Размер шрифта:aaa
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта

       

Народны фальклорны гурт “Жывіца” 

Народны фальклорны гурт “Жывіца” свой творчы шлях распачаў у  2013 годзе, пад кіраўніцтвам Балабуева Дзяніса Валеревіча. З 2018 года кіраўніком калектыву з’яўляецца Касянчук Людміла Вячаславаўна.

Спачатку гурт толькі спяваў, а потым шукалі носьбітаў мясцовых традыцый і пераймалі ад іх спеўны, вусна-паэтычны, абрадавы фальклор. Галоўная мэта дзейнасці гурта – ахова і зберажэнне аўтэнтычных форм класічнай фальклорнай традыцыі, якая з’яўляецца выразніком нацыянальнай культурнай самабытнасці беларусаў. Кожны з удзельнікаў шануе сваю гісторыю і светла верыць у тое, што кожны з нас можа дакрануцца да свайго мінулага праз творчасць калектыва. Праца калектыва напраўлена на вылучэнне, захаванне, зберажэнне і папулярызацыю спеўнай, народна-абрадавай, танцавальнай і тэатральнай дзейнасці.

У рэпертуары калектыва звыш 40 абрадавых праграм: “Юр’я”, “Купалле”, “Дзяды”, “Гуканне вясны”, “Яблачны спас”, “Калядкі”, “Шчадроўка”, “Вяселле”, “Пірогі”,  “Улазіны”, “Жаніцьба коміна”, “Зялёныя святкі” і інш.

Калектыў пастаянна выязжае ў фальклорныя экспедыцыі па весках Квасоўскага сельскага савета, прымае удзел у “Вясельным абразде”, свята “Вялікодны Благавест”, праводзіць свае імпрэзы.

У снежні 2017 года аматарскае аб’яднанне пераведзена у статус фальклорнага гурта.

У 2017 годзе гурт прыняў удзел у такіх значных мерапрыемствах як: XX Міжнародная вясенняя ярмарка турыстычных паслуг “Отдых2017”     (г. Мінск), Міжнародны фестываль “Канал Августовский в культуре трех народов” (г. Аўгустаў, Рэспубліка Польшча); IV форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі (г. Масква, Расійская Федэрацыя). Таксама у гэтым годзе народны фальклорны гурт “Жывіца” упершыню прыняў удзел у здымках на тэлеканале Беларусь 4, у перадачы “Надежда на село”, з абрадам “Калядаванне”

У сакавіку 2018 года, фальклорнаму гурту “Жывіца” прысвоена найменне “народны”, а ў снежні 2018 года гурт,пацвярздіў найменне. Таксама у гэтым годзе гурт прыняў удзел у такіх значных мерапрыемствах як: Міжнародны фестываль “PASIENIO FIESTA” (Літоўская Рэспубліка), Міжнародны фестываль “No Ligo lidz Kupalai”( Латвійская Рэспубліка), канцэрт “Спявай душа”, (г. Аўгустаў, Рэспубліка Польшча). фінал Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурса творчасці працоўных калектываў “Новые имена Беларуси”, V форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі     (г. Магілёў), святочны канцэрт “Весяліся народ” (г.Гродна).

У 2018 годзе Народны фальклорны гурт “Жывіца” прыняў удзел у здымках тэлеперадачы на тэлеканале Беларусь 3 “Наперад у мінулае”, дзе быў зняты абрадулазіны “Першы ўваход у хату”

У 2019 годзе калектыў удзельнічаў у такіх мерапрыемствах як: абласны фестываль “Жыровічскі фэст” (аг.Жыровічы), Рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” (г. Свіслач), дзе удзельнік гурта Дзяніс Балабуеў атрымаў дыплом за самабытнасць акцерскага майстэрства, канцэрт “Да вас завіталі на свята”, віншуем вас заўзята” (г.Аўгустаў, Рэспубліка Польшча), свята пісьменнасці (г.Слонім); Рэспубліканскі фестываль гумару “Аўцюкі – 2019” (г. Калінкавічы), дзе ў намінацыі “Гумарыстычная песня” гурт “Жывіца” стаў дыпламантам III ступені, у намінацыі “Міс Калінка” удзедьніца гурта Святлана Чудзілоўская стала дыпламантам II ступені, а ў намінацыі “Прыпеўка” Людміла Касянчук і Святлана Чудзілоўская былі ўзнагароджаны дыпломам III ступені.

Вялікую цікавасць у турыстаў з замежжа выклікаюць майстар-класы па бытавых традыцыйных танцах і песнях. За свае існаванне гурт танчыў разам з турыстамі з Польшчы, Літвы, Латвіі, Балгарыі, Чэхіі, Фінляндыі, Кітая, Расіі, Францыі.

Народны фальклорны гурт “Жывіца” застаецца крыніцай радасці, натхнення, энергіі і творчасці. Выканальніцкае майстэрства і высокая сцэнічная культура, няспынны творчы пошу, шматлікія выступленні, беражлівыя адносіны да беларускага музычнага, песеннага і харэаграфічнага мастацтва з’яўляюцца характэрнымі асаблівасцямі калектыву.

Удзельнікі народнага фальклорнага гурта “Жывіца” з’яўляюцца годнымі захавальнікамі і папулярызатарамі нацыянальнай песеннай і танцавальнай культуры сваіх продкаў.

Квасовский центр культуры и развития народного творчества филиал государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр» аг. Квасовка, ул.Первомайская, 9

Руководитель – Косянчук Людмила Вячеславовна

Контактный телефон: 681-343