Образцовый духовой оркестр Поречской ДМШИ

Дзіцячы духавы аркестр быў створаны ў 1992 годзе на базе Парэцкай дзіцячай музычнай школы. Яго заснавальнікам, нязменным кіраўніком і дырыжорам з’яўляецца Сак Валерый Мікалаевіч, таленавіты музыкант і педагог.

У склад аркестра ўваходзяць дваццаць вучняў духавога аддзядення школы, шэсць выпускнікоў, дзесяць дзяўчынак-мажарэтак, шэсць настаўнікаў.

У 1996 годзе аркестр атрымаў ганаровае званне “узорны”.  За  дваццацігадовую творчую дзейнасць,  калектыў  з’яуляўся удзельнікам, лаўрэатам, дыпламантам  розных конкурсаў і фестываляў. Доказам яго вялікага майстэрства з’яўляюцца шматлікія ўзнагароды і падзякі.  Калектыў выступае ў многіх гарадах Беларусі, Польшы, выязжаў з канцэртамі ў Санкт-Пецярбург. У 2011 годзе аркестр з’яўляўся удзельнікам I нацыянальнага фестываля духавых аркестраў Фанфары Беларусі, дзе атрымаў пасведчанне ўдзельніка. 

На базе ДУА “Парэцкая дзіцячая музычная школа мастацтваў”  раз у два гады праходзіць адкрыты рэгіанальны фестываль духавой музыкі “Фанфары сяброў” (2009г, 2011г, 2013г), ініцыятарам правядзення якога  быў дырыжор Сак В.М. Дзякуючы кіраўніку калектыва  удзельнікамі фестываля  з’яўляюцца  аркестры  з Санкт- Пецярбурга, Наварасійска, Масквы ( Расія), Сухаволі, Беластока (Рэспубліка Польшча), Алітуса (Рэспубліка Літва),  Мінска, Гродна і Гродзенскай Вобласці. На працягу двух дзён фестываль дорыць  выдатную музыку і добры настрой  жыхарам і гасцям аграгарадка Парэчча.

У творчай дзейнасці ўзорнага духавога аркестра вялікае месца займае канцэртная дзейнасць. Для ўдзельнікаў калектыва кожны канцэрт – сапраўднае свята. З вялікім поспехам аркестр выступае на раённых святах да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, Дня сельскай гаспадаруі і перапрацоўчай прамысловасці.

Узорны духавы аркестр актыўна  ўдзельнічае ў абласных мерапрыемствах, рэспубліканскіх, міжнародных фестывалях . Майстэрства юных музыкантаў змаглі ацаніць удзельнікі Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур (г.Гродна, 2002, 2004, 2006, 2008 ,2010, 2012г.г.), Рэспубліканскіх дажынак (г.Ваўкавыск, г.Ліда). Штогод аркестр з’яўляецца ўдзельнікам Міжнароднага Еўрапарада духавых аркестраў  “У цэнтры Еўропы ” (г.Сухаволя Рэспубліка Польшча, 2005 – 2013г.г.)  У 2013 годзе калектыў прымаў удзел у V Міжнародным фестывалі духавых аркестраў у г.Беластоку (Рэспубліка Польшча),  дзе атрымаў дыплом.

Значнае месца ў калектыве займае танцавальная група мажарэтак. У іх выкананні падрыхтаваны танцавальныя нумары да многіх твораў з рэпертуару аркестра.

Эстэтычнае выхаванне дзяцей сродкамі музыкі, развіццё іх творчых здольнасцяў з’яўляецца адной з галоўных задач працы ў калектыве. Выхаваўчая праца неаддзяліма ад навучальнага працэсу. Дзякуючы мэтанакіраванасці і настойлівасці Валерыя Мікалаевіча, у аркестры створана сапраўдная творчая атмасфера, заахвочваецца ініцыятыва, самастойнасць, практыкуецца узаемадапамога. Для калектыва арганізоўваюцца экскурсіі, турыстычныя паходы, віншаванні ўдзельнікаў з днём нараджэння.

Вялікую ролю у калектыве займае конкурсная дзейнасць.  У 2013 годзе  ўзорны духавы аркестр уразіў сваім майстэрствам  журы IV Рэспубліканскага конкурса  імя І.Дабравольскага (г.Мінск), дзе  атрымаў  найвышэйшую адзнаку Гран-пры. Таксама на гэтым конкурсе Гран-пры атрымала і салістка аркестра Даніловіч Віалета, а чецвёра удзельнікаў аркестра сталі лаўрэатамі. На II адкрытым конкурсе музычнага мастацтва Беларусі «Спадчына» (г.Мінск,2013г.)  лаўрэацкія месцы занялі двое удзельнікаў калектыву.

На раённым конкурсе-фестывалі “Музычны красавік”  узорны духавы аркестр штогод адзначаецца  дыпломам  I ступені.

Поспехі юных выканаўцаў выклікаюць павагу і зацікаўленасць журы шматлікіх конкурсаў. Так на IX адкрытым конкурсе маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах  у г.Стаўбцы (2011г) чатыры ўдзельніка калектыва атрымалі дыпломы. На абласным конкурсе імя Горскага (г.Ліда, 2011г.)  пяць салістаў аркестра  сталі лаўрэатамі. У 2012 годзе  удзельнікі аркестра прымалі ўдзел  у II Адкрытым конкурсе выканаўцаў на духавых інструментах імя А.Літвінскага, II Адкрытым рэгіянальным конкурсе “ЛьВенок” дзе заваявалі  8 лаўрэацкіх месц. У 2013 годзе  8 удзельнікаў аркестра ўразілі журы і на Абласным конкурсе “Новыя імёны”  у намінацыі аркестровыя інструменты і Абласным конкурсе  сярод вучняў сельскіх музычных школ , дзе былі ўзнагароджаны  дыпломамі першай, другой, і трэцяй ступені.

На Міжнародным конкурсе “Музыка надежды” (г.Гомель, 2012г.) Даніловіч Віалета заняла 3 месца і атрымала заахвочвальную прэмію спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Акрамя Віалеты  за ўсю гісторыю існавання  ўзорнага  аркестра стыпендыятамі  спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі з’яўляліся дзевяць удзельнікаў калектыву.

Нягледзячы на  штогадовае  абнаўленне калектыву новымі  удзельнікамі-вучнямі, узорны духавы аркестр вядзе актыўную творчую дзейнасць. Юныя музыканты з захапленнем займаюцца ў калетыве, кожная рыпетыцыя гэта новы крок уперад да дасягнення зноў  і  зноў пастаўленых  мэт.

Государственное учреждение образования  «Поречская детская музыкальная школа искусств» аг.Поречье, ул. Полякова, 29

Руководитель – Сак Валерий Николаевич

Контактный телефон: 993-243