Размер шрифта:aaa
Цвет сайтаaaa
обычная версия сайта

        

Кераміка

Масавая вытворчасць керамікі на тэрыторыі Беларусі адзначаецца ў эпоху неаліту — апошняга перыяду каменнага веку (IV—III тысячагоддзі да н. э.). Даследчыкі лічаць, што ўзнікненне керамікі звязана са звычаем абмазваць глінай плеценыя вырабы. Першабытныя людзі заўважылі, што, трапіўшы ў агонь, такое начынне не псавалася, а наадварот, і станавілася яшчэ больш моцным, хаця плецены каркас выпіраў. Гэта і падштурхнула да думкі вырабляць посуд з гліны і абпальваць яго на агні. 

Керамічнае рамяство паступова развівалася і да нашага часу выдзелілася шэсць асноўных напрамкаў: 1) кухонны посуд (для прыгатавання ежы), 2) посуд для захавання і транспарціроўкі прадуктаў, 3) сталовы посуд, 4) дэкаратыўная кераміка, 5) цацкі, 6) вырабы рознага гаспадарчага прызначэння.

У Гродзенскім  раёне выраб керамікі вельмі добра развіты у аг. Верцялішкі і г.Скідзель. На базе цэнтраў культуры працуюць две таленавітыя майстрыхі -  Сяргейчык Таццяна Аляксандраўна і Рублеўская Таццяна Пятроўна, якія займаюцца вывучэннем традыцый народнай керамікі, працуюць над стварэннем арыгінальных сувеніраў. Яны першыя з кіраўнікоў гурткоў пачалі вырабляць сувенірную прадукцыю з відамі і гістарычнымі мясцінамі Гродзенскага раёна. Іх вырабы карыстаюцца попытам не толькі ў гродзенцаў, але і ў турыстаў.