Размер шрифта:aaa
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта

       

Народный вокальный ансамбль “Сельские зори”

Свае вытокі  народны вакальны ансамбль “Сельские зори”  бярэ з вакальнага гурта “Памяць”, які быў створаны ў 1997 годзе на базе Путрышкаўскага дома культуры. Заснавальнік і першы кіраўнік –Аляксандр Аляксандравіч Пятроўскі. Гурт натхнёна працаваў, творча развіваўся і ў 2007 годзе калектыў атрымаў ганаровае найменне “народны”. У ансамбль уваходзяць людзі рознага ўзросту, прафесій, у асноўным гэта пенсіянеры, ветэраны працы. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да песні. З цягам часу змяніўся  кіраўнік, склад калектыву - з мужчынскага на жаночы,  таксама і рэпертуар, расло майстэрства ўдзельнікаў.

За 22 года існавання рэпертуар ансамбля папоўніўся новымі беларускімі, польскімі, рускімі народнымі песнямі, а таксама аўтарскімі творамі кампазітараў Гродзеншчыны, што ствараюць каштоўны скарб калектыва. Палітра рэпертуару  ансамбля  вельмі разнастайная.

Творчая дзейнасць народнага вакальнага ансамбля “Сельские зори”  багатая. Калектыў  з’яўляецца ўдзельнікам усіх мерапрыемстваў Путрышкаўскага цэнтра  культуры, раённых святочных мерапрыемстваў да Дня жанчын, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня сталых людзей і іншых.

Народны вакальны ансамбль “Сельские зори”  – пастаянны ўдзельнік раённага агляду-конкурсу калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, адзначаны дыпломамі за ўдзел у раённым Свяце Млынароў і свяце “Адэльскі фэст”. У 2018 годзе калектыў выступіў з канцэртнай праграмай на абласным адкрытым фестывалі народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, у 2019 – на  адкрытым рэгіянальным свяце народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”. З’яўляецца  ўдзельнікам абласнога фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” (г.Ваўкавыск).

Народны вакальны ансамбль “Сельские зори”  дасягнуў пэўных поспехаў у сваёй творчасці і мае вялікі патэнцыял.

Путрышковский центр культуры филиал государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр» аг.Путришки, ул.Тарханова, 51

Руководитель – Антунович О.В.

Контактный телефон: 917-482