Народный вокальный ансамбль ветеранов труда «Сяброўкі»

Вакальны  ансамбль ветэранаў працы “Сяброўкі” створаны ў 1990 годзе.  Заснавальнік ансамбля – Апарына Алена Адамаўна. З цягам часу мяняўся склад калектыву, рэпертуар, расло майстэрства ўдзельнікаў і ў 2003 годзе калектыў атрымаў найменне “народны”. У ансамбль ўваходзяць людзі рознага ўзросту, прафесій, у асноўным гэта  пенсіянеры, ветэраны працы.

Творчая дзейнасць “Сябровак” - багатая і разнастайная. У мае 2016 г. ансамбль адзначыў сваё 25-годдзе. Калектыў  з’яўляецца удзельнікам усіх мерапрыемстваў гарадскога дома культуры, раённых святочных мерапрыемстваў да Дня жанчын, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня сталых людзей, свята горада Скідзеля і іншых, а таксама жаданым госцем на сцэнічных пляцоўках вобласці.

Народны вакальны  ансамбль ветэранаў працы “Сяброўкі” – пастаянны ўдзельнік раённага агляду-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытага рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, абласнога фестывалю «Не старэюць душой ветэраны» (г.Ваўкавыск), неаднаразова прымаў удзел ў Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у г.Гродна, у 2014 годзе лаўрэат фестывалю. Ансамбль адзначаны дыпломамі за ўдзел у раённым фестывалі фальклору “Вяртанне да вытокаў”, Свяце Млынароў і свяце “Адэльскі фэст”. У 2016 годзе калектыў выступіў з канцэртнай праграмай на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015” (г.Дзятлава).

Палітра рэпертуару  ансамбля  разнастайная. Гэта песні беларускіх, расійскіх кампазітараў, беларускія і  рускія народныя песні, а таксама песні ўдзельнікаў калектыву.

Народны вакальны  ансамбль ветэранаў працы “Сяброўкі”  дасягнуў пэўных поспехаў у сваёй творчасці і мае вялікі патэнцыял.

Филиал Скидельский городской дом культуры  государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр» г.Скидель, ул.Клубная, 1а

Руководитель – Опарина Елена Адамовна

Контактный телефон: 977-408