя сюрпрызы.

 

На Гродзеншчыне няма мора, але ж ёсць канал. І таму менавіта на Аўгустоўскім канале штогод адбываецца “Праздник моря”. Гэтае марское свята заўседы напоўнена яркімі эмоцыямі і ўражаннямі. Падчас яго правядзення вы атрымаеце незабыўныя эмоцыі, наведаўшы чэмпіянат па балотнаму футболу і абласное спартыўнае свята “Плаванне “На чым папала”. Да спаборніцтваў дапускаюцца ўсе жадаючыя і гэта не толькі відовішчна, але яшчэ і вельмі весела. Госці свята таксама могуць стаць сведкамі і ўдзельнікамі танцавальна-забаўляльнай праграмы. Паколькі свята часта супадае са спякотнымі днямі, то менавіта ля вады на Аўгустоўскім канале людзі могуць рэалізаваць “марскія” задавальненні.

WELCOME TO GRODNO REGION

 

Гродзенскі раён з'яўляецца прывабным для беларускіх і для замежных турыстаў, якіх з кожным годам становіцца ўсё больш. Падарожнічаючы па нашым рэгіёне, яны робяць найпрыгажэйшыя здымкі і відэа нашага краю, услаўляючы яго па ўсім свеце. А мы ў сваю чаргу стараемся зрабіць іх падарожжа цікавым. Для гэтага прапаноўваюцца 13 гісторыка-культурных турыстычных маршрутаў, якія прадугледжваюць не толькі наведванне аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, але і паказ установамі культуры анімацыйных праграм: “Сляды забытых продкаў”, “Сапоцкін – з мінулага ў сучаснасць”, “Аўгустоўскі канал – жамчужына Прынёманскага краю”, “Прывабным маршрутам Гродна-Сапоцкін-Аўгустоўскі канал”, “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”, “Дарога памяці”, “Невядомая крэпасць”, “Індура сёння. Індура ўчора” , “Пра цябе, Парэчча, слава нясецца”, “Крыніцы нашых скарбаў”, “Прынёманскімі шляхамі акадэміка Карскага”, “Вялікае падарожжа па малой Радзіме”, “Мой родны кут, як ты мне мілы”.

 

Каб падарожнічаць было яшчэ цікавей, раім наведаць форт №2 (веска Навумавічы). Дарэчы, на тэрыторыі шлюза “Дамброўка” Аўгустоўскага канала, форта №4 (веска Стрэльчыкі), Сапоцкінскага культурна-турыстычнага цэнтра (музейная экспазіцыя пісанкі), Адэльскага цэнтра культуры і народнай творчасці ўстаноўлены 5 інфармацыйных стэндаў, на якіх размешчана інфармацыя на трох мовах (рускай, польскай, англійскай).

Асаблівае месца ў турыстычных прыхільнасцях займае міжнародны аўтафестываль SUNDAY, які штогод праходзіць ля вескі Караліно (воз.Юбілейнае). Наведвальнікі свята  могуць пабачыць большай за 400 рэдкіх аўтамабіляў і матацыклаў з розных краін: Германіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны і з усёй Беларусі, а таксама акунуцца ў наймагутнейшую атмасферу сучаснай музыкі падчас вячэрняга канцэрта і змогуць танчыць да самай раніцы пад гукі энергічнага Open Air. Трэба адзначыць, што фестываль SUNDAY стаў адным з найбуйнейшых аўтамабільных мерапрыемстваў на постсавецкай прасторы. Штогод аго наведваюць больш за  20 000 чалавек.

СУЧАСНАЯ МАШЫНА ЧАСУ

Сёння зазірнуць ў мінулае людзям дапамагаюсь не машыны часу, а музейныя экспазіцыі. У Гродзенскім раёне іх існуе не мала. Але галоўнае – не колькасць, а адметнасць, унікальнасць. Іменна ў такія музеі імкнуцца людзі. Таму ў раёне апошнім часам створана шмат цікавых экспазіцый, дзеля якіх варта прыехаць. Распавядзем аб некалькіх з іх падрабязней.

