Салон-майстэрня рамесніка
Кантактная інфармацыя: 8 (0152) 60-94-45
Час працы: 09.00 – 20.00
Выхадныя: нядзеля, панядзелак
e-mail: metodcentr@tut.by
Гродзенскі раён (5 км ад г. Гродна), в. Каробчыцы, вул. Маладзёжная
Для арганізацыі вольнага часу насельніцтва дзейнічаюць фарміраванні:
Назва | Распарадак працы | Кіраўнік |
Аматарскае аб’яднанне “Бабулін куфэрак” | апошняя субота месяца 15.00 – 17.00 | В.І. Авакумава |
Аматарскае аб’яднанне “Цудоўная майстэрня” | другая нядзеля месяца 11.00 – 13.00 | У.У. Кемежук |
Гурток выяўленчага мастацтва “Юный художник” | серада 9.30 – 11.00 пятніца 9.30 – 11.00 | Т.С. Нікіцік |
Гурток дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Умелые ручки” | аўторак 9.30 – 11.00 чацвер 9.30 – 11.00 | Ю.Ю. Васюхоўская |
Дзейнасць салона-майстэрні рамесніка накіравана на адраджэнне, захаванне і падтрымку традыцый народных рамёстваў. Этнамайстэрня, дызайн якой стварылі майстры народнага мастацтва Гродзенскага раёна – гэта ўнікальная магчымасць выхавання маладога пакалення на аснове лепшых народных традыцый, творчая база для падтрымкі талентаў – майстроў Гродзеншчыны.
Творчы калектыў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў запрашае дзяцей на заняткі ў гурткі выяўленчага мастацтва “Юный художник” і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Умелые ручки”. Навучыцца мастацтву ткацтва можна на паседжаннях аматарскага аб’яднання “Бабулін куфэрак”, а ў “Цудоўнай майстэрні” – заняцца разьбой па дрэве.
У салоне-майстерні пастаянна дзейнічае выстава майстроў народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў, на якой заўсёды можна атрымаць яскравыя ўражанні, захапіцца прыгажосцю, бясконцай фантазіяй і арыгінальнасцю экспанатаў.
Майстры салона-майстэрні надаюць вялікае значэнне папулярызацыі традыцыйных рамёстваў і з гэтай мэтай арганізуюць майстар-класы для ўсіх жадаючых, а падчас мерапрыемстваў дзеляцца сваім уменнем з усімі ўдзельнікамі. Майстар-класы па саломапляценні, вышыўцы, выцінанцы, ткацтву паясоў, вырабе абярэжных лялек даюць магчымасць не толькі назіраць за працэсам стварэння сувеніраў, але і непасрэдна ўдзельнічаць у іх вырабе. А для тых, хто хоча пець і танцаваць, арганізоўваюцца танцавальныя і забаўляльныя праграмы для дзяцей і дарослых.
Салон-майстэрня рамесніка – гэта вялікая выставачная экспазіцыя, дзе ўсе прадметы, якія створаны майстрамі, нясуць адбітак мастацтва: кошыкі з лазы і саломкі, тканыя посцілкі, выцінанкі, вырабы з дрэва, ручнікі, вышыванкі. Унутранае ўбранства напамінае сельскую хату, якая напоўнена утульнасцю і цеплынёй, дзе старыя рэчы ўжо на “заслужаным адпачынку” і надзейна схаваны ад знішчальнага ўздзеяння часу. Тут можна адпачыць ад штодзённай руціны, захапіцца прыгажосцю тканых і вышытых вырабаў, пазнаёміцца з рэчамі, якімі карысталіся нашыя продкі.
Салон-майстэрня рамесніка – гэта творчая лабараторыя, цэнтр актыўнай і плённай працы па захаванні, адраджэнні матэрыяльнай, духоўнай і культурнай спадчыны нашага народа.