Народный вокальный ансамбль «Зарачанскія крынічкі»

Свае вытокі  народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі” бярэ з невялікага жаночага вакальнага гурта, які быў створаны ў 1996 годзе на базе Зарачанскага сельскага клуба. Першы кіраўнік –Таццяна Сцяпанаўна Гізінская. З 2000 па 2006 гады калектыў існаваў пад кіраўніцтвам Людмілы Сцяпанаўны Панкрат. Гурт натхнёна працаваў, творча развіваўся і ў 2004 годзе яму было прысвоена ганаровае найменне – “народны аматарскі калектыў”.

Са снежня 2006 года кіраўніком калектыва стала Вера Васільеўна Кунцэвіч. Прыйшлі таленавітыя канцэртмайстры – Мікалай Пятровіч Касцечка і Іван Фёдаравіч Бубешка, хормайстар Галіна Здіславаўна Сурмач.

З жніўня 2016 года народным вакальным ансамблем “Зарачанскія крынічкі”  кіруе Ірына Дзмітрыеўна Дзейкала.

У склад ансамбля ўваходзяць людзі розных узростаў і прафесій: вучні, студэнты, настаўнікі, культработнікі, пенсіянеры. Усіх іх аб'ядноўвае любоў да песні.

Дзейнасць ансамбля  накіравана на развіцце і папулярызацыю беларускай народнай песні, нацыянальнай культуры, захаванне яе рэгіянальных асаблівасцей. Песні выконваюцца пад акампанемент і акапэльна, двух-, трох- і многагалосна.

За 20 гадоў існавання рэпертуар ансамбля папоўніўся новымі беларускімі, польскімі, рускімі народнымі песнямі, а таксама аўтарскімі творамі кампазітараў Гродзеншчыны, што ствараюць каштоўны скарб калектыва. Гэтым скарбам “Зарачанскія крынічкі” шчодра дзеляцца са сваімі слухачамі. 

Народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі” – пастаянны ўдзельнік раённага агляда-конкурса вакальна-харавога, харэаграфічнага жанраў і сямейнай творчасці, раённага агляда-конкурса фальклорных калектываў.

Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выступае ў аграгарадках, удзельнічае ў раённых, абласных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах, у тым ліку, у раённым фестывалі фальклору “Вяртанне да вытокаў”, адкрытым рэгіянальным свяце народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, рэгіянальным фестывалі народнай песні “Песні Памежжа”, абласным Свяце Млынароў, абласным адкрытым фестывалі народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур.

Ансамбль выязджаў на творчыя сустрэчы пад назвай “Між намі, суседзямі” ў гарады Ліпск і Сувалкі (Рэспубліка Польшча). У 2011 годзе стаў лаўрэатамII ступені ў VIII рэгіянальным фестывалі народнай песні “Песня памежжа” (Рымдзюнскі СДК, Астравецкі р-н), прымаў удзел у Рэспубліканскім семінары СМІ.

У 2016 годзе калектыў прымаў удзел у фестывалі “Мядова-Яблычны Спас” у аг.Абухава, выступаў на Свяце Пісанкі “Вялікоднае сонейка” ў г.п.Сапоцкін, быў госцем святочнага мерапрыемства, прысвечанага адкрыццю Года культуры “Дзівосны свет культуры” у аг.Абухава, з канцэртнай праграмай сустракаў малдаўскую дэлегацыю на базе ДУА “Сярэдняя школа №3 імя В.М.Усава г.Гродна”.

У 2017 годзе ансамбль удзельнічаў у ХVIII Міжнародным фестывалі-кірмашы “Казюкі” (г.Элк, Рэспубліка Польшча).

За сваю шматгадовую творчую дзейнасць, высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства ансамбль “Зарачанскія крынічкі”  ўзнагарожданы шматлікімі граматамі і дыпломамі.

Калектыў вядзе актыўную  дабрачынную  канцэртную дзейнасць,  выступае ў дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў  у вёсках Белыя Балоты і Пушкары.

Народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі” з’яўляецца годным захавальнікам і папулярызатарам нацыянальнай песеннай культуры сваіх продкаў.

Филиал Заречанский дом народного творчества государственного учреждения культуры «Гродненский районный культурно-информационный  центр» дер.Заречанка

Руководитель – Дэйкала Ирина Дмитриевна

Контактный телефон: 918-125