Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь ансамбль песни и танца "Нива"

 

Народны ансамбль песні і танца «Ніва» – старэйшы калектыў мастацкай творчасці Гродзенскага раёна. Яго заснавальнікам і першым кіраўніком быў заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Іванавіч Пакумейка.  Сваю творчую біяграфію калектыў пачаў

у верасні 1972 года. За выканальніцкае майстэрства і дасягнутыя творчыя поспехі, актыўную канцэртную дзейнасць ў 1976 годзе ансамблю было прысвоена ганаровае  найменне  «народны».

За гады існавання калектыву былі створаны вакальна-харэаграфічныя кампазіціі: «Залатыя каласы» ( на музыку Гродзенскага кампазітара Я. Петрашэвіча ў пастаноўцы заслужанага работніка культуры БССР Л. Ляшэнка), «Дажынкі» (у апрацоўцы М. Сіраты).

З 2004 года кіраўніком ансамбля  з'яўляецца Ларыса Уладзіміраўна Прасвірніна. Менавіта пад яе кіраўніцтвам адбылося адраджэнне калектыву: зроблены набор новых удзельнікаў, запрошаны на працу кваліфікаваныя, ініцыятыўныя спецыялісты. На дадзены момант у склад народнага ансамбля песні і танца “Ніва” уваходзяць 36 чалавек-  гэта людзі самых розных прафесій: студэнты, настаўнікі сярэдняй школы, дзіцячай школы мастацтваў, працаўнікі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Прагрэс-Верцялішкі”.

Кожная рэпетыцыя- гэта складаны навучальны працэс, на якім развіваецца цікавасць да заняткаў, удзяляецца шмат увагі кожнаму удзельніку калектыву.

Заняткі ў ансамблі будуюцца па прынцыпе працы прафесійных калектываў: класы, рэпетыцыі, канцэрты. Але кожны з раздзелаў  адлюстроўвае асаблівасці ансамбля, як формы мастацкай творчасці. Заняткі па народна-сцэнічнаму і класічнаму танцу носяць не толькі трэніравальны, але і навучальны характар, так як у іх працягваецца працэс назапашвання і адпрацоўкі элементаў тэхнікі народнага танца. Такім жа чынам будуюцца заняткі і ў харавой групе. Адным з важных бакоў навучальнага працэсу з’яўляецца злучэнне танцавальных і вакальных пастановак пад акампанемент аркестра, што патрабуе ад удзельнікаў вялікай увагі, дакладнасці выкананых рухаў і вакальнага майстэрства. Свядомае стаўленне ўдзельнікаў калектыву да ўсяго вучэбна-выхаваўчага працэсу дапамагае падняць узровень выканальніцкага майстэрства на больш высокую ступень творчага развіцця.

Штогод ўдасканальваецца рэпертуар ансамбля: аднаўляюцца старыя, высокамастацкія кампазіцыі і пастаноўкі, ідзе пошук новых вакальных і харэаграфічных твораў. У аснову рэпертуару ўваходзяць лепшыя ўзоры беларускай народнай творчасці.

Песенная мова ансамбля напоўнена фальклорнымі інтанацыямі. У песнях, танцах, вакальна-харэаграфічных кампазіцыях перадаюцца традыцыі, абрады Прынёманскага краю, раскрываецца сутнасць нацыянальнага характару, яго самабытнасць. Усё гэта -вынік вялікай карпатлівай  работы  па збору  этнаграфічнага матэрыялу.

Візітнай карткай калектыву па-ранейшаму з’яўляецца вакальна-харэаграфічная кампазіцыя “Залатыя каласы”.

З цягам часу дынаміка і насычанасць праграм, сінтэз музыкі, песні і танца, стварылі новае непаўтаральнае аблічча калектыву. Ансамбль адыгрывае значную ролю ў эстэтычным выхаванні насельніцтва, папулярызуе беларускую народную музыку і песню.

Творчае жыццё народнага ансамбля песні і танца “Ніва” багата на разнастайныя  значныя падзеі. Ансамбль прадстаўляў  Гродзеншчыну  на Днях культуры  Рэспублікі Беларусь у Маскоўскай вобласці; Днях культуры Беларусі  ў г.Друскінінкай (Рэспубліка Літва);рэспублікан-скім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2010” у г.Ліда, прымаў удзел у праекце агульнанацыянальнага тэлебачання “Эстрадны кактэйль” у г.Мінск.

Ансамбль з’яўляецца пастаянным удзельнікам фестываляў і конкурсаў. Так, за выканальніцкае майстэрства, прапаганду лепшых твораў беларускага мастацтва атрымаў дыплом лаўрэата на  абласным конкурсе народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім  Нёманам” (2006, 2009, 2012);  дыплом рэспубліканскага свята-конкурсу вакальна-харавых калектываў, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Г.І.Цітовіча (2010); дыпломам абласнога экалагічнага фестывалю “Гамоняць пушчы беларускія…”(2011); дыплом лаўрэата  VIII рэгіянальнага фестывалю народнай песні «Песні Памежжа» Астравецкага раённага выканаўчага камітэта (2011 ); атрымаў дыплом лаўрэата свята нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва “Танцы і рытмы розных народаў” (ў рамках IX Рэспубліканскага  фестывалю нацыянальных культур-2012 ); прымаў удзел у абласным аглядзе-конкурсе аматарскіх калектываў «Фарбы творчасці Прынёманскага краю» (2013).

Ансамбль прадэманстраваў сваю творчасць на агульнанацыяналь- ным  тэлебачанні ў нацыянальным тэлевізійным конкурсе аматарскіх музычных калектываў мастацкай самадзейнасці абласцей  «Песні маёй краіны», дзе атрымаў дыплом фіналіста, набраўшы найбольшую колькасць балаў (2012). За пленную творчую дзейнасць, высокае выканальніцкае майстэрства, значны ўклад у папулярызацыю нацыянальнай культуры народны ансамбль песні і танца “Ніва ”быў узнагароджаны ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2013).

Народны ансамбль песні і танца “Ніва” працуе над ажыццяўленнем новых сцэнічных праектаў, вядзе актыўную канцэрт- ную дзейнасць, пастаянна прымае  ўдзел у абласных мерапрыемствах, прадстаўляе культуру Гродзеншчыны на міжнародных, рэспубліканскіх фестывалях і конкурсах. Калектыў застаецца крыніцай радасці, натхнення, энергіі і творчасці. Выканальніцкае майстэрства і  сцэнічная культура, шматлікія выступленні, беражлівыя адносіны да беларускага музычнага, песеннага і харэаграфічнага мастацтва з’яўляюцца ўзорам высокага прафесіяналізму яго кіраўнікоў і ўдзельнікаў.

Филиал Вертелишковский центр культуры государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр» аг.Вертелишки, ул.Юбилейная, 1

Руководитель – Просвирнина Лариса Владимировна,

Контактный телефон: 994-506