Зноў адчуць сябе дзіцем, гульцом у лялькі або даведацца, якія таямніцы хаваюць простыя, на першы погляд цацкі, можна ў аграгарадку Індура. У цэнтры культуры дзейнічае музей лялькі “Лялька ў карагодзе жыцця”. Экспазіцыя налічвае больш за 300 асобнікаў розных эпох. Асобны стэнд прысвечаны традыцыйным лялькам-засцярогам, ёсць асобнікі, выкананыя ў стылістыцы канца XIX - пачатку XX стагоддзя. Людзям старэйшага пакалення, напэўна спадабаюцца лялькі іх дзяцінства, сабраныя ў раздзеле савецкіх цацак. Яшчэ адна экспазіцыя адведзена сучасным лялькам. Сярод экспанатаў і аксэсуары: адзенне, калыскі, а таксама старыя фотаздымкі.

У Сапоцкінскім культурна-турыстычным цэнтры дзейнічае музей пісанкі. У ім сабрана больш за 1500 яек, сярод якіх не толькі работы мясцовых майстроў, але і “нетрадыцыйныя” пісанкі, выкананыя з керамікі, крышталя, саломы. У экспазіцыі прадстаўлены страўсіныя яйкі, на якіх намаляваны лікі святых і храмы Гродзенскага раёна. У музеі можна ўбачыць і самому паспрабаваць распісаць “Сапоцкінскія пісанкі”, пазнаёміцца з тэхнікай вырабу велікодных вербаў, убачыць калекцыю рарытэтных паштовак да галоўнага хрысціянскага свята – Вялікадня.

Акрамя таго ў Сапоцкінскім культурна-турыстычным цэнтры побач з музеем пісанкі дзейнічае музейная экспазіцыя “Нам засталася спадчына”, у якой размясціліся макеты храмаў Гродзенскага раёна, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

 

На базе Адэльскага цэнтра культуры і народнай творчасці дзейнічае музейны пакой драўляных музычных інструментаў, зробленых народным майстрам Мар’янам Скрамблевічам. Тут можна не толькі ўбачыць, але і пачуць іх чароўнае гучанне. У музеі знаходзяцца 300-гадовы барабан ручной працы, адрамантаваны майстрам, шатландская валынка, новае жыццё атрымаў і тульскі баян. Яшчэ ў адным кутку народнай творчасці кожны наведвальнік можа ўбачыць старадаўнія сталярныя прылады працы, а таксама скульптуры з дрэва, зробленыя рукамі майстра. А лепшыя традыцыі вышыванага мастацтва захоўвае і развівае таленавіты майстар Наталля Кавалькова. Наведаўшы музейны пакой, можна азнаеміцца з вышыванымі вырабамі майстрыхі, прыняць удзел у майстар-класах і асвоіць асновы вышыўкі гладдзю і крастом, паспрабаваць свае сілы ў ткацтве на старажытных кроснах.

У Абухоўскім цэнтры культуры працуе музейны пакой “Сялянская хата”, дзе шырока праводзяцца мерапрыемствы, выставы і экскурсіі.

У хуткім часе адкрыецца пасля мадэрнізацыі Зарачанскі дом народнай творчасці. Пад новай назвай “Код памяці” будуць аб'яднаны экспазіцыі рушнікоў, ваеннай формы, а таксама новыя: экспазіцыя традыцыйных беларускіх дываноў, экспазіцыя “Нараджэнне хлеба” і музейны пакой, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Новая музейная экспазіцыя, прысвечаная хлебу, увойдзе ў новы турыстычны маршрут “Нараджэнне хлеба”, які злучыць Адэльск і Зарачанку, і раскажа пра тое, як зерне прарабляе свой нялёгкі шлях да каравая або баханкі хлеба.

НЕЗАБЫТЫЯ РАМЁСТВЫ

Адпраўляючыся ў падарожжа па Гродзенскім раёне, абавязкова зазерніце ў клубныя ўстановы. Тут вы зможаце пазнаёміцца з дэкаратыўна-прыкладной  творчасцю і паспрабаваць самому стварыць рэчы, выкарыстоўваючы тэхнікі нашых продкаў.      

Адна з галоўных асаблівасцяў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – рукатворнасць твораў. Кожны выраб народнага майстра непаўторны. Ён як бы захоўвае часцінку душы, цяпло рук. Каштоўнасць гэтаму надае тое, што мастацкія прынцыпы і творчая методыка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выпрацоўваюцца майстрамі ў працэсе практыкі і перадаюцца ад пакалення да пакалення. Дарэчы, значны ўклад у зберажэнне і развіццё народных промыслаў і рамёстваў уносяць майстры аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў, якія адраджаюць унікальныя традыцыі ткацтва паясоў, роспісу пісанак, вырабу вырабаў з дрэва, керамікі і саломапляцення, характэрныя толькі для Гродзенскага рэгіёну.

Сёння засвоена ткацтва паясоў на станку ў весцы Каробчыцы (майстар Авакумава В.І.). Працягвае развівацца і ўдасканальвацца кірунак роспісу велікодных яек (майстар Касіцкая Л.У.). Удасканальваецца работа майстра па саломапляценні (Шавельская І.Ф.) у кірунку “саламяная пластыка”. У хуткім часе, нават, з’явіцца ганчарны круг для майстроў па кераміцы.

 

Адным са сродкаў перадачы традыцыйнай народнай культуры з'яўляюцца песні і побытавыя танцы. Іх можна пабачыць у выкананні мясцовых калектываў. Адзін з іх – народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” Жытамлянскага дома фальклору.

Маладым фальклорным калектывам Гродзенскага раёна з'яўляецца народны фальклорны гурт “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці. Удзельнікі калектыву адрадзілі і паспяхова дэманструюць для турыстаў і гасцей раёна розныя абрадавыя імпрэзы. У рэпертуары народнага фальклорнага гурта “Жывіца” звыш 25 песень і бытавых танцаў: “Талака”, “Шэрая гусонька”, “Кірмаш”, “Кадрыля”, “Ойра”. Некаторыя бытавыя танцы адноўлены па ўспамінах жыхароў аграгарадка Квасоўка.

КУЛЬТУРНЫ КОД

Сфера культуры не прымае абыякавых людзей. Творчыя людзі – гэта асаблівы тып. Яны знаходзяцца ў пастаянным пошуку новага, прыгожага, змяняюць жыццё людзей да лепшага. Спецялісты ўстаноў культуры імкнуцца захаваць самабытнасць і традыцыйнасць народнай творчасці роднага краю.

Для даведкі: У Гродзенскім раёне функцыянуюць 8 устаноў культуры – 7 дзіцячых музычных школ мастацтваў і 1 установа культуры змешанага тыпу - дзяржаўная ўстанова культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, у склад якой уваходзяць 18 філіялаў клубнага тыпу і 18 бібліятэк. У іх створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база, камфортныя ўмовы для арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці і рэалізацыі творчага патэнцыялу насельніцтва. Культурным здабыткам Гродзенскага раёна з'яўляюцца: 19 калектываў аматарскай творчасці з найменнем “народны”, “узорны”, 2 Заслужаных аматарскіх калектыва  Рэспублікі Беларусь – ансамбль танца “Лялечкі” Абухаўскага цэнтра культуры і ансамбль песні і танца “Ніва” Верцялішскаўскага цэнтра культуры.

  • На Гродзенскай зямлі жывуць вельмі шмат таленавітых людзей. Яны ствараюць унікальныя рэчы, адраджаюць традыцыі нашых продкаў і з'яўляюцца прыкладам для ўсіх нас, – кажа дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” Аксана Грынцэвіч. І дадае: – Хочацца, каб пра іх даведаліся як мага больш людзей не толькі ў нашай краіне, але і ў свеце.