Афиша


  http://grodnorik.gov.by/images/storage/banners/074396_b7922194192c98232ada1b526d2137df_work.jpg                                                                           2 .jpg - 46.21 Kb   

Народная театральная студия «Гротеск»

Тэатральная студыя “Гратэск” была створана ў верасні 1980 года пад кіраўніцтвам выпускніка Мінскага інстытута культуры Халікава Аляксея Магамедавіча. Калектыў аб’яднаў каля 20 удзельнікаў. Тэатральныя пастаноўкі і спектаклі адразу знайшлі сваіх прыхільнікаў і гледачоў. “Гратэск” з’яўляўся неаднаразовым пераможцам раённых аглядаў-конкурсаў сярод калектываў тэатральнага жанру. У 2003 годзе студыя атрымала ганаровае званне “народны аматарскі калектыў”. Кіраўніком студыі з 2012 года з'яўляецца Талочка Таццяна Аляксандраўна.

Дзейнасць калектыву будуецца па плану студыйнай працы. З удзельнікамі праводзяцца заняткі па ўсім асноўным дысцыплінам акцёрскага майстэрства: сцэнічная мова, майстэрства акцёра, сцэнічны рух і танец, грым, фехтаванне, гісторыя і тэорыя тэатру і рэжысура.

У рэпертуары калектыву звыш 20 твораў: аднаактовак, п'ес, урыўкаў са спектакляў, інсцэніровак і кампазіцый. Асноўнае месца ў рэпертуары калектыву займаюць творы айчыннай класікі і сучаснай драматургіі.

У тэатральнай студыі існуюць свае традыцыі. Кіраўніком калектыву створана атмасфера ўзаемаразумення і даверу паміж удзельнікамі, каб захапленне тэатрам дапамагала ім праяўляць свае творчыя здольнасці. У калектыў прыцягваюцца цяжкія і праблемныя падлеткі.

Добра наладжана выхаваўчая праца. Захапляюча і цікава праходзяць сустрэчы з пісьменнікамі, артыстамі, рэжысёрамі, творчымі людзьмі. Вялікую працу праводзіць калектыў па эстэтычнаму выхаванню дзяцей і моладзі. Шмат мерапрыемстваў ДУА “Верцялішкаўская сярэдняя школа” праходзіць з удзелам студыі, у якой з цікавасцю займаюцца дарослыя. Сярод іх студэнты, рабочыя, работнікі сельскагаспадарчага кааператыву “Прагрэсс-Верцялішкі”, пенсіянеры.

За час творчай дзейнасці тэатральнай студыяй пастаўлена звыш 90 спектакляў і прадстаўленняў. Лепшыя з іх: “Адвечная песня” Я.Купалы, “Про Федота-стрельца - удалого молодца” Л.Філатава, “Збянтэжаны Саўка” Л.Радзевіча, сцэнічныя кампазіцыі “А зори здесь тихие” Б.Васільева, “На углу улиц Чехова і Зощенко” па творах Чэхава і Зошчанкі, “Мауглі” Р.Кіплінга і інш.

Народная тэатральная студыя “Гратэск” з'яўляецца удзельнікам штогадовых раённых аглядаў-конкурсаў: калектываў вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, тэматычных праграм “Разам супраць СНІДу”, анімацыйных праграм “Парк забаў”. Калектыў  адзначаны дыпломамі абласнога адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, адкрытыга рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, абласнога Свята млынароў, раённага фестывалю фальклору “Вяртанне да вытокаў”.

Удзельнікі тэатральнай студыі прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў цэнтра культуры. Найбольш буйныя з іх: Зажынкі, Дажынкі, Свята дзяцінства, Купалле, фестываль “Танцавальная кругаверць”,  мерапрыемствы да Раства Хрыстова, Вялікадня,  Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, Дня работнікаў культуры, Дня маці, і інш.

Народная тэатральная студыя “Гратэск” мае вялікі творчы патэнцыял. Выступленні калектыву адрозніваюцца высокім узроўнем выканання, артыстызмам, яркімі сцэнічнымі вобразамі, таленавітым увасабленнем. Сёння ўдзельнікі  студыі поўны творчых сіл і працягваюць здзіўляць гледачоў сваімі пастаноўкамі, актыўна прапагандуючы тэатральнае мастацтва сярод жыхароў аграгарадка і раёна.

Филиал Вертелишковский центр культуры государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр» аг.Вертелишки, ул.Юбилейная, 1

Руководитель – Комар Людмила Петровна,Толочко Татьяна Александровна

Контактный телефон: 994-506