Афиша


  http://grodnorik.gov.by/images/storage/banners/074396_b7922194192c98232ada1b526d2137df_work.jpg                                                                           2 .jpg - 46.21 Kb   

Образцовый духовой оркестр Луцковлянского центра культуры

Дзіцячы духавы аркестр быў створаны ў 1960 годзе на базе Луцкаўлянскага цэнтра культуры. Яго заснавальнікам і дырыжорам з'яўляўся таленавіты музыкант Аляксандр Георгіевіч Таннай.

У 1998 годзе за высокія творчыя дасягненні і высокі выканальніцкі ўзровень калектыву было прысвоена найменне «узорны». З 2016 года ўзорным духавым аркестрам кіруе Субоцін У.Д.

Эстэтычнае выхаванне дзяцей, развіццё іх творчых здольнасцяў з'яўляецца адной з галоўных задач работы ў калектыве. Дзякуючы таленту Уладзіслава Дзмітрыевіча, мэтанакіраванасці ўдзельнікаў у аркестры створана сапраўдная творчая атмасфера.

Нягледзячы на ​​ абнаўленне калектыву, узорны духавы аркестр вядзе актыўную творчую дзейнасць, з’яўляецца пастаянным ўдзельнікам  рэгіянальнага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, рэгіянальнага адкрытага фестывалю народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, абласнога фестывалю духавой музыкі “Фанфары сяброў”. (аг.Поречье).

Юныя музыканты з захапленнем займаюцца ў аркестры, кожная рэпетыцыя - гэта новы крок уперад да дасягнення зноў  і  зноў пастаўленых  мэт.

Филиал Луцковлянский центр культуры государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр» аг.Луцковляны, ул.Юбилейная, 1

Руководитель – Субботин Владислав Дмитриевич

Контактный телефон: 914-699