Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь ансамбль танца «Лялечкі»

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Лялечкі” створаны ў 1977 годзе на базе філіяла Абухаўскі цэнтр культуры дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”. Стваральнікам і нязменным кіраўніком калектыву з'яўляецца Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Урукіна Надзея Іванаўна. У 1982 годзе калектыву было прысвоена ганаровае найменне “ўзорны аматарскі калектыў”, у 2006 годзе – “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.  Сёння ў ансамблі працуе таленавіты творчы балетмайстар Урбановіч Таццяна Алегаўна. Прафесійна рыхтуе фанаграмы акампаніятар Салагуб Ганна Лявонаўна.

У складзе калектыву каля 70 ўдзельнікаў ва ўзросце ад пяці да дваццаці гадоў. У ансамблі падтрымліваецца ініцыятыўнасць і самастойнасць, практыкуецца самакіраванне.

У творчым багажы калектыву больш 50-ці харэаграфічных пастановак, разнастайных па характару і зместу. Год ад года расце майстэрства ўдзельнікаў, удасканальваецца рэпертуар, які адрозніваецца арыгінальнасцю і непаўторнасцю харэаграфічных вобразаў. Найбольш яскравыя творы: харэаграфічныя кампазіцыі “Пернатый балаган”, “Маленькая страна”, “Сельскія замалёўкі”, “Привет из Пряничной страны”,  “Фарбы Беларусі”, “На лесной полянке”, харэаграфічныя замалёўкі “Беспокойное хозяйство”, “Русский сувенир”. У 2015 – 2016 гг. створаны пастаноўкі танцаў “Озорные чудики”, “Вальс цветов”, “Барбарики”, “Родны мой горад”, “Джамайка”, “Белая Русь”, “Мы пачынаем свой шлях”, “Весёлая переменка”, “Кот и мыши”, “Бульба”, “Пеппи Длинныйчулок”, “Соперницы”. Кіраўнік і балетмайстар калектыву ў працэсе фарміравання рэпертуару звяртаюцца да гродзенскіх кампазітараў. Так, у свой час з’явіліся міні-балет “Дюймовочка” на музыку Дз.Мазітавай, харэаграфічная кампазіцыя “Залатыя каласы” (музыка Я.Петрашэвіча), харэаграфічная сюіта “Гуканне вясны (музыка А.Лойкі), харэаграфічная замалёўка “Мядова-яблычны Спас” (музыка А.Аўрукевіча) і інш.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Лялечкі” з'яўляецца лаўрэатам і дыпламантам рэспубліканскіх, абласных конкурсаў і фестываляў дзіцячай творчасці, удзельнікам міжнародных фестываляў. Калектыў – неаднаразовы лаўрэат свята нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва “Танцы і рытмы розных народаў” у рамках Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (2012, 2014 гг.), абласнога фестывалю дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей”  (2012, 2014 гг.),  абласнога  адкрытага  фестывалю  танца   “Гарадзенскія карункі” (2013 г.), абласнога фестывалю-конкурсу “Таленты Прынямоння” (2014, 2016 гг.), Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй,  мир!” (2015 г.).

Не аднойчы калектыў прадстаўляў аматарскае мастацтва Рэспублікі Беларусь за мяжой: у Расіі, Літве, Польшчы, Чэхіі, Турцыі, Балгарыі.

Паспяховым быў удзел калектыву ў Міжнародным фестывалі беларускай песні (2012 г., г.Вісагінас, Літоўская Рэспубліка), акруговым конкурсе “Дорогами Победы” Паўночна-Заходняй акругі г.Масквы     (2012 г., Расійская Федэрацыя), ХVII Міжнародным дзіцячым     фальклорным фестывалі “Традыцыі Еўропы” (2015 г., г.Пардубіца, Чэшская Рэспубліка), VIII Міжнародным фестывалі музыкі, мастацтва і фальклору (2015 г., г.Беласток і Падляскае ваяводства, Рэспубліка Польшча).

Сцэнічныя касцюмы харэаграфічных пастановак арыгінальныя і непаўторныя, строга адпавядаюць тэматыцы і характару танцаў. Выступленні калектыву адрозніваюцца высокім узроўнем выканання, артыстызмам, яскравымі сцэнічнымі вобразамі і таленавітым увасабленнем.

З захапленнем сустракалі гледачы ансамбль “Лялечкі” на канцэртах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Палацы Рэспублікі (2012, 2015 гг.,         г.Мінск), абласным  фестывалі  працаўнікоў  вёскі  “Дажынкі”            (2013, 2015 гг.), Рэспубліканскім свяце Дзень беларускага пісьменства (2015 г., г.Шчучын), у рэспубліканскім дзіцячым лагеры “Зубраня” ў міжнароднай змене (2015 г.).   

Ансамбль танца “Лялечкі” – удзельнік акцыі “Гродна – культурная сталіца Беларусі” (2014 г.), канцэртаў, прысвечаных адкрыццю Года культуры (2016 г.), Дню яднання народаў Беларусі і Расіі (2016 г.).

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Лялечкі” дасягнуў значных поспехаў у сваёй творчасці. Яго дзейнасць аказвае ўплыў на развіццё харэаграфічнага мастацтва ў раёне і вобласці. Ансамбль з’яўляецца прыкладам музычнага і эстэтычнага выхавання, развіцця гарманічна развітай асобы, а таксама граматнай прафесійнай работы кіраўніка.

Филиал Обуховский центр культуры государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр» аг.Обухово, ул.Центральная, 8

Руководитель – Урюкина Надежда Ивановна, Урбанович Татьяна Олеговна

Контактный телефон: 968-510