Афиша


  http://grodnorik.gov.by/images/storage/banners/074396_b7922194192c98232ada1b526d2137df_work.jpg                                                                           2 .jpg - 46.21 Kb   

Образцовый ансамбль танца «Пралескі»

Ансамбль танца “Пралескі” быў створаны ў 1990 годзе на базе Скідзельскага гарадскога дома культуры, а ў 1994 годзе атрымаў найменне «ўзорны». У лютым 2014 года было чарговае пацвярджэнне звання. З жніўня 2015 года кіраўніком з'яўляецца Шылко Вольга Аляксандраўна, выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў па спецыяльнасці: харэаграфічнае мастацтва.

На сённяшні дзень у складзе ансамбля 27 удзельнікаў ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў.

У рэпертуары калектыву народна – сцэнічныя, бальныя і эстрадныя танцы: “Рэчанька”, “Русь”, “Маленькие звезды”, “Барбарики”, “Танго”, “Джайв” і інш.

Ансамбль “Пралескі” ў 2016 прымаў удзел у свяце «Дажынкі»,   а таксама удзельнік усіх святочных мерапрыемстваў гарадскога дома культуры да Дня жанчын, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, свята горада Скідзеля, раённага  агляда-конкурса  анімацыйных праграм “Парк забаў” і інш.

Вялікую ўвагу Шылко В.А. надае падбору музычнага матэрыялу, пастаноўцы танцавальных кампазіцый. Калектыў з’яўляецца прыкладам музычнага і эстэтычнага выхавання, развіцця гарманічна развітай асобы.

Филиал Скидельский городской дом культуры  государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр» г.Скидель, ул.Клубная, 1а

Руководитель – Шилко Ольга Александровна

Контактный телефон: 977-